Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Уліс з Прускі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Уліс з Прускі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя, які супаў з дзяцінствам і юнацтвам галоўнага героя твора Лявона Кужаля. Юнаком — як новы Уліс — ён едзе ў Амерыку, знаёміцца з нязвыклым для сябе светам і новай філасофіяй жыцця, што, аднак, не пазбаўляе яго ад розных нечаканак, горкіх хвілінаў, стратаў і расчараванняў.
Аўтар змог стварыць цікавыя, запамінальныя вобразы і характары, дакладна перадаць каларыт тагачаснага жыцця, побыт, звычкі, павер’і, гістарычныя падзеі і паданні.

Уліс з Прускі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Уліс з Прускі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хто злодзей — не ведалі.

«Дапрасіць!» — мітусіўся Кастанты, але яго вышуковая дзейнасць нічога не дала. Некаторыя казалі, што тых коней Дармідонт сам адвёў у Бярэзіну. І свайго, і Гальяшовага… Адыграліся на маладым цыгане, які аднойчы ранкам, пасля таго здарэння, ішоў па камянецкім гасцінцы і завітаў у Пруску. Яго злавілі, абвязалі вяроўкамі і вывелі на выган. Цыган казаў, што ён ні ў чым невінаваты і ніякага дачынення да той кражы не мае, але натоўп ёсць натоўп. «Патачным цукрам ён яго прыманьваў», — нашэптваў, ідучы ззаду, Ясё Латушка. Самасуд чыніў Дармідонт — біў цыгана ўжо, здавалася, непрытомнага. Каля бацькі ў пыле круціўся хлапчук, увесь захоплены бойкай і таксама стараўся тузануць ахвяру. Гэта быў Трахімка, тады яшчэ зусім малы. «Так яго! — падахвочваў бацька. — Так яго! Эх ты, не ўмееш біць, ду-урань! Бі наском!» Цыган ужо не рэагаваў на ўдары. «Калом бы яму па рэбрах!» І тут адбылося нечаканае. «Стой! — крыкнуў Кірыла і абвёў вачыма натоўп. — Хопіць здзекавацца над чалавекам». Да Кірылы падскочыў Дармідонт: «Канакрадаў трэба біць!» Здзекі тым не менш спыніліся. Натоўп астыў. Той малады цыган і быў Піхта, якому Кірыла, па сутнасці, уратаваў жыццё.

Праз альшыну відаць было, як цыганы спыніліся на Агульным і пачалі распрагаць коней. У Пруску даносіліся іх вясёлыя смех і гамана. Госці мелі намер, відаць, затрымацца, бо паставілі шатры і адразу ж узніклі спевы, музыка і танцы. Запалала вогнішча.

Да цыганскай стаянкі пацягнуліся людзі. Лявонка пайшоў з Кірылам.

— Не баўцеся надта! — крыкнула ўслед Марыля, але яны былі ўжо за весніцамі і зрабілі выгляд, што не пачулі.

Ідучы ля Ганнінай хаты, Лявонка глянуў на гародчык з вяргінямі: «Будзе ж, мабыць, і яна…»

Кірылу Піхта пазнаў здалёк:

— А Міхаль як? — ён ведаў Кірылавага сына.

Кірыла глыбока ўздыхнуў і сумна пакруціў галавой.

— Памёр.

Піхта паглядзеў на Лявонку. Бялкі яго асалавелых ад гарэлкі вачэй — у чырвоных пражылках.

— Дык ты Кірылаў унук?

— Унук, — замест Лявонкі адказаў Кірыла.

— І ты, Пракоп, тут, — Піхта заўважыў каваля, які падышоў да іх.

Павіталіся.

— Эй, нясіце сюды чарку! — Піхта махнуў рукой цыганам, сярод якіх стаяў важак.

Лявонка прыкмеціў яго адразу. Важак вылучаўся сярод цыганоў высокай шапкай і чырвонымі ботамі. За халяваю — бізун. Твар валасаты — толькі нос тырчыць. Позірк калючы. Глянуў на Лявонку — як нажом паласнуў.

Да гурту далучыліся Каленікі — дзядзька Васіль з братам Ляксеем, а за імі і сусед Фёдар Тупчык.

Праз гоні якія стаяў Дармідонтаў хутар. Лявонка паглядзеў у той бок. Самога Дармідонта пакуль што не відаць — недзе, мабыць, у лесе. Ды і сыноў яго — Трахімкі і Цімошы — таксама няма.

Цыганы самі весяліліся і частавалі кожнага, хто прыходзіў у табар, — налівалі шклянку гарэлкі, на закуску давалі сала з хлебам. Цыганы, як вядома, надта любяць сала, а яшчэ з гарэлкай! Адчувалася, што гэты народ не думаў ні пра мінулае, ні пра будучыню, жыў сённяшнім днём. Табар весяліўся. Хіба што толькі важак, абцяжараны сваім адказным становішчам, пагардліва паглядаў навокал і не спрабаваў ні з кім гаварыць.

— Кірыла, расказвай, як жывеш! — не сунімаўся Піхта.

— Якое там жыццё без каня…

— Няма каня? — здзівіўся цыган.

— Пайшоў за гаспадаром услед…

Піхта ажно прысвіснуў, потым спачувальна пацмокаў языком.

— Пачакай, бацю, можа, як дапаможам… — і ўсміхнуўся: — Цыганы — багатыя!

Кірыла з недаверам паглядзеў на яго.

— Не бойся, я не канакрад. Каб я ім быў, дык барон не трымаў бы мяне каля сябе. А наш барон — чалавек!

Барон якраз выйшаў з шатра і перамінаўся з нагі на нагу. Гэта быў поўны, каржакаваты мужчына сярэдняга росту. Ён ляніва паазіраўся навокал, паблажліва ўсміхаючыся і паказваючы некалькі залатых зубоў. Заўважыўшы барона, заспявала скрыпка, і амаль адначасова стаў пастукваць бубен, які ў нечым згаджаўся з ёю, а ў нечым быццам бы і пярэчыў. Каля вогнішча закруцілася маладзенькая цыганка з каралямі на тонкай стройнай шыі. Закінула назад галаву і расставіла рукі.

Эх, зорачка,
Паўночная-я.
А я дзевачка
Непарочная-я…

— Ружа спявае! — кіўнуў у бок цыганкі Піхта.

Апранута спявачка ў яркае чырвонае адзенне. Кофта з шырокім выразам і спадніца стракацяць непрывычнымі для тутэйшага вока зыркімі кветкамі. На шыі, на руках забразгаталі маністы і браслеты. Па твары пераліваўся водсвет кастра.

— Чавэло! — вясельны табар дыхнуў нейкай абвостранай пачуццёвасцю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Уліс з Прускі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Уліс з Прускі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Гніламёдаў - Ля аднаго вогнішча
Уладзімір Гніламёдаў
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «Уліс з Прускі»

Обсуждение, отзывы о книге «Уліс з Прускі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x