Аляксей Кулакоўскі - Дабрасельцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Кулакоўскі - Дабрасельцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дабрасельцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дабрасельцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дабрасельцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дабрасельцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ты прыходзь, Даша, пасля вячэры да мяне, — шчыра папрасіла Андрэіха. — Пасядзім, пагаворым.

— Добра, цётачка.

15

Што Андрэіха ні рабіла, як ні старалася супакоіць, уцешыць Дашу ў сваёй хаце, усёроўна дзяўчына мучылася, не знаходзіла сабе месца.

— А вы неяк казалі, што трэба маўчаць, саступаць усім з дарогі, — ходзячы з кута ў кут, роспачна гаварыла Даша. — Бачыце цяпер, што выходзіць? Тут i не маўчыш, i не сядзіш, склаўшы рукі, і то вось забойцам могуць зрабіць, душу вырваць, блізкіх людзей адабраць. Бачыце, што выходзіць?

Дзяўчына ступіла да акна, пачала ўглядацца ў мяккі зімовы паўзмрок. Яе цягнула сачыць за вуліцай, за сваім дваром, наколькі ён адсюль быў відзён. Даша не верыла, што Валодзя не прыдзе, не пастараецца знайсці яе.

— Бачу я цяпер, — азвалася цётка Настуля, седзячы на палку ля печы, — усё бачу. Некалі Андрэй мой гэтае самае казаў, што ты цяпер кажаш.

На вуліцы пачуліся далёкія галасы, i Даша ледзь не прыліпла да аконнай шыбы. Галасы паступова набліжаліся, і неўзабаве не толькі Дашы, a і гаспадыні стала чутно, што гэта Заткла з млынаром спяваюць. Яшчэ праз некалькі хвілін дзяўчына і ўбачыла ix. Мужчыны ў абдымку шнуравалі ўкосікі па вуліцы, час-ад-часу паварочвалі адзін да аднаго п’яныя, відаць, страшэнна задаволеныя твары і цягнулі голасам усё, што толькі прыходзіла на памяць і на язык. Адзін пачынаў, другі падцягваў. Заткла, раз-по-разу зрываючыся на пеўня, намагаўся нават узяць ноту, блізкую да нейкага псалма, але млынар пры гэтых яго спробах заліваўся дзікім смехам i падцягваць не браўся.

— Гэта яны з памінак ідуць, — цяжка ўстаючы з месца, сказала Андрэіха. — Ім усё роўна, дзе набрацца. На пахаванні не былі, а на памінкі дапялі.

Даша чула, што гаварыла цётка Настуля, падзяляла ў душы яе абурэнне, але не магла адагнаць ад сябе i тую думку, што калі гэтыя лайдакі ўжо тут, то, значыцца, памінкі скончыліся, i цяпер Валодзю зручней будзе вырвацца з дому.

— Калі б вось гэтых знайшоўся хто ды прыціснуў, — раздумліва сказала Андрэіха, ужо стаўшы ля акна, побач з Дашай. — Без такіх i іншым не было б вялікага разгону.

— Што гаварыць пра гэтых? — зразумеўшы цётчыну думку, заўважыла Даша, — калі яшчэ тых іншых ніхто не прыціснуў, калі яны яшчэ бяруць верх.

— Не возьмуць, — упэўнена сказала Андрэіха. — Тыя ўжо не возьмуць. Бачу я, што табе цяпер вельмі цяжка, што перажываеш ты, бо вялікая крыўда ў цябе на душы, аднак жа ведаю, што будзе твая праўда. Ты не перажывай ужо гэтак. Я казала табе І цяпер кажу: прыдзе Печка — сама з ім пагавару.

— Не прыдзе ён, — ціха прамовіла Даша, а сама ўсё ўглядалася ў акно.

— Прыдзе! — намагала Андрэіха. — Калі не цяпер, дык потым. Табе цяпер трэба вось гэты свой сардэчны вузялок развязаць, тады i астатняе лягчэй пойдзе.

— А як яго развязаць, цётка Настуля?

Даша гаварыла гэта ў шыбу, i ад яе слоў, ад усхваляванага дыхання лёгкія стрэлачкі намаразі на шкле адтайвалі ўсё больш i больш. Ад гэтага лепш відна была вуліца.

— Я ж табе кажу, як, — гаварыла далей Андрэіха, — Калі Валодзя не дурань, то ён хутка сам убачыць, дзе тут праўда. А калі не ўбачыць — людзі пакажуць. Есць каму паказаць: ты не адна, дзякуй богу.

— У такім няшчасці кожны можа ўздурнець, — трошкі неўзлюбіўшы гэтыя Андрэішыны словы, заўважыла Даша. Хутка яна адышла ад акна і зноў пачала хадзіць па хаце.

— Ты заўтра нікуды не бяжыш зранку? — спытала Андрэіха, нібы толькі для таго, каб не маўчаць, каб хоць чым-небудзь перабіць Дашыны думкі.

— А куды ж мне? — у адказ спытала Даша.

— Ну, ты ж цяпер то ў раён, то на пасёлкі — амаль кожны дзень бяжыш.

— Заўтра толькі партыйны сход, — без асаблівай увагі да гэтай размовы паведаміла Даша. — Але гэта — пад вечар.

— Дык сходзім давай зранку к Печкам, — раптам прапанавала жанчына. — Управімся досвіткам з работай і сходзім, калі Валодзя не пакажацца.

Даша адразу спынілася, павярнула да Андрэіхі здзіўлены i бледны пры электрычным святле твар. Яе выразныя карыя вочы глядзелі на жанчыну сумна і ўстрывожана.

— Не, цётка Настуля, — рашуча сказала яна. — Больш я не пайду туды. Што б там ні было, а не пайду!

Праходзячы каля акна, дзяўчына зноў глянула на вуліцу, і ёй здалося, што нехта прайшоў каля Андрэішынага агародчыка. Прайшоў i каля іхняга двара, спыніўся. Не разабрала Даша, якая была адзежа на гэтым чалавеку, якога ён росту і адкуль ён ішоў: з супрацьлеглага канца ад Чырвоных Макаў, ці, можа, якраз адтуль, з сельсавета, ды зрабіў паварот, мінуўшы двор Андрэіхі. Пад сэрцам раптам адчулася гарачая хваля, рукі паспешліва сталі прыладжваць на галаве шалік i задрыжалі. Амаль нічога не сказаўшы гаспадыні, дзяўчына выбегла з хаты. Бегла яна, гледзячы толькі сабе пад ногі, не памятала, як адчыніла цётчыну брамку, як дабегла да сваіх варот. Толькі ўжо з двара баязліва глянула на вуліцу. Глянула, і ў грудзях нешта апала: нікога нідзе не было. У хаце ярка гарэла святло, відаць, бацька сёння нічым не засланяў лямпачку, хоць яна, пэўна, i рэзала яму вочы. З акна, калі добра прыслухацца, даносіліся глухія гукі нечай размовы. «Можа ён там, зайшоў у хату?» — мільганула ў дзяўчыны думка, хоць i ненадзейная.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дабрасельцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дабрасельцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
Отзывы о книге «Дабрасельцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Дабрасельцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x