Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Уліс з Прускі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Уліс з Прускі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя, які супаў з дзяцінствам і юнацтвам галоўнага героя твора Лявона Кужаля. Юнаком — як новы Уліс — ён едзе ў Амерыку, знаёміцца з нязвыклым для сябе светам і новай філасофіяй жыцця, што, аднак, не пазбаўляе яго ад розных нечаканак, горкіх хвілінаў, стратаў і расчараванняў.
Аўтар змог стварыць цікавыя, запамінальныя вобразы і характары, дакладна перадаць каларыт тагачаснага жыцця, побыт, звычкі, павер’і, гістарычныя падзеі і паданні.

Уліс з Прускі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Уліс з Прускі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ой-ёй-ёй, — уздыхнуў той, агледзеўшы полы сваёй кароткай світкі і блішчастыя боты, добра-такі прыцярушаныя дарожным пылам. Потым цмокнуў языком і скрушна паведаміў: — Набліжаецца, па ўсім відаць, канец свету, да ўлады рвецца сатана. Хоча адняць яе ў самога цара.

Прускаўцы пра гэта тое-сёе ўжо чулі. Сумныя весткі ішлі з Далёкага Усходу, дзе глуха грымела руска-японская вайна, у якой удзельнічаў прускавец Фэдар Швед.

Газеты чытаў настаўнік Фама Фаміч Шпронька. Ён жа і каменціраваў тагачасныя падзеі, у якіх было шмат новага, незразумелага, бо, напрыклад, даходзілі чуткі, што неспакойна ў гарадах. Японская вайна яшчэ працягвалася, а гаварылі ўжо не пра яе, а пра рэвалюцыю. Пару тыдняў назад каля карчмы нехта паперку згубіў ці наўмысна пакінуў. Каваль Пракоп падняў і разам з Масеем Галёнкам прачыталі. Паперка заканчвалася словамі: «Далоў цара, памешчыкаў і капіталістаў!» Усе ведалі, што супраць улады ісці нельга — улада ад Бога, а тут раптам такое…

— Уладу трэба слухацца, на тое яна і ўлада, — уставіў слова разважлівы Нічыпар.

— Слаба нешта яна нам, таго, спачувае, — уздыхнуў Кірыла, які працаваў разам з цеслярамі.

— Што б тады было, каб улады не было? — паціснуў плячыма Хведар. — З кіямі адзін на аднаго палезлі б!

Кузёмка падняў палец угору:

— Улада была б добрая, каб людзі былі лепшыя.

— Простыя людзі — дабрэнныя, — не глянуўшы на Кузёмку, сказаў Кірыла, — гэта сярод паноў шмат дрэнных.

— Людзі розныя, — патлумачыў Хведар, — адны ўмеюць прыстасавацца да жыцця, другія — не.

— Багатыя не такія, як мы, яны іншыя, — заўважыў Нічыпар, — нездарма ж яны такія скупыя. Бяднейшы — ён больш шчыры.

Што праўда, то праўда: нават у прускаўскім наваколлі людзі жылі па-рознаму. Адны — сытна, бесклапотна, другія, можна сказаць, у галечы. Пачалі з'яўляцца заможныя, вызначыліся двары сярэдняга дастатку, але больш за ўсё беднаты. Бедната смешна цягнулася за багацейшымі, кожны хацеў, каб яго таксама лічылі чалавекам, гаспадаром. Здаралася, закажа каторы ў карчме кілішак, дык больш на грудзі пралье, чым вып'е. Каб пахла, каб ведалі: гарэлку піў,— значыць, ёсць за што.

— Ано, з другога боку, і роўнымі ўсе не могуць быць, — не згадзіўся Хведар.

— А гэта ўжо так! — падтрымаў яго Кузёмка і пачаў тлумачыць: — Бог стварыў мужыка з гліны, а пана — з цеста, якое з пшанічнае мукі замясіў. У час гэтай работы сабака круціўся побач, пачуў цеста, рассмакаваўся і з'еў пана!

Усе зарагаталі.

— Заўважыў гэта Бог, страшна разгневаўся ды пачаў трэсці сабаку — з таго і пачалі сыпацца на ўвесь свет паны. Пан, які ўпаў пад дубам, назваўся Дубіцкім, пад вольхаю — Альхоўскім, пад бярозаю — Беразоўскім і так вось далей.

Прысутныя маўчалі.

— Ваш, відаць, пад гарою зваліўся — Падгурскі,— скончыў Кузёмка свой аповед.

— Падгурскі — значыць, пад гарою, — пагадзіўся Нічыпар.

— А можа, ён па натуры такі? — сказаў адзін з сыноў Нічыпара.

— Ведаем мы іх натуру! — усміхнуўся Кірыла.

Кужалі былі вінаватыя Падгурскаму за зямлю, і той раз-пораз праз аканома нагадваў пра гэта.

— Кроквы рыхтуй, гаспадар! — Кузёмка галавой паказаў уверх. — Ды страху добрую!..

— Ох, усё ты, чалавеча, ведаеш! — засмяяўся Хведар.

На гэтым Кузёмка і развітаўся, не стаў спыняцца ў Прусцы, пайшоў далей — сваёй дарогай.

Праз пару дзён зруб быў закончаны.

— Шчыты, якія будзеш рабіць — саламяныя ці з дошак? — спытаў у Лявонкі Кірыла, падкрэсліваючы, што галоўны гаспадар тут ён — унук.

Пагадзіліся, што саламяныя ўсё ж такі лепей — танней і цяплей. Неўзабаве паставілі і кроквы, да якіх майстры тут жа пачалі прыладжваць латы, прымацоўваючы іх тонкімі лазовымі атожылкамі — хлюбамі, як называлі іх у Прусцы. Справілі кветку.

— Пераходзіны хутка зробіце! — казаў запрошаны на чарку Хомка.

Вырашылі, што лепш накрыць саломай. Праўда салома патрэбна не абы-якая — высокая, з тоўстым сцяблом. Звычайна такая ішла на дах.

Падлогу выбілі з гліны — цвёрдую, як ток.

Кірыла прыспешваў унука:

— Лявонка, схадзі на Выгнанку да Халімона — ён робіць сталярку і печы.

Печніка прускаўцы звалі здуном. Халімон быў і столярам добрым і здуном. Умеў зрабіць печ з падпечкам: халоднай зімою там сядзелі куры.

У нядзелю будаўніцтва спынялася, навакольны люд ішоў у царкву, дзе правіў богаслужэнне айцец Глеб.

Вечарам адпачывалі. Моладзь угаварыла Мордку дазволіць у карчме музыкі. Шматлюдна стала ў карчомнай залі. Пацягнула сюды і Лявонку.

— О, Васілішын зяць прыйшоў! — адразу ж паддзеў Трахімка, які ўжо даўно тут бавіў час.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Уліс з Прускі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Уліс з Прускі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Гніламёдаў - Ля аднаго вогнішча
Уладзімір Гніламёдаў
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «Уліс з Прускі»

Обсуждение, отзывы о книге «Уліс з Прускі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x