Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Уліс з Прускі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Уліс з Прускі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя, які супаў з дзяцінствам і юнацтвам галоўнага героя твора Лявона Кужаля. Юнаком — як новы Уліс — ён едзе ў Амерыку, знаёміцца з нязвыклым для сябе светам і новай філасофіяй жыцця, што, аднак, не пазбаўляе яго ад розных нечаканак, горкіх хвілінаў, стратаў і расчараванняў.
Аўтар змог стварыць цікавыя, запамінальныя вобразы і характары, дакладна перадаць каларыт тагачаснага жыцця, побыт, звычкі, павер’і, гістарычныя падзеі і паданні.

Уліс з Прускі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Уліс з Прускі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Побач сядзеў Аляксей Галёнка — Масееў сын.

— Лявоне, хадзі сюды! — паклікаў ён.

Адчувалася, што кампанія была ўжо цёплая. Лявонка агледзеўся. З гармонікам упраўляўся Піліпко. Пры бубне — Павал Гальяш. Тут жа і Гамон, і Хвядзюшка Шпунт. Папрыходзілі сталыя мужчыны, якіх часта можна было бачыць сярод кліентаў Мордкі Вінаграда: Пракоп, Захар Відэрка, Мікіта Чапёрка, Каленік Сцяпан…

— Ого, народу колькі! Цэлая гамэрня сабралася… — пажартаваў Лявонка, далучаючыся да кампаніі.

— Выпі, тагды смялей будзеш, — падбадзёрыў каваль.

Лявонка кульнуў чарку і папярхнуўся.

— Зажуй! — Захар Відэрка падсунуў хвост селядца.

— Яму ані ў знак! — пахваліў Гамон, які да гэтага сядзеў моўчкі.

— Здаровы! — ашчэрыўся Трахімка.

— З гаспадаркай упраўляецца, хату новую паставіў! — сказаў Захар, як бы гэтага хто не ведаў.

— Мордка, святла дабаў! — загадаў Пракоп.

У каваля, відаць, часцей, чым у каго, вадзіліся грошы, каб наведаць карчму.

Мордка запаліў яшчэ адну сальную свечку.

У кутку тоўпіліся дзяўчаты: Гэлька Відэрка, Луша Гальяшова, Груша Чапёрка, Сонька Пракопава, Волька Хомкава. З Выгнанкі прыйшлі Верка і Хрысціна. Цемнавата — усіх не ўбачыш, але ён нейкім дадатковым чуццём улавіў, што Ганна таксама тут.

— А ты, чарачка, ты забавачка, не стучы, не гручы, каля сэрца ідучы, — нібы праспяваў Пракоп, беручы другую чарку.

Другая чарка сапраўды пайшла лягчэй. Моладзь пачынала танцы. Пачуўся гармонік, а за ім Гэлька Відэрка завяла частушку — хіба яна ўцерпіць!

Каб ты знаў, то й не браў
Такую маленьку,
Мяне маці гадавала
Як курку рабеньку.

— Умее! — цмокнуў губамі Трахімка, маючы, відаць, на ўвазе Гэльку.

— Дзіва што! — у тон яму важна сказаў Гамон.

Любімы ў прускаўцаў танец — полька. З лавак адзін за адным уставалі хлопцы. Дзяўчат да танца запрашалі без асаблівых цырымоній: нічога не кажучы, бралі за руку і далучаліся да танцораў.

Мяне маці гадавала,
Мною цешылася,
А свякруха просіць Бога,
Каб павесілася-я.

Гэлька — агонь-дзеўка. Тэмпераментная. А скача — як маталка. І Трахімка каля яе таксама не ўломак. Заўважыўшы, што Трахім адвярнуўся, Гэлька паказала яму язык. Усе, хто ўбачыў гэта, зарагаталі. Па сценах снавалі і мітусіліся доўгія цені. Нарэшце танец скончыўся — аціхлі і гармонік, і бубен. Піліпко зрабіў перапынак.

Дзяўчаты, разагрэтыя скокамі, адышліся ўбок, пачалі песню:

Там пад гаем, гаем,
Гаем зеляненькім,
Там арала дзяўчыначка
Волікам чарненькім…

Піліпко паспрабаваў кадрылю. Лявонка бачыў, як Ганна павяла па залі вачыма. Яго шукала? Апошнім часам у Прусцы танцавалі кадрылю. Просты, але шляхетны танец. І ён запрасіў яе. Быў на падпітку, але гэта і надавала смеласці. Ён паспеў ужо навучыцца: і польку ўмеў, і кадрылю. І Ганна лёгка танцуе, лёгка і раскавана. У яе ўсё атрымліваецца як бы само сабой. Лявонкаў твар густа пачырванеў ад узбуджэння, чуб прыстаў да лба, а Ганна — хоць бы што.

Калі ён зноў падышоў да яе, Ганна сказала:

— Пойдзем, а то світаць пачне, на работу не выспішся.

— Далёка да світання. Пабудзем яшчэ!

Піліпко зноў зайграў, і Лявонка зноў хацеў яе запрасіць на танец, але Ганны ўжо не было. Не згледзеў, як выйшла. Ён кінуўся наўздагон. Яна стаяла за елкай, што расла пры ўваходзе ў карчму. Лявонка памкнуўся да яе, але дзяўчына так паглядзела на яго, што ён, хоць і быў п'яны, спыніўся, знерухомеў.

— Хіба не ведаю, з кім ты танцаваў,— зноў бліснула на яго вачыма.

Ён пасміхнуўся.

— Ты так мяне раўнуеш, як быццам ужо жонка…

— Што?

Гэтага яна не магла дараваць, павярнулася і знікла ў цемрыве ночы. Ён абапёрся плечуком на елку, а потым, губляючы раўнавагу, абняў дрэва абедзвюма рукамі, прытуліўся да яго. Засмяяўся: «Елку зблытаў з Ганнай. Ачмурэў». І замест таго, каб ісці дадому, пастаяў колькі часу і павярнуў назад, у карчму. Наважыўся быў адчыніць дзверы, як раптам яны адчыніліся самі, і з карчмы як бы хто выбег, бразнуўшы клямкай, і мільгануўся перад Лявонкам цьмянай постаццю, — ды так хутка, што той не паспеў яго як след разгледзець. «Нячысцік, не іначай», — падумаў Лявонка і зноў узяўся за клямку.

Музыкі аціхлі, моладзь разыходзілася. Толькі за сталом сядзела тая самая кампанія. Лявонка падсеў, і ўсе ўбачылі, што ён ужо добра-такі асалавеў.

— Ну што, у карты згуляем? — Трахімка дастаў з кішэні калоду зашмальцаваных карт.

— Цёмна! — паскардзіўся Гамон.

Пракоп кінуў карчмару:

— Мордка, давай святла яшчэ!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Уліс з Прускі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Уліс з Прускі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Гніламёдаў - Ля аднаго вогнішча
Уладзімір Гніламёдаў
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «Уліс з Прускі»

Обсуждение, отзывы о книге «Уліс з Прускі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x