Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Уліс з Прускі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Уліс з Прускі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя, які супаў з дзяцінствам і юнацтвам галоўнага героя твора Лявона Кужаля. Юнаком — як новы Уліс — ён едзе ў Амерыку, знаёміцца з нязвыклым для сябе светам і новай філасофіяй жыцця, што, аднак, не пазбаўляе яго ад розных нечаканак, горкіх хвілінаў, стратаў і расчараванняў.
Аўтар змог стварыць цікавыя, запамінальныя вобразы і характары, дакладна перадаць каларыт тагачаснага жыцця, побыт, звычкі, павер’і, гістарычныя падзеі і паданні.

Уліс з Прускі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Уліс з Прускі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Карчмар з войканнем запаліў свечку, паставіў на стол.

— Колькі ставіш? — спытаў Галёнка.

— У банку рубель! — аб'явіў Трахімка і чамусьці зарагатаў. Відаць, нерваваўся.

— Цэлы рубель? — не паверыў Пракоп.

— А ты што думаў! — з аднавяскоўцамі, амаль з усімі, нават старэйшымі па ўзросце, Трахімка на «ты». — Калі гуляць, дык гуляць!

— Грошы на стол, калі так!

Хто меў — дасталі сякія-такія капейкі. Кужаль таксама дастаў паўрубля — усё, што было.

Захрыпеў, стоячы ў кутку, гадзіннік, а потым, падумаўшы, бомкнуў некалькі разоў запар.

Напачатку Лявонку пашанцавала — ён выйграў цэлых шэсцьдзесят капеек. Патроху выйгралі таксама Пракоп і Галёнка. Трахімку ад яго рубля засталося капеек дваццаць, і ён спыніў свае досціпы. Банкавалі на чарзе. Дайшла, нарэшце, чарга і да Лявонкі. Ён адсунуў ад сябе на сярэдзіну стала ўсе шэсцьдзесят капеек. Зноў шанцавала. Банк пабольшваўся, відаць было, як у вачах гульцоў загараліся азартныя агеньчыкі.

— Стук! — аб'явіў Лявонка, калі ў банку назбіралася амаль два рублі, і ўсім раздаў па карце.

Трахімка, высунуўшы кончык языка, асцярожна зазірнуў у сваю карту.

— На ўсе! — грымнуў ён раптам кулаком па стале і ўзяў ад банкамёта яшчэ дзве. — Сабе!

Лявонка пачаў здаваць сабе: першая была дзевятка, другая — валет, трэцяя — шасцёрка.

— Семнаццаць! — палічыў Галёнка.

Калі банкамёт набіраў роўна семнаццаць ачкоў, больш браць яму забаранялася.

— Васемнаццаць! — пляснуў свае карты на стол Трахімка і хуценька пачаў зграбаць банк.

Кампанія працягвала гульню, а Лявонка, з пустымі кішэнямі выйшаў на вуліцу. У шырокай лужыне перад домам урадніка адлюстроўваўся жоўты месяц. Нічога не заставалася, як ісці дадому. Ішоў віхляючыся, часам прыпадаючы да плота.

Назаўтра яго пабудзіла маці. Марыля гучней, чым звычайна, грымела чапялой ля печы, перастаўляючы гаршчкі. Папрыходзілі майстры, трэба было пачынаць працу. З пахмелля цяжкая галава. Лявонка нічога не памятаў, як бы ў нейкае правалле абрынуўся.

Кірыла бачыў унукаў стан.

— Цяжка нешта нагавіцы насіць, пайду да Мордкі — на піва змяняю, — пажартаваў ён, але на дзедаў жарт змоўчалі — адна толькі Тоня паціху засмяялася.

Ад сораму ў вачах цёмна. Учарашні выпадак не даваў спакою. «Нездарма кажуць, што п'яны грош шалёны, — колькі ж я прапіў?» Гэта было нейкай дзіўнай нечаканасцю для яго самога.

— Што ж гэта будзе, калі з маладых год піць пачынаць будзеш? — тачыла маці.— Засляпіў вочы гарэлкай!

— Кажуць жа: цыган за кампанію павесіўся, — заступіўся за ўнука Кірыла, але, счакаўшы, дадаў: — Не на карысць яна табе пайшла, унучак. Трахім здаровы, гаматны, а ты шчуплы проціў яго, ты столькі не вып'еш… — Кірыла ўжо, відаць, ведаў падрабязнасці ўчарашняга вечара.

— Што гэта вы ўсе на мяне? Хоць ты з'едзь куды-небудзь… — спрабаваў абараняцца Лявонка.

Тоня з Фядоркай слухалі іх размову і таксама перажывалі.

— Чаго вы ўсе на яго! — шкадавала і хацела падтрымаць брата Тоня.

— Тоня, табе сёння Ланьку пасвіць, Фядорка хай паспіць, — распарадзілася Марыля.

— Радасцямі жыцця таксама трэба карыстацца па-чалавечы, — як бы самому сабе сказаў Кірыла, — а з Трахімам не вадзі кампаніі, кроў у яго нядобрая.

— Колькі ж ты выпіў? — спытала Марыля.

— Паўкручка…

Ён адрэзаў скарынку хлеба, пацёр часнаком, пасыпаў соллю і з'еў з халоднай вадой. Смачна! Марыля наварыла капусты — на апахмелку гэта першая рэч.

— Мамо, даруйце мне за ўчарашняе…

Марыля моўчкі ўздыхнула…

ІІ

У наступную нядзелю Кірыла пайшоў у царкву. Падахвоціў і Лявонку. У царкве панаваў дух урачыстасці. Святло ад падвешанага да столі панікадзіла мігцела на грозным абліччы айца Глеба і на ўсёй яго мажнай постаці, акрытай вялікай залацістай рызай. Рыза — з аксаміту і расшытая дзіўнымі карункамі, райскімі птушкамі і кветкамі. Святар прайшоўся па царкве, шырока размахваючы кадзілам і пільна ўглядаючыся ў абліччы вернікаў. Усе бачылі, як над вачыма бацюшкі ўсё ніжэй навісаюць калматыя бровы. Адслужыўшы літургію, ён пачаў казанне пра павучальную гісторыю раба Божага Іова. Лявонка добра ведаў гэту сумную гісторыю, ад якой павявала жахам і безнадзейнасцю і мароз па скуры хадзіў, але якая разам з тым вучыла мужна сустракаць жыццёвыя нягоды і выпрабаванні.

Скончыўшы біблейскую прыпавесць, айцец Глеб бліжэй падступіўся да сённяшніх «мірскіх» спраў. Агладзіўшы бараду, пачаў:

— Браціе хрысціяне, веруючыя ў адзінага Гаспадара нашага Ісуса Хрыста!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Уліс з Прускі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Уліс з Прускі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Гніламёдаў - Ля аднаго вогнішча
Уладзімір Гніламёдаў
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «Уліс з Прускі»

Обсуждение, отзывы о книге «Уліс з Прускі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x