Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Уліс з Прускі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Уліс з Прускі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя, які супаў з дзяцінствам і юнацтвам галоўнага героя твора Лявона Кужаля. Юнаком — як новы Уліс — ён едзе ў Амерыку, знаёміцца з нязвыклым для сябе светам і новай філасофіяй жыцця, што, аднак, не пазбаўляе яго ад розных нечаканак, горкіх хвілінаў, стратаў і расчараванняў.
Аўтар змог стварыць цікавыя, запамінальныя вобразы і характары, дакладна перадаць каларыт тагачаснага жыцця, побыт, звычкі, павер’і, гістарычныя падзеі і паданні.

Уліс з Прускі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Уліс з Прускі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тут раптам завяла частушку Гэлька — Ганніна прыяцелька. Голас у яе тонкі і звонкі:

У майго мілёначка
Худая кабылёначка,
Завалілася ў равы,
Заклявалі журавы-ы, ох…

Вецер крутнуў яе зялёным андараком і агаліў стройныя шчыкалаткі.

Лявонка паглядзеў на яе: «Як бы ведае, гіра што я падумаў?» А падумаў ён пра тое, што праз пару дзён трэба вяртаць дзядзьку каня і ці ўправяцца яны к гэтаму часу звезці сена ў клуню.

— О, і Лявон тут, — нібы здзівіўся Грышка Ясеў. За ім ужо стала замацавалася, перайшоўшы ў спадчыну ад бацькі, вясковая мянушка Жур.

— А дзе ж яму быць? — не сцярпела, абараніла Лявонку Ганна.

Нарэшце наблізіліся да купальні — якраз тут Пліса ўпадала ў Лосьну. Па берагах — чароты, сітнягі, вербалоз. Зверху — вокам не зміргнуць — праносіліся чыркі. Пачалі распальваць касцёр. Лявонка стаяў побач з Павалам Гальяшом і назіраў, як агонь агортвае сухое ламачча, якое хлопцы назбіралі на касцёр. За ракой, над лесам, загараліся першыя зоры. Ноч абяцала быць цёмнай і парнай.

Да купкі дзяўчат падышоў Трахімка, глянуў на хлопцаў і выдаў частушку, прытанцоўваючы і прымінаючы нагамі траву:

А я ўсё дзіўлюся,
Дзе мая Маруся,
А я ўсё дзіўлюся,
Дзе мая Маруся…

Гамон ударыў у бубен, але не патрапіў у рытм. Трахімка махнуў на яго рукой. У дзявочым гурце дружна засмяяліся. Усе даўно ўжо прывыклі да таго, што ён, як заўсёды, імкнуўся звярнуць на сябе ўвагу, неяк вылучыцца з грамады. Асабліва гучна смяялася цельпукаватая Груша Чапёрка.

— Эх, дзевачкі-красачкі-і! — Трахімка шырока расставіў рукі, памкнуўшыся залучыць у свае абдымкі ўвесь дзявочы гурт. Але тыя са смехам разбегліся — хто куды. Чутно было, як па беразе затупалі яго цяжкія крокі, але дзе ты іх дагоніш!

Зырка гарэла купальскае вогнішча.

— Ну што, Лявон? Дзевак тлеба мацаць, а ты стаіш… — зарагатаў Рамон, крывячы шыю набок.

— Ён толькі і глядзіць, каб цапнуць каторую за грудзі! — ашчэрыўся Трахімка.

— Яму няма як — ён вучоны… — у тон сябру, з «падкавыркай», сказаў Грышка.

— Дзіва што! — азваўся Гамон, які ўжо прытаміўся стукаць у бубен і перадаў яго Павалу Гальяшу.

— Адчапіцеся ад чалавека! Чаго прысталі? — пачала бараніць Лявонку Гэлька.

— Ты, Гамонка, за сабой глядзі! — адказаў на жарт Лявонка.

— За мной дзеўкі самі бегаюць! — пахваліўся Гамон і ў доказ паспрабаваў абняць Гэльку. — Плявільна, Гэлька?

— Ой, не чапіся ты! — вырвалася ад яго дзяўчына.

— Запрасіла б у клуню, то, пэўна, пабег бы, — блазнаваў Трахімка.

— Усё б яму жыраваць! — упікнула яго Волька.

Па беразе набліжаўся да вогнішча хлопец з гармонікам пад рукой, па-кавалерску кучаравы, худы, цыбаты, як певень.

— А вось і Аляксей! — першым згледзеў яго Гамон.

Гэта быў Аляксей Шаўчук з Бранавіч.

Ён весела павітаўся з гуртам і адразу ж зайграў, а дзяўчаты распеўна зацягнулі:

Купалінка-а,
Купалінка-а…

Піліпко спрабаваў падыграць на сваім гармоніку, але ў яго не вельмі выходзіла, ніяк не мог навучыцца, хоць гэта песня апошнім часам часта чулася ў прускаўскім наваколлі.

Цёмная-я но-очка… —

звонка разлегліся над ракой дзявочыя галасы.

— Э-эх, гітары няма, а то я б вам падыграў,— уздыхнуў кавалёў Цішка, — без гітары не па мне, я гітару люблю!

Трахімка зноў выкрыквае частушку — яго моцны барытон перакрывае ўсе астатнія галасы:

Я Марусі сёе-тое,
Маруся не хоча…
Я Марусю — за цыцусі,
Маруся рагоча!..

Ліха, хоць і без асаблівага ладу наярваў на бубне Павал Гальяш.

Заспявала яго дваюрадная сястра Луша:

Я на кладачку ступіла,
Кладачка зыбнулася,
Верна, мілы ўспамянуў,
Лёганька ікнулася-я…

Лоўка засвістаў, стараючыся паўтарыць мелодыю, Аляксей Галёнка. Добра пахваліцца перад дзяўчатамі. Піліпко стараўся патрапіць на гармоніку, але не змог. Выручыў Аляксей з Бранавіч, які, па ўсім відаць, у гэтай справе меў больш спрыту.

Пачаліся скокі цераз касцёр.

— Хто вышэй скочыць? — падаў думку Трахімка.

Хлопцы, паддаючы адзін аднаму ахвоты, спаборнічалі паміж сабой. Вось разагнаўся, крывячы шыю, Гамон, але залішне высока ўзяў і ўваліўся ў вогнішча. Добра, што з краю. Зноў па рацэ пракаціўся дружны рогат. Оргій Відэрка нечакана спатыкнуўся на купіне.

— Каб ведаў, што ўпадзеш, саломы падаслаў бы, — засмяяўся Грышка Латушка.

…Здалёк пазіралі на купальскае вогнішча, выйшаўшы з хаты ў сад, айцец Глеб з матушкай. Адтуль добра быў відаць купальскі касцёр і мітуслівыя вакол яго цені.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Уліс з Прускі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Уліс з Прускі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Гніламёдаў - Ля аднаго вогнішча
Уладзімір Гніламёдаў
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «Уліс з Прускі»

Обсуждение, отзывы о книге «Уліс з Прускі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x