Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Уліс з Прускі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Уліс з Прускі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя, які супаў з дзяцінствам і юнацтвам галоўнага героя твора Лявона Кужаля. Юнаком — як новы Уліс — ён едзе ў Амерыку, знаёміцца з нязвыклым для сябе светам і новай філасофіяй жыцця, што, аднак, не пазбаўляе яго ад розных нечаканак, горкіх хвілінаў, стратаў і расчараванняў.
Аўтар змог стварыць цікавыя, запамінальныя вобразы і характары, дакладна перадаць каларыт тагачаснага жыцця, побыт, звычкі, павер’і, гістарычныя падзеі і паданні.

Уліс з Прускі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Уліс з Прускі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прускаўцы глядзелі на гэткае дзіва. Залівіста брахалі, уражаныя відовішчам незвычайнага поезда, сабакі, уцякалі з дарогі і хаваліся пад платы куры.

Адна з карэт — самая першая — на асабліва рыпучых і высокіх рысорах і вымалеваная ў асабліва зіхоткі чырвоны колер, гайдалася больш за іншыя на калдобістай прускаўскай дарозе.

Кожную карэту цягнула пара коней, падабраных пад адну масць. Пара буланых, пара гнядых, пара вараных, пара рыжых, пара сівых і яшчэ — з рознымі адценнямі. У першую — чырвоную — карэту запрэжаны двое даўгагрывых белых коней, і ступалі яны неяк вельмі ж фарсіста, быццам валаклі не цяжкую карэту, а лёгкую, амаль бязважкую брычку. У паветры гулі хрушчы, і коні адмахваліся ад іх цяжкімі хвастамі. Прыгожыя яны былі — цыганскія коні, сытыя і пародзістыя, і выглядалі як у якім-небудзь цырку. Хамуты і ўся збруя — у срэбры. Паязджане ехалі павольна, з годнасцю. Прускаўцы глядзелі, цмокалі ад здзіўлення языкамі і не маглі налюбавацца хараством кожнай карэты. Звінелі прымацаваныя да хамутоў шматлікія бразготкі. А ў карэтах — відаць было — у раскошным стракатым убранні сядзелі цыганкі, выглядаючы з зашклёных вокнаў. Смеючыся, пра штосьці перамаўляліся між сабой. У косах блішчэлі ўплеценыя сярэбраныя манеты, на грудзях красаваліся развешаныя ў некалькі радоў пацеркі, а сукенкі здаваліся пазалочанымі. Прускаўцы як панямелі ад гэтага незвычайнага, нібы казка, відовішча. Апрытомнелі яны толькі тады, калі праехаў увесь поезд і мінала апошняя ўжо не карэта, а фурманка, таксама, аднак, запрэжаная парай коней. Адзін — рабы, другі, меншы, — мышасты. У фурманцы сядзеў даўні знаёмы прускаўцаў — Піхта, які не раз бываў у тутэйшых краях. Гэта быў дужы мужчына, апрануты ў новую світку з белага, але ўжо добра забруджанага саматканага палатна. Кірыла пазнаў яго загарэлы твар, чорную, акладзістую бараду. І той, відаць, пазнаў прускаўца, бо, параўняўшыся з Кірылам, спыніў сваіх коней. З-пад навіслых броваў Піхты глядзелі зялёныя, як у ката, вочы.

— Тр-р-р! — нацягнуў ён лейцы. — Кірыла?

— Я, а хто ж яшчэ?

— Га-га-га-га! — зарагатаў цыган. Ад яго шырокай, нястрымнай усмешкі іскрыліся зеленаватыя вочы і зіхацелі роўныя і белыя, як часнок, зубы. Усе ажывіліся, і пачаліся роспыты.

— Што гэта ў вас — вяселле, можа? — пацікавілася Марыля.

— Вяселле, бацю. Наш барон жэніцца! — адказаў цыган.

— Цыганскае вяселле, значыць, таго… — пахітаў галавой Кірыла.

— Цыганскае! — пацвердзіў Піхта.

— Дзіва што! Хто ж у сенакос вяселле спраўляе, акрамя цыган? — скрывіла губы Хомчыха.

— А што нам? — Піхта глянуў на яе як бы з выклікам. — Мы падданыя палясцінскага цара!

Прускаўцы яшчэ шырэй параскрывалі вочы і раты.

— Прыходзь, Кірыла, на нашым вяселлі пагуляем! — Піхта свіснуў, торгнуў лейцамі, і яго вазок паімчаўся даганяць вясельнікаў, якія ўжо добра ад'ехаліся.

— Але ж і калеты! — захапляўся Гамон: здрадлівае «р» атрымлівалася ў яго як «л».

Падышоў Масей Галёнка — без яго нішто ў Прусцы не абыходзілася:

— Карэты як карэты, але колы!

Чым яму прыйшліся даспадобы колы, ніхто не ведаў.

— Дык, аказваецца, багата цыганы жывуць! — як бы ачнуўся Кірылаў сусед — Назар Хомка, які таксама тут стаяў.

— А ты што думаў? — зняважліва паглядзеў на яго Пракоп, які толькі што далучыўся да кампаніі.

— Убіраюцца вунь як раскошна! — усё яшчэ не магла стрымаць свайго здзіўлення Марыля.

— Дзіва што! Калі падданыя гэткага цара!.. — адказала ёй суседка Хомчыха.

— А кажуць, быццам дзяцей крадуць… — зноў азваўся Масей, які звычайна толькі і чакаў магчымасці ўкінуць слова ў агульную размову.

— У іх цыганятаў поўна! — заспакоіў прускаўцаў, асабліва жанчын, каваль.

Масей зарагатаў, агаліўшы шчарбаты рот.

Цыганскі абоз, выехаўшы з вёскі, павярнуў направа, мінуў масточак цераз Плісу, потым грэблю і спыніўся за рэчкай на тым самым Агульным.

Калі прускаўцы разышліся па сваіх справах, Кірыла сказаў Лявонку:

— Каб ты ведаў — як некалі Піхту збілі! На горкі яблык…

— Цыганы?

— Не, не цыганы. Была гісторыя…

Кірыла расказаў, як аднойчы, гадоў з дзесяць таму, у Прусцы зніклі коні — у Дармідонта Хлябіча і Рамана Гальяша.

«Падкраліся ноччу, — абураўся Дармідонт, — нячутна вывелі з канюшні і — памінай як звалі…» Дармідонт жыў на хутары, а Гальяшы — у вёсцы, на самым канцы, ля выгану. Здарылася гэта пасля таго, як на тым жа Агульным таксама пастаяў цыганскі табар. Табар паехаў, і коні зніклі. Коней знайшлі — у Бабіцкай Бярэзіне. Закілзаныя, яны стаялі каля мажнай сасны з высока задранымі галовамі, прывязаныя кароткім повадам да тоўстых сукоў. Каб не ржалі. Калі ў каня высока задзёрта пыса, ён не можа падаваць голас — іржаць. Стаіць, неспакойна перабіраючы нагамі, і ўсё.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Уліс з Прускі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Уліс з Прускі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Гніламёдаў - Ля аднаго вогнішча
Уладзімір Гніламёдаў
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «Уліс з Прускі»

Обсуждение, отзывы о книге «Уліс з Прускі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x