Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума

Здесь есть возможность читать онлайн «Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Харвест, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікія кошкі Барсума: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікія кошкі Барсума»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Барсум - таямнічая планета, пра якую вядома толькі тое, што кіруюць там жанчыны, якiя завуць сябе дзікімі кошкамі. І гэта не проста словы... Дзікія кошкі Барсума - амазонкі, ніндзя, суперагенты для выканання звышсакрэтных і звышскладаных касмічных аперацый. На Барсуме ёсць і мужчыны, але становішча іх там незайздроснае...
Фермерская планета Аграполіс - поўная супрацьлегласць Барсуму. Жанчыны тут наогул нізведзеныя да стану хатняй жывёлы... Яны на планеце - звычайны тавар, які па неабходнасьці купляюць мясцовыя фермеры...
І існуе яшчэ ФІРМА - звышмагутная галактычная арганізацыя, гандлюючая жанчынамі...
Аднойчы інтарэсы Барсума і ФІРМЫ сутыкнуліся... на Аграполісе - невялікай фермерскай планеце, якая, здавалася б, не павінна ўяўляць асаблівага інтарэсу для магутных суседзяў...

Дзікія кошкі Барсума — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікія кошкі Барсума», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- І што тады? – з насмешкай спытаў Скрайф. – Чым ты хочаш нас запалохаць, Холін? Адной-адзінай жанчынай, якая, калі яна нават цудам і засталася ў жывых, зараз хаваецца дзесьці ад…

- Памаўчыце, Скін! – Ліўскі узняў руку. – А вы, - звярнуўся ён да Холіна, - працягвайце! Мы вас уважліва слухаем!

Холін кінуў хуткі погляд на сцяўшага зубы Скрайфа, потым крыху памаўчаў, збіраючыся з думкамі.

- Паспрабуем зыходзіць з той, хоць і невялікай долі верагоднасці, што яна ўсё ж нейкім чынам засталася жывой, - пачаў ён. – Што тады?

- Што тады? – машынальна паўтарыў Ліўскі і, спахапіўшыся, дадаў: – Працягваеце, Максіміліян, я вас уважліва слухаю!

- Я працягваю. Са слоў Свенсана нам вядома, што яна забіла Каратышку…

- І Леслі! – напомніў Скрайф. – Каратышку і Леслі!

- Яна забіла Каратышку! – упарта паўтарыў Холін. – У той час, калі Свенсан адключыўся, Леслі быў яшчэ жывы! Знявечаны, але жывы! І гіпнакрэсла ў рабочым рэжыме побач…

- Ты хочаш сказаць… - пачаў было Скрайф, але Ліўскі жэстам загадаў яму замаўчаць.

- Навошта ёй было гіпнакрэсла? – рэзка спытаў ён.

-Ну, гэта ж проста! – Холін паціснуў плячамі. – Ёй патрэбны былі дадзеныя аб яе сяброўках, аіх было, акрамя яе, яшчэ чацвёра! – дадаў ён у адказ на нямое пытанне Ліўскі. – Пяць “дзікіх кошак”! Уяўляеце, што адбудзецца, калі да ўсіх іх вернеццапамяць!

Ён змоўк і з задавальненнем адзначыў, што Ліўскі, здаецца, цалком на яго баку. А Скрайф… што ён з сябе ўяўляе, гэты Скрайф! Пустое месца!

- І што вы прапануеце? – спытаў Ліўскі.

На гэтае пытанне ў Холіна быў адказ. Адзіны, з усіх магчымых.

- Забіць! – коратка сказаў ён. – І прытым неадкладна!

Скрайф насмешліва хмыкнуў. Ды і сам Ліўскі, напэўна, не чакаў менавіта такога адказу.

-Забіць? – перапытаў ён. – Але ж гэта ўжо не наша ўласнасць… Што мы скажам фермерам?

І на гэта пытанне ў Холіна ўжо меўся адказ.

- Праўду! – сказаў ён. – Дакладней, амаль праўду. Што іх жонкі сталі небяспечнымі. Што за іх фермеры адразу ж атрымаюць паўнацэнную замену, і, апрач таго, яшчэ невялікую грашовую кампенсацыю. Мне здаецца, з фермерамі праблем не будзе.

Скрайф нецярпліва паварушыўся на сваім крэсле.

- Праблемы будуць у ФІРМЫ! – сказаў ён. – Кошт чатырох новых жанчын, якім мы аддаем проста так, без усялякай аплаты, плюс расходы на грашовую кампенсацыю…І прытым, няма ніякіх доказаў, што гэтая “дзікая кошка” засталася ў жывых!

Засвяціўся адзін з экранаў каля сцяны і на ім узнік устрывожаны твар дзяжурнага.

- У нас праблемы, сэр! – прагаварыў ён, ні да каго з начальства канкрэтна не звяртаючыся. – Забіты яшчэ адзін фермер. Яго рабочая жонка знікла.

* * *

Жанчына білася ў істэрыцы.

- Ты забіла майго мужа! – бесперапыннапаўтарала яна. – Ты забіла майго гаспадара!

Другая жанчына моўчкі на яе глядзела. Вельмі падобная на першую і зусім на яе не падобная. Не толькі адзеннем, хоць і адзеннем таксама. На ёй быў ладна падагнаны плямісты камбінезон, на нагах высокія шнураваныя чаравікі. Першая ж жанчына была зусім босай, з адзення на ёй была адна толькі доўгая кашуля з тонкага белага палатна.

- Ты забіла майго мужа! – зноў паўтарыла яна і, нарэшце, змоўкла, нізка апусціўшы галаву.

Другая жанчына працягвала моўчкі на яе глядзець. Яна нібыта чакала чагосьці.

А вакол на многія дзесяткі кіламетраў цягнуліся палі гібрыднай кукурузы. Вялізныя мясістыя ствалы яшчэ не дасягнулі сваёй канчатковай вышыні, тым не менш яны ўзвышаліся над зямлёй метраў на дзесяць-пятнаццаць, шырока раскінуўшы ва ўсе бакі шырокае плоскае лісце. Гэта было ідэальнае сховішча і для жанчын, і для кацера, які стаяў непадалёку. Праўда, пасадзіць яго тут каштавала жанчыне ў камбінезоне нямалых намаганняў.

- Я цябе дзесьці бачыла! – сказала раптам жанчына ў белай кашулі, узняўшы галаву. Штосьці новае засвяцілася ў затуманеным яе позірку… затым яна трасянула галавой і, абхапіўшы далонямі скроні, дадала: - Вось толькі дзе я магла бачыць цябе… прынцэса?

Яна ўздрыгнула.

- Як я назвала цябе толькі што?

-Ты назвала мяне прынцэсай, Ізіда! – павольна прагаварыла жанчына ў камбінезоне, не зводзячы са сваёй субяседніцы ўважлівага свайгопозірку.

- Ізіда?!

Жанчына ў белай кашулі раптам уздрыгнула.

- Хто я?! – выкрыкнула яна, напружана азіраючыся ва ўсе бакі. – Дзе я?! Чаму я нічога не памятаю аб сваім мінулым?!

Калені яе падагнуліся і жанчына мякка ўпала на зямлю, тварам уверх. Цела яе напруглася, потым яно выгнулася амаль дугой.

- Ізіда! – амаль нечленараздзельна мармытала жанчына, скаланаючыся ўбесперапынных канвульсіях. – Барсум! Я штосьці памятаю… я памятаю штосьці! Ірума! Ірума, ты дзе?!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікія кошкі Барсума»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікія кошкі Барсума» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генадзь Сагановiч - Невядомая вайна - 1654-1667
Генадзь Сагановiч
Генадзь Бураўкін - Тры старонкі з легенды
Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін - Узмах крыла
Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін - Чытаю тайнапіс вачэй
Генадзь Бураўкін
libcat.ru: книга без обложки
Геннадзь Аўласенка
Эдгар Берроуз - Гении Барсума
Эдгар Берроуз
Генадзь Бураўкін - Жураўліная пара
Генадзь Бураўкін
Геннадий Авласенко - Дикие кошки Барсума
Геннадий Авласенко
Генадзь Аўласенка - Барсум атакує
Генадзь Аўласенка
Отзывы о книге «Дзікія кошкі Барсума»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікія кошкі Барсума» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x