Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Уліс з Прускі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Уліс з Прускі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя, які супаў з дзяцінствам і юнацтвам галоўнага героя твора Лявона Кужаля. Юнаком — як новы Уліс — ён едзе ў Амерыку, знаёміцца з нязвыклым для сябе светам і новай філасофіяй жыцця, што, аднак, не пазбаўляе яго ад розных нечаканак, горкіх хвілінаў, стратаў і расчараванняў.
Аўтар змог стварыць цікавыя, запамінальныя вобразы і характары, дакладна перадаць каларыт тагачаснага жыцця, побыт, звычкі, павер’і, гістарычныя падзеі і паданні.

Уліс з Прускі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Уліс з Прускі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Відаць было, што айцец Глеб добра ўсведамляў сваю ролю на гэтых заходніх цвярдынях праваслаўя і самадзяржаўнасць.

— Я — ваш пастыр! Але сёння звяртаюся да вас з дзяржаўнымі словамі,— ён размашыста перахрысціўся. — Зямля хістаецца, раскалыхалі яе сацылісты, усё на валаску вісіць…

У царкве стала ціха, і каб была хоць адна муха, дык чуваць было б, як яна лётала. Замігцелі свечкі.

— Недалёка ўжо той час, калі Бог пакліча ўсіх на суд праведны і ўсе пакуты вашы будуць аплочаны ў раі.— Айцец Глеб пагрозліва кашлянуў, прачысціў горла, зноў агладзіў бараду. — Багатым, можа, на гэтым свеце і добра, затое на тым некаторых прыціснуць! Гэта я вам абяцаю.

Святар зрабіў перадышку, паглядзеў у самыя далёкія куткі царкоўнай залы, ці не заўважыў хто яго залішняй самаўпэўненасці.

— Шлях спасення ўказаны ў Евангеллі, і той, хто мае розум, павінен разумець. Бунт — гэта грэх, вялікі грэх. Помніце, прыхаджане, што Бог пакарае сацылістаў, бунтароў і злыдняў усялякіх, абароніць царскую ўладу, памазаніка свайго, не дасць яго на папранне ворагам. Ганіце прэч ад сябе мяцежны дух!

Святар шырокім жэстам перахрысціў прастору царкоўнай залы, у якой стаялі прыхаджане.

— Амінь! — сказаў ён на канец і глыбока — так, што пачулі ўсе, хто стаяў у царкве, — уздыхнуў.

У царкве — сярод жанчын і дзяўчат — стаяла Ганна. Лявонка пасля таго выпадку ўжо перапрашаў яе. Памірыліся.

Прускаўцы выходзілі з царквы заклапочаныя, згадвалі мінулае.

Тое-сёе помнілася. Напрыклад, пра паўстанне 1863 года. Самі яны ў ім не ўдзельнічалі, хоць з двара агітавалі ісці ў паўстанне. На поўнач ад Прускі, пад Ружанамі, казалі, знаходзілі ў жыце забароненыя «лісткі», але гэта было далёка і сюды не даходзіла. Аднак быў выпадак. Ідучы з поля, напаткаў Кірыла недалёка ад вёскі нетутэйшага чалавека са зброяй. Апрануты па-дарожнаму, нібы паляўнічы. Падарожны павітаўся. Ззаду падышлі яшчэ некалькі прускаўцаў, у тым ліку і стараста Якаў Галёнка. Незнаёмы пытаўся дарогі на Белавежскую пушчу. На яго глядзелі з недаверам. Асабліва стараста. «Што вы на мяне так гледзіце? А можа, я якраз вам і дабра жадаю?..» «Пагавары, пагавары яшчэ, то рот анучай заткнем!» — прыгразіў Якаў.

Падарожны кінуўся ўцякаць, але прускаўцы злавілі яго, звязалі, прывялі ў вёску і здалі ўрадніку, які адвёз злоўленага камянецкаму прыставу. Падарожнага дапыталі з «прыстрасціем». Аказалася, што гэта быў «мяцежнік». Праз тры гады пасля таго, як Мураўёў-вешальнік задушыў паўстанне 1863 года, у адну ветраную ноч у Прусцы ў некалькіх месцах быў падкладзены агонь. І вёска згарэла датла. Неўзабаве па ваколіцы пайшла чутка, што гэта помста за «мяцежніка». І тады якраз пан Караль Падгурскі падаў на прускаўцаў у суд за тое, што тыя ганялі скаціну праз яго зямлю.

З той пары ў Прусцы нібыта прыпыніўся бег часу. Нічога не здарылася такога, што выбіла б з раўнавагі яе жыхароў. Народніцкі рух таксама абышоў гэтыя мясціны бокам. Ніхто імі не цікавіўся. Вучоныя — фалькларысты і этнографы — ехалі далей, у глыб Палесся, абмінаючы Пруску, відаць, пакідаючы яе на пазнейшыя часы. Затое пра ўзнікненне ў 1902–1903 гадах Беларускай рэвалюцыйнай грамады яны ведалі. Сябрам Грамады лічыў сябе настаўнік Прускаўскай школы Фама Фаміч Шпронька, які налягаў на асветніцкую дзейнасць. Кастанты паглядаў на яго скоса…

Выходзячы з царквы, Ганна ўбачыла сляпога, які хрысціўся і кланяўся людзям, што няспыннай плынню рухаліся паўз яго. Лявонка пачуў, як яна яму сказала:

— Памаліцеся за бацьку майго, у Амэрыцы ён…

Нядаўна быў ад яго ліст. Працуе там на рысавым полі.

Пісаў, што рыс расце ў вадзе, як чарот. Цяжка ўявіць, што гэта такое.

Назаўтра, у панядзелак, зноў завітаў Кузёмка. Апошнім часам ён стаў часцей наведвацца ў Пруску. Кужалі, дастаўшы трохі цэглы, пачыналі класці печ. Працаваў Халімон — пажылы сівагаловы мужчына ў сталых гадах. Кузёмка даў «добры дзень» і, не здымаючы світкі, сеў на дошкі, стомлена выцягнуў перад сабой ногі ў ботах з блішчастымі халявамі. Яго з'яўленне адразу збірае гасцей. Угледзеўшы на Кужалёвым двары гэтага вандроўніка, завітаў Пракоп. Масей падышоў яшчэ раней. Амаль разам з ім зайшлі сябрукі Цімоша і Піліпко. Потым — Гамон. Кузёмка загадкава маўчаў, нібы разважаючы, казаць ім ці не пра пачутую навіну. Нарэшце як бы адным разам выдыхнуў:

— Такога, людкове, яшчэ не было. Спраўдзілася! — і зноў замаўчаў.

Усе насцярожыліся.

— Што спраўдзілася? — не вытрымала Марыля.

Нават малая Барбарка, якая сядзела ў маці на руках, раскрыла роцік.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Уліс з Прускі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Уліс з Прускі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Гніламёдаў - Ля аднаго вогнішча
Уладзімір Гніламёдаў
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «Уліс з Прускі»

Обсуждение, отзывы о книге «Уліс з Прускі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x