Аляксей Кулакоўскі - Дабрасельцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Кулакоўскі - Дабрасельцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дабрасельцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дабрасельцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дабрасельцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дабрасельцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Замёрз ты? — праз некаторы час спытала Даша. Ёй ужо цяжка было не падаць ніякага голасу.

Мокрут павёў плячамі, крыху падвыпрастаўся, але не сказаў нічога, нібы спагада такая была не для яго.

— I трэба было табе сядзець пад гэтымі млынамі, — больш з дакорам, чым з насмешкай сказала Даша. — Ішоў бы дадому, у цяпло.

— Няма мне цяпер куды ісці, — глыбока ўздыхнуўшы, нібы прамовіў, нібы прастагнаў Мокрут.

Крокі яго сталі няроўнымі і цяжкімі, быццам падэшвы ботаў пачалі прыставаць да каляіны. Ён ішоў моўчкі яшчэ некалькі хвілін, а потым крыху адхіліў з Дашынага боку свой каўнер і загаварыў ужо не так глуха i невыразна, але суму ў голасе было яшчэ больш, думкі выходзілі няпоўнымі, нібы ўрэзанымі.

— Мая хата і раней не была мне асабліва мілай, а цяпер дык… Каб не так холадна, то і начаваў бы пад млынамі. Добра было некалі ў партызанах: залезеш у будан, укрыешся…

Даша маўчала, бо ні спрачацца з Мокрутам, ні спачуваць яму ў яе не было асаблівага жадання. Яна толькі ўсё думала, чаму ён чакаў яе: намерваўся чалавек пагаварыць, выкласці душу, а можа i якая лаянка ў яго ў галаве, магчыма, нават помста. Страху аднак не было, нешта не з'яўлялася такая думка, што Лявон можа ўчыніць ёй што-небудзь дрэннае.

— Значыцца, мы сёння імяніннікі, — зноў загаварыў Мокрут. — Цябе з кандыдатаў i мяне з кандыдатаў. Здорава! Толькі цябе ў члены, а мяне… Колькі год мне давялося пахадзіць у кандыдатах! I вось… Ну i злавалася ты на мяне сёння, праўда? Усе злаваліся, нібы я ўсім ворагам стаў. Асабліва дырэктару.

— Ніхто не злаваўся. — спакойна заўважыла Даша — Гаварылі тое, што думалі.

— Усё прыпомнілі, — незласліва сказаў Мокрут і зноў глыбока ўтуліўся ў каўнер, змоўк.

Дзяўчыне здалося, што ён пайшоў крыху жвавей, і яна адчула нейкую палёгку ад гэтага. Хутчэй бы дайсці, а там ён няхай, як хоча. Захоча выгаварыцца, дык знойдзе ахвотнікаў паслухаць, а пацягне яго на адзінокае маўчанне, дык трапіцца месца i для гэтага. Глянула ў бок Дабрасельцаў i быццам бы зарадавалася, што скрозь рэдкі не халодны туманчык убачыла святло электрычнага ліхтара, які зноў гарэў каля вёскі. Значыцца, ужо недалёка засталося ісці. Але выйшла так, што і Мокрут, бадай, у гэты ж самы час глянуў на ліхтар i не прыбавіў яшчэ кроку, чаго якраз чакала Даша, а прыкметна збавіў. Яго, відаць, не цягнулі Дабрасельцы. Дзяўчына сама пайшла хутчэй, аднак старшыня не рушыў за ёй, а, хрыпла кашлянуўшы, сказаў:

— Не спяшайся так, Даша. Яшчэ ж не позна.

I параўняўшыся з ёю, стаў прасіць, каб яна пагаварыла з ім, забыўшыся аб усім, што адбылося i што выявілася за апошнія часы, пагаварыла так, як яны ўсё ж такі не адзін раз гаварылі ў мінулыя гады.

— Мне можа i трэба было б крыўдаваць на цябе, злавацца, — гаварыў ён прыцішана-дрыготкім голасам. — Але сёння я не магу. Не ведаю, што будзе далей, а пакуль што няма ў мяне крыўды не толькі на цябе, а i на іншых. Вось сядзеў пад млыном, усё ўспомніў, перадумаў. Многа праўды было сказана на сходзе. Жыццё ў мяне ішло адным бокам, i вочы мае глядзелі больш усё ў адзін бок, у свой. Былі людзі вакол мяне, харошыя людзі, а я іх не заўважаў i не ведаў. Я i цябе не ведаў. Ты для мяне была толькі прыгожай дзяўчынай, гэтак жа, як Васіль Печка толькі паслухмяным хлопцам. Заўважаў я іншы раз толькі тых людзей, якія падчас, хочучы гэтага ці не хочучы, станавіліся на маёй дарозе. Iх я лёгка спіхаў з дарогі. Кажу, лёгка, бо гэта мне сапраўды ўдавалася.

— Да пары збан… — хацела ўставіць Даша, але Мокрут не даў ёй дагаварыць.

— От жа некалі мая маці так гаварыла, — падхапіў ён. — Я тады яшчэ хлопцам быў. «Чаму ты ўсё сам ды сам? Гэтак век не пражывеш». А я толькі і ганарыўся тым, што «сам». У мацеры быў я адзін, бацькі ў мяне, ты ж ведаеш, даўно няма, памёр. Я неяк мала i памятаю свайго бацьку. Матку ж, вядома, не слухаў, а цяпер мне вось ужо каторы раз успамінаюцца яе колішнія словы. Якое шчасце было б убачыць яе цяпер жывую!.. Кінуўся б, здаецца, перад старою на калені, выплакаў бы свой боль… Апошні раз бачыў я сваю матулю ў канцы сорак трэцяга года. Прышоў ноччу дадому з партызанскага атрада. Вось гэтая кожанка была на мне, тады яшчэ зусім новая, добрыя хромавыя боты, шапка з чырвонай стужкай. Сеў ля стала і нечакана задрамаў. Маці пры газоўцы расшпіліла мне каўнер ды як заплача. Я аж спужаўся, прачнуўшыся. Ажно ж гэта кашуля мая пад кожанкай і гімнасцёркай была да таго заношанай i бруднай, што маці вытрымаць гэтага не магла. Яна кінулася ў куфар, каб дастаць мне чыстую кашулю, а ў гэты час з вуліцы пачуўся нейкі тупат. Я шмыгануў у сенцы і ўжо больш не вяртаўся ў хату, неўзабаве прабраўся ў лес. А назаўтра маці, ты ўжо, мабыць, ведаеш пра гэта, завязала ў клуначак бялізну, яшчэ там сёе-тое і познім вечарам пайшла ў лес шукаць каго-небудзь з нашых, каб перадаць усё гэта мне. Натыкнулася на засаду, кінулася бегчы i вось… Я ледзьве перажыў гэта, як даведаўся. Бо чаго мне было ісці дадому? I цяпер гэты цяжар у мяне на душы, асабліва сёння. Толькі адной табе скажу, што і заходзіў я тады не так для таго, каб праведаць сваю матулю, дапамагчы ёй чым-небудзь, адзінокай, як для таго, каб паказаць, які я стаў бравы. Цяпер дараваць сабе гэтага не магу…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дабрасельцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дабрасельцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
Отзывы о книге «Дабрасельцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Дабрасельцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x