Янка Брыль - Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1999, ISBN: 1999, Издательство: Беларускі Кнігазбор, Жанр: Советская классическая проза, Советская классическая проза, short_story, essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аднатомнік увайшлі найбольш значныя творы народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля розных жанраў — аповесці, апавяданні, мініяцюры, эсэ, напісаныя за паўстагоддзе літаратурнай дзейнасці.
Гэта — дзесяты том «Беларускага кнігазбору».

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— І ручкі твае ўжо дрыжаць…

Дзед не здаецца:

— Рабіць — яшчэ ўсё раблю, а вот з'есці або выпіць, дык яны і дрыжаць.

І так гэта па-народнаму хораша: і яе дабрата, і ягоная ўдзячнасць, прыкрытая гумарам».

Сюды ж успамінаюцца і два міжгароднія званкі з Глушы ў Менск, цераз чужыя вушы.

— Саша, што гэта, мне гаварылі, у газеце было пра цябе, што ты — іржавы нігіліст? Чаму ж іржавы — як там тваё, сынок, здароўе?

І другі:

— Саша, а мне яшчэ адзін медаль далі. Таксама «За отвагу». Няўжо гэта, не дай бог, зноў будзе вайна?..

У першым выпадку, у сярэдзіне пяцідзесятых гадоў, справа датычылася газетнага артыкула, дзе верны, заслужаны падхалім аднаго з даўно непрызвычаеных да крытыкі таварышаў забіў трывогу, што вось яно — іржавы нігіліст Адамовіч закрэслівае ўсю нашу літаратуру!.. Пажару не было — проста культурна сказалася, што ў таварыша Непрызвычаенага не ўсё ў творчасці роўнае — у аднаго яго і то не ўсё, ніякім чынам не ва ўсёй нашай літаратуры. А для маці што галоўнае? Будзь ты, сыне, перш за ўсё здаровы. І ў гэтым, калі чалавек пажыве на свеце, наглядзіцца на многае, сэнсу вельмі нямала.

Другі выпадак, з другім медалём, быў юбілейны, калі накацілася яшчэ адна хваля ўзнагароджання партызанскай працоўнай масы — праз дваццаць гадоў, калі ўжо многія і чакаць даўно перасталі.

Справа не ў медалях, асабліва для тых, хто пра іх не задумваўся. Муж вярнуўся жывы-здаровы з вайны, абодва сыны таксама — вось яно, мацярынскае шчасце, найбольшая ўзнагарода. Праўда, муж неўзабаве памёр, а сыны ў іх, грашыць няма чаго, удаліся: старэйшы пайшоў па бацькавым шляху — лекар, добры хірург, а меншы вунь ужо і прафесар, і кніжак колькі напісаў. Але для маці — і той, і гэты — яе хлопцы, і вось старая глядзіць на прафесара, усміхаецца:

— Нейкі ты, Саша, як блатны ў мяне. Ні ў цябе цёплай зімовай адзежы, ні ў цябе летняй харошай…

Пра тыя міжгароднія званкі мне ў розны час расказваў Саша, а пра «блатнога» чуў я сам, тут мы смяяліся разам. І мне тады ўспомнілася маці другога сябра, старэйшага. Нешта хутка пасля вайны мы з ім былі ў яго вёсцы на Слонімшчыне. Начавалі, снедалі, пасля развіталіся, выйшлі на вуліцу. Былы актыўны дзеяч заходнебеларускага рэвалюцыйнага падполля, шматгадовы вязень санацыйных турмаў, у вайну — ад званка да званка, маёр-разведчык з мноствам узнагарод, — з такім і госцю прыемна прайсціся па сонечнай святочнай вуліцы. А што ж ужо маме, якая столькі паплакала па ім, і да вайны, і ў вайну!.. А ён прыехаў на дзянёк ды зноў… І вось яна гукае ад варот: «Яша! Яшачака! А піражкі, сынок?!» Пакуль яна, старэнькая, але яшчэ наўздзіў рухавая, ішла да нас уподбежку — у памяці маёй паўтарыўся яе вячэрні вясёлы ўспамін: як яна жаць даўней са сваім чалавекам пайшла, ды з сыночкам малым, і чалавек нагнуў дзве маладзенькія бярозкі ды прывязаў у тым цяньку палатняную калысачку. А потым, мае дарагія, «гляджу я, а бярозкі тыя выпрасталіся — вісіць мой Яшачка аж пад небам!..»

Хай сабе цяпер хто з нас і не зусім «пад небам», а трохі ніжэй — ад піражкоў адмаўляцца не трэба. І крытыку матчыну можна паслухаць — як з найвышэйшай інстанцыі.

І праўда ж, цяжка, проста-такі немагчыма прыпомніць Адамовіча (прафесара, лаўрэата) — пад гальштукам, тым больш у паліто з якімі-небудзь адпаведна важнымі бабрамі. Берэты, куртачкі, шорты… Утрох з нашым, цяпер ужо агульным, сябрам, журналістам Якубам Міско (тым самым, што забыўся піражкі), адпачывалі мы неяк нядаўняй зімой у Друскеніках. Убачылі на праходцы, што ў кіёску ляжаць на вітрыне мужчынскія світры, даволі-такі легкадумныя. І ў галаву нам, Якубу і мне, не прыйшло, якія юныя намеры абудзілі яны ў Сашавай душы. А ён, праз нейкі час, радасна ўварваўся ў наш пакой у ярка-чырвоным, вельмі абціслым на здаровай паўнаце світры з тое вітрыны і, ушчэнт расхваляваны ўдачай, спытаўся: «Як?» — «Гіль!» — засмяяліся мы. І ён засмяяўся. А яшчэ праз гадзіну прыйшоў спакайней, у пяшчотна блакітнай абцісласці — з тое ж вітрыны. «Платон мой друг…», аднак і зноў быў смех, таксама калектыўны. Праз два тыдні, ужо ў Менску, калі мы ўдвух з Сашам сядзелі прыцемкам у яго рабочым пакоі, прыйшла з працы гаспадыня, Вера Сямёнаўна, і сказала, што побач, у «Сінтэтыцы», ёсць добрыя світры, усіх памераў і, можа, пойдзем паглядзім. Пайшлі. Чорны закрыты світэр і сапраўды быў выдатны, і сам па сабе, і на пакупцы.

Калі мы вярталіся з набыткам, Вера Сямёнаўна ўсцешана прапанавала: «Давай мы, Саша, заўсёды будзем усё табе разам купляць». Ён ахвотна згадзіўся і тут жа стаў уголас думаць, каму ж тут падараваць тыя дзве яркіх абцісласці — маладзейшаму, меншаму па аб'ёму?..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x