Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума

Здесь есть возможность читать онлайн «Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Харвест, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікія кошкі Барсума: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікія кошкі Барсума»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Барсум - таямнічая планета, пра якую вядома толькі тое, што кіруюць там жанчыны, якiя завуць сябе дзікімі кошкамі. І гэта не проста словы... Дзікія кошкі Барсума - амазонкі, ніндзя, суперагенты для выканання звышсакрэтных і звышскладаных касмічных аперацый. На Барсуме ёсць і мужчыны, але становішча іх там незайздроснае...
Фермерская планета Аграполіс - поўная супрацьлегласць Барсуму. Жанчыны тут наогул нізведзеныя да стану хатняй жывёлы... Яны на планеце - звычайны тавар, які па неабходнасьці купляюць мясцовыя фермеры...
І існуе яшчэ ФІРМА - звышмагутная галактычная арганізацыя, гандлюючая жанчынамі...
Аднойчы інтарэсы Барсума і ФІРМЫ сутыкнуліся... на Аграполісе - невялікай фермерскай планеце, якая, здавалася б, не павінна ўяўляць асаблівага інтарэсу для магутных суседзяў...

Дзікія кошкі Барсума — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікія кошкі Барсума», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Жанчына аж засвяцілася ад радасці. Яна хацела штосьці сказаць, але ў гэты час дзверы расчыніліся і ў пакой увайшлі пяцёра ў форме ахоўнікаў ФІРМЫ.

Жанчына адразу ж ускочыла з месца, фермер таксама ўстаў.

- Чым абавязаны? – спытаўся ён, стараючыся гаварыць як мага спакайней, але сэрца ягоная адразу ж моцна застукала ў нейкім нядобрым прадчуванні.

Адзін з ахоўнікаў, з нашыўкамі капрала, выйшаў наперад.

- Фермер Нікаля Сарджэн? – спытаўся ён даволі ветлівым тонам. – Гэта вы?

- Так, гэта я! – адказаў Сарджэн, адчуваючы, як трывога ўсё мацней і мацней ахоплівае яго. – А ў чым, уласна кажучы,справа?

- Справа ў тым, - сказаў капрал, кінуўшы хуткі погляд на спалоханную жанчыну, якая стаяла побач з фермерам, - што ваша рабочая жонка ўяўляе рэальную пагрозу, як вам асабіста, так і ўсяму нашаму грамадству ў цэлым! Вядома ж, ніякай вашай віны ў гэтым няма, больш таго, ФІРМА гарантуе паўнацэнную замену ў самы бліжэйшы час разам з даволі значнай грашовай кампенсацыяй.

Ён змоўк. Нікаля Сарджэн таксама маўчаў… і, вядома ж, маўчала жанчына, наўрад ці зразумеўшая хоць што-небудзь з такой працяглай фразы. А, можа, і зразумеўшая, хто ведае…

- Узяць яе! – скамандаваў капрал сваім падначаленым і тыя, усе ўчатырох, рушылі да жанчыны.

- Не дам!

Засланіўшы сабой жонку, Сарджэн адпіхнуў рукамі бліжэйшага ахоўніка. Дакладней, ён паспрабаваў гэта зрабіць, але ахоўнік нават не пахіснуўся. Высокі і плячысты, ён здзіўлена паглядзеў на фермера, які зусім не выглядаў фермерам, потым перавёў погляд на свайго непасрэднага начальніка.

- Паслухайце… - сказаў капрал даволі дабразычліва. – Вы ж разумны чалавек і павінны разумець, што…

- Не дам! – зноў выкрыкнуў Сарджэн, увесь трасучыся аб гневу і трывогі. – Пайшлі прэч адсюль, мярзотнікі!

Ахоўнікі нават не скрануліся з месца.

- Гэта загад ФІРМЫ! – у голасе капрала прарэзаліся першыя сталёвыя ноткі. – Калі ласка, адыйдзіце ўбок і не перашкаджайце нам рабіць сваю справу!

- Справу?! Вы называецегэта справай?!

Замест адказу капрал толькі ўздыхнуў і павярнуўся да сваіх падначаленых.

- Хто-небудзь, патрымайце яго! – загадаў ён. – Толькі акуратна, каб потым не было скаргаў!

Рослы ахоўнік працягнуў руку, каб схапіць Нікаля, але так і не паспеў гэтага зрабіць. Адскочыўшы ўбок і ўсё гэтак жа прыкрываючы сабой жонку, Сарджэн схапіў са стала востры кухонны нож.

- Паспрабуйце толькі! – прагаварыў ён, цяжка дыхаючы. – Толькі паспрабуйце!

Ахоўнікі спрабаваць не сталі. Не таму, што забаяліся нажа… яны, пэўна, куды больш баяліся незнарокнанесці гэтаму замухрышку якую-небудзь шкоду (бяды потым не абярэшся!), і таму толькі моўчкі глядзелі на капрала, чакаючы далейшых ягоных распараджэнняў.

Заместа распараджэнняў капрал паглядзеў на гадзіннік і гучна вылаяўся.

- Адбяры ў яго нож! – загадаў ён аднаму з ахоўнікаў.

-Слухаю! – казырнуў ахоўнікі пайшоў на Сарджэна… проста пайшоў, не звяртаючы аніякай увагі на нож.

- Не падыходзь! – закрычаў з адчаям Нікаля,шырока і няўмела размахваючы нажом перад сабой. – Я з табой жартаваць не збіраюся!

- Я таксама! – працадзіў праз зубы ахоўнік.

Падманным рухам ён прымусіў Сарджэна нахіліцца ўперад і, спрытна ўхапіўшы фермера за запясце, правёў балявы прыём. Нож выпаў з аслабелых пальцаў маладога фермера, ён нема закрычаў ад непераноснага болю, марна спрабуючы вызваліцца, потым падхапіў нож свабоднай левай рукой…

- Ты паасцярожней, усё ж! – крыкнуў капрал. – Руку яму не зламай!

- Усё ў парадку! – адказаў ахоўнік, паварочваючыся ў бок капрала і крыху аслабляючы захват. – Я яго трымаю!

І раптам, ускрыкнуўшы ад болю, адпусціў руку Сарджэна і адскочыў назад, схапіўшыся аберуч за жывот. Паміж пальцамі ў яго цякла кроў.

- Гэты неданосак мяне параніў!

Сціснуўшы кулакі і ўжо не разважаючы ні аб чым, капрал ірвануўся да Нікаля. Удар прыйшоўся юнаку ў сківіцу і ён, шырока ўзмахнуўшы рукамі, пакаціўся па падлозе. Імгненна апынуўшыся побач, капрал нанёс яшчэ адзін удар, нагой у жывот.

- Ну, што?! – раз’юшана рыкаў ён, наносячы ўдар за ўдарам. – Яшчэ жадаеш?!

І ў гэты ж самы час жанчына, якая да гэтага нерухома стаяла і, здавалася, не разумела нават, што тут адбываецца, нібыта ажыла. Мозг жанчыны па-ранейшаму драмаў, цалком затуманены ўмелай гіпнаблакіроўкай, але раптоўны напад чужога чалавека на яе мужа, прывёў да нечаканых вынікаў.

Рабочая жонка не можа пакінуць мужа ў бядзе, яна павінна ратаваць яго нават цаной уласнага жыцця! Любая рабочая жонка, тым больш… “дзікая кошка”…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікія кошкі Барсума»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікія кошкі Барсума» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генадзь Сагановiч - Невядомая вайна - 1654-1667
Генадзь Сагановiч
Генадзь Бураўкін - Тры старонкі з легенды
Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін - Узмах крыла
Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін - Чытаю тайнапіс вачэй
Генадзь Бураўкін
libcat.ru: книга без обложки
Геннадзь Аўласенка
Эдгар Берроуз - Гении Барсума
Эдгар Берроуз
Генадзь Бураўкін - Жураўліная пара
Генадзь Бураўкін
Геннадий Авласенко - Дикие кошки Барсума
Геннадий Авласенко
Генадзь Аўласенка - Барсум атакує
Генадзь Аўласенка
Отзывы о книге «Дзікія кошкі Барсума»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікія кошкі Барсума» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x