Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Уліс з Прускі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Уліс з Прускі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя, які супаў з дзяцінствам і юнацтвам галоўнага героя твора Лявона Кужаля. Юнаком — як новы Уліс — ён едзе ў Амерыку, знаёміцца з нязвыклым для сябе светам і новай філасофіяй жыцця, што, аднак, не пазбаўляе яго ад розных нечаканак, горкіх хвілінаў, стратаў і расчараванняў.
Аўтар змог стварыць цікавыя, запамінальныя вобразы і характары, дакладна перадаць каларыт тагачаснага жыцця, побыт, звычкі, павер’і, гістарычныя падзеі і паданні.

Уліс з Прускі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Уліс з Прускі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Стамілася я, Лявонка, паднёс бы ты мяне! — жартавала Ганна.

Ён бы з задавальненнем гэта зрабіў, калі б яны былі адны.

Дома сустрэла Ганніна маці.

— Нарэшце прыйшлі! Ці хоць не забылі расой памыцца?

— Не, не забылі.

VI

Каня зноў давялося прасіць у дзядзькі Хведара. Сена якраз падсохла, і прускаўцы звозілі яго ў клуні, набівалі застаронкі. Кірыла стаяў на возе, унук падаваў. Накласці хуру і прыціснуць яе рублём, каб па дарозе не растрапалася, не простая справа, патрэбны вопыт, майстэрства. Воз пераязджаў ад адной капіцы да другой. Да свежага сена прымешваўся пах дзёгцю, якім Кірыла шчодра падмазаў восі.

Неба чыстае, блакітнае, бяздоннае, але няма калі ім любавацца.

Кірыла, назіраючы, як малады гаспадар стараўся браць на вілкі як мага больш, ушчуваў:

— Не бяры зашмат — надарвешся чаго добрага. Ледзьве не паўкапіцы насаджваеш…

Нарэшце хуру шчыльна прыціснулі цяжкім рублём, і Лявонка павёз сена дадому. У гэты год яно, дзякаваць Богу, урадзіла, і можна было разлічваць вазоў на дзесяць, не менш. Ён падумаў пра Ганну і адчуў, як прыемна закружылася галава, як бы яго штосьці п'яніла — ці то гэта пахучае, духмянае сена, ці то думка пра яе. Насупраць палоскі дзядзькі Васіля, яе бацькі, стаяла купка дзяўчат і маладзіц з граблямі. Сярод іх, вядома, была і яна, Ганна. Сёння ў яго з ёю спатканне — дамовіліся яшчэ ўчора. За Пракопавай кузняй. Параўняўшыся з дзявочым гуртам, ён крыху нацягнуў лейцы і стала, па-гаспадарску, даў «добры дзень». Пачуўся дзявочы смех. Лявонка зірнуў туды, пазбягаючы, аднак, глядзець на Ганну. Галасней за ўсіх смяялася Гэлька Бочка. Вядома, гарэзніца. Смех у яе вясёлы, сакавіты. Ён адчуваў, што Гэлька да яго нераўнадушная, можа, нават, сімпатызуе, але, што зробіш, яго сяброўка яму больш падабаецца. Гэта ўжо ні для кога, здаецца, не сакрэт.

І сапраўды ўсё навокал стала інакшым з таго часу, як у ім абудзілася гэтае пачуццё. Свет нібы пашырыўся, раздаўся ва ўсе канцы — і ўсё загучала ў ім па-новаму, больш гулка і выразна. І ў сярэдзіне ўсяго стаяла яна — Ганна. Ён павінен быў бачыць яе штодня.

— Кужаль — Ганнін кавалер. Відаць, браць будзе, — данеслася да яго ззаду.

— А што? Ганначка — здатная! — дадаў хтосьці з дзяўчат.

«У вёсцы, — падумаў ён, — нічога не ўтоіш, але рана яшчэ пра гэта гаварыць. Добра было б…»

— Ха-ха, а як жа ён з ёю? Яна ж на цэлую галаву вышэй, ха-ха… — гэта ўжо нехта са старэйшых.

Лявонка пачырванеў, але не азірнуўся. «Хай гавораць. Што яны разумеюць…» Ён торгнуў лейцамі, прыспешыў каня. «Хто ведае, як яно будзе… Многае, вядома, залежыць ад яго, бо ўсё ж такі кожны сам будуе сваё жыццё…»

Скінуўшы сена ў застаронак, ён ізноў паехаў на лонку, каб набраць чарговую хуру. Абдало ветрыкам. Ля ўраднікавай хаты (лужына высахла ад гарачыні) сустрэліся Трахімка з Ясевым Грышкам.

— Што — па сена?

— Але.

Трахімка засмяяўся нейкім нядобрым, як падалося, смехам:

— Усёй работы не пераробіш…

Лявонка бачыў, як Трахімка схіліўся да Грышкі і стаў яму нешта казаць, яшчэ раз гучна засмяяўся. Ён ведаў, што так чалавек смяецца тады, калі адчувае сваю сілу і перавагу ці калі яму што-небудзь вядома, пра што не ведаеш ты…

Вечарам, адвёўшы дзядзькавага каня ў начное і пакінуўшы яго на Павала Гальяша, Лявонка пабег на дамоўленае месца — за Пракопаву кузню — на спатканне з Ганнай. Доўга чакаў. Яна падышла з боку агародаў, калі над зямлёй згусціўся змрок. Босыя ногі, астуджаныя вечаровай расой, здаваліся ружовымі. Яны доўга ўзіраліся адно ў аднаго, нібы ўпершыню ўбачыліся. Ён дакрануўся да яе рукі. Падабаліся яе поўныя, як у спелай жанчыны, рукі.

— Прыгожая ты…

— Гэта табе так здаецца.

Чутно было, як на розныя лады квакалі жабы: адны абзываліся з нейкім вільготным хрыпам, булькатаннем у голасе, другія разламвалі цішыню ночы амаль навальнічным ляскатам перуна, трэція пяшчотна вуркаталі, адчуваючы задавальненне і радуючыся летняму цяплу і начному сутонню. У іх крактанні, якое часам пераходзіла ў гарлавыя крыкі, пазнаваўся і стогн, і адначасова нейкая нават асалода. Гэта было жывое водгулле самой прыроды, якая сцвярджала сябе ў тысячагалосы размаітых гукаў і шэптаў.

— О, чуеш? Крэкча, як нейкі чорт з таго свету… — сказала Ганна, як бы прабачаючы гэтай наіўна-неразумнай прыродзе, якая патрабуе свайго.

— Ікру пускаюць… — патлумачыў Лявонка, узрадаваўшыся пачатку размовы.

Яму было вельмі прыемна стаяць каля Ганны, бачыць яе побач, перад сабой. Праўда, яна была на якія паўгалавы вышэй за яго, але што з таго. А можа, якраз ад гэтага яна здавалася яму яшчэ больш вабнай і прыгожай. Над ілбом і на скронях тонкімі пяшчотнымі пасмачкамі віліся валасы. «Раней, здаецца, — падумаў ён, — гэтых хвалістых пасмачак не было…» На Ганніных вуснах загадкава блукала ледзь прыкметная ўсмешка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Уліс з Прускі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Уліс з Прускі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Гніламёдаў - Ля аднаго вогнішча
Уладзімір Гніламёдаў
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «Уліс з Прускі»

Обсуждение, отзывы о книге «Уліс з Прускі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x