Аляксей Кулакоўскі - Дабрасельцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Кулакоўскі - Дабрасельцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дабрасельцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дабрасельцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дабрасельцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дабрасельцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Нават i не думаючы многа, можна сказаць, — не адступала Даша, — што гэта зусім не для мяне. Па-першае, глядзіце, што выходзіць: Міхась — старшыня калгаса, а я — старшыня сельсавета. У адной хаце два старшыні. Як гэта можа быць? А потым яшчэ вось што: увесь час я выступала супраць Мокрута, крытыкавала яго, а цяпер людзі скажуць, што я яго месца дамагалася. Не, Ілья Савіч! Мне вельмі радасна, што вы так хораша думаеце пра мяне; сёння сапраўды такі дзень для мяне, што ніколі не забудзеш: i гора столькі было, і радасці. Але прапановы такой не ўносьце. Яшчэ глядзіце, што i Мокрут застанецца. У яго ёсць падтрымка ў раёне.

— Паспрабую адказаць па пунктах, — стрымана ўсміхнуўшыся, прамовіў дырэктар. — У Чырвонамакаўскім сельсавеце не адзін Дабрасельскі калгас, а цэлых чатыры. Затым у сельсавеце, як вядома, ёсць яшчэ школа, кааператыў, медпункт. Так што брат i сястра не будуць заўсёды хадзіць па адной i той жа сцежцы. Што ж датычыць залішняга шчасця ў адной сям’і, то няхай былы бядняк і франтавік грамадзянскай вайны Мітрафан мае i двух старшынь у сваёй хаце. Нічога кепскага ў гэтым няма. Абы толькі людзям была ад гэтага карысць.

Не магу я прыняць вашу думку i наконт Мокрутавага крэсла. Разумныя людзі ніколі не скажуць, што вы крытыкавалі Мокрута для таго, каб заняць яго месца. Яны хутчэй скажуць, што вы змагаліся не супраць Мокрута, як чалавека, а супраць яго недахопаў, значыць, па сутнасці, змагаліся за Мокрута. Ён чалавек яшчэ малады, жыццё яго яшчэ наперадзе. Заўважылі, што ўжо нават сёння ён не вельмі лез на ражон? А старшынёй яго пакідаць нельга. Аб гэтым ведаюць усе дэпутаты, і ў раёне цяпер глядзяць на гэта іначай. Вунь Павел Паўлавіч, да чаго ўжо спакойны чалавек, i то ўзняўся, нават мяне падганяе.

Так, гаворачы i злёгку спрачаючыся, яны i не заўважылі, як выйшлі на добрасельскую дарогу i нават гоняў двое прайшлі па гэтай дарозе. Ілья Савіч прыпыніўся і працягнуў Дашы руку.

— Мне вельмі няёмка, — просячы прабачэння, загаварыў ён, — што пакідаю вас адну, трэба было б прайсці з вамі i да самых Дабрасельцаў. Але я пастаю тут, пакуль вы хоць да млыноў дойдзеце, а там ужо недалёка.

Па голасу i па крыху разгубленых жэстах можна было заўважыць, што дырэктар сапраўды перажываў.

— Я дабягу адна, — з усёй сваёй шчырасцю запэўняла Даша. — Хіба гэта першы раз? I так вы ўжо далёка са мною прайшлі. Дзякую вам, шчыра дзякую. У вас i без мяне многа ўсякіх спраў.

— Ды справы там не якія, — гаварыў далей Ілья Савіч, — але сёння мне яшчэ абавязкова трэба напісаць аднаму свайму вучню пісьмо. Былому, праўда. Заўтра авіяпоштай пашлю.

Дырэктар глядзеў на Дашу з уцешнай усмешкай, а яна замаргала спачатку нездагадліва i разгублена, а потым, зразумеўшы, аб чым ідзе гаворка, заіскрыла радаснымі вачамі і ўхапілася за дырэктараву руку.

— Як я вам удзячна, Ілья Савіч, каб вы толькі ведалі!

Ідучы далей адна, дзяўчына не магла сабрацца са сваімі думкамі, уражаннямі. A іх было так многа, і такія яны былі ўсе важныя: і радасныя, i трывожныя. Хоць ногі міжвольна і збіваліся на бег, але не было жадання хутчэй убачыць Дабрасельцы. Хоць трохі i страшнавата было адной, але думалася аб тым, каб дарога працягнулася як мага больш, каб даўжэй заставацца ў самоце. Вось чаму, калі Даша ўбачыла, што з-пад бяскрылых млыноў ёй напярэймы выходзіць нейкі чалавек, то перш, чым падумаць аб іншым, у яе мільгнула шкадаванне расстацца са сваімі марамі. Чалавек выйшаў на дарогу і стаў. Дзяўчына таксама прыпынілася, стараючыся разглядзець у цемры, што гэта за чалавек.

— Не бойся, Даша, падыходзь, — пачула яна голас i пазнала Мокрута. — Я проста чакаў цябе тут, каб ісці разам дадому.

У дзяўчыны трохі скаланулася сэрца, але яна не паказала спалоху, пайшла. Успомнілася, як паглядваў на яе Мокрут у час партыйнага сходу. Вочы былі мутныя, нібы застыглыя, i цяжка было зразумець, што яны выяўлялі. Можна было падумаць, што гэты чалавек жадаў дзяўчыне самага горшага на свеце, нават смерці, i можна было падумаць, што нічога дрэннага не жадаў.

Падышоўшы, i цяпер Даша глянула Мокруту ў вочы, i спалох яе апаў. Не так убачыла яна, як адчула, што ў вачах старшыні цяпер толькі сум, пакута, а ніякай злосці няма. Сам ён быў ссутулены, уцягнуты ў каўнер кожанкі і рукі трымаў сціснутымі адна пры адной у рукавах. Відно было, што акрамя перажыванняў, магчыма нават некаторага раскаяння, ён яшчэ i добра прамёрз, седзячы пад млынамі, бо са сходу ён пайшоў даўнавата.

Пайшлі далей, не сказаўшы адно аднаму больш ні слова. Даша адной машыннай каляінай, а Мокрут другой. Ён толькі выняў рукі з рукавоў, памахаў імі трохі і апусціў у глыбокія, але, відаць, прахалоджаныя кішэні.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дабрасельцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дабрасельцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
Отзывы о книге «Дабрасельцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Дабрасельцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x