Янка Брыль - Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1999, ISBN: 1999, Издательство: Беларускі Кнігазбор, Жанр: Советская классическая проза, Советская классическая проза, short_story, essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аднатомнік увайшлі найбольш значныя творы народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля розных жанраў — аповесці, апавяданні, мініяцюры, эсэ, напісаныя за паўстагоддзе літаратурнай дзейнасці.
Гэта — дзесяты том «Беларускага кнігазбору».

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Потым у нас была Глуша (у «Партызанах» Лясная Сяліба) — утульны дом у буйной зеляніне, сцюдзёны калодзеж са сцежкай у нетаптанай траве, салодкая чырвань клубніц на градках, а перад домам — Сашава мама, Ганна Мітрафанаўна (Міхайлаўна — у рамане).

З надрукаваных у «Полымі» ўспамінаў С. Шамардзіной пра яе мужа Язэпа Адамовіча, партыйнага, дзяржаўнага і ваеннага дзеяча маладой Беларускай рэспублікі (Саша — толькі аднафамілец яго), з таго эпізоду, дзе гаворыцца, як у хату да іх высокім госцем прыйшоў на дамашні абед сябар гаспадара — М. М. Тухачэўскі, вось ужо больш за дзесяць год мне помняцца простыя, мімаходзь сказаныя аўтаркай успамінаў словы: «Міхаіл Мікалаевіч з павагай нізка схіліўся да рукі маёй маці…» Нашых маці, калі яны пакінулі нас назаўсёды, мы пачынаем любіць з новай сілай, з новым сумам і патаемнай пяшчотнасцю, што зноў і зноў ажывае ў душы ў тыя хвіліны, калі мы вітаемся з маткамі нашых сяброў. Тым больш сардэчна, што з кожным годам іх усё менш.

У той жа аўтабіяграфіі Алесь Адамовіч піша, што да вайны ён маці сваёй «па-сапраўднаму не ведаў. Любіў — і толькі. А як чалавека ўбачыў і зразумеў, калі пачалося страшнае жыццё». І з разумнай самакрытычнасцю дадае: «Калі мне што і ўдалося ў рамане „Вайна пад стрэхамі“, дык гэта таму, што раней гэтую кнігу маці напісала ўласным жыццём». Аўтабіяграфія была напісана ў І962 годзе, калі другі раман дылогіі яшчэ ўсё пакутаваў у бясконцых чарнавіках. Вобраз маці паўтараецца і ў другім рамане, аднак раскрыўся ён у рамане першым. Гэты раман я адразу, прачытаўшы яго ў рукапісе, назваў для сябе «рамэн-раланаўскім», на ўвазе маючы «Зачараваную душу»; уражанне гэтае паўтарылася і потым, пры перачытванні дылогіі ў найбольш закончаным выглядзе. Не буду залішне арыгінальным, сказаўшы, што гераіня «Партызанаў», Ганна Міхайлаўна Корзун, — найбольш народны вобраз беларускай маці, падпольшчыцы і партызанкі, найзначнейшае ў гэтым сэнсе дасягненне нашай эпічнай прозы. Не думаю, што, пішучы дылогію, асабліва яе першую кнігу, тады яшчэ толькі крытык Адамовіч меў свядомы, так сказаць, тэарэтычны намер стварыць станоўчы вобраз, — вобраз гэты народжаны талентам, гэта бясспрэчна, аднак талентам тут кіравала перш і больш за ўсё сыноўняе пачуццё — захапленне, павага і ўдзячнасць.

Вось ужо больш за дваццаць гадоў я назіраю, з якой увагай гэты сын клапоціцца пра маці, з пашанай і зайздрасцю разумею яго. А наша знаёмства з Ганнай Мітрафанаўнай, што адбылося раней, да 1961 года, і ў Менску, чамусьці асацыіруецца ў мяне з тою паездкай, з першым маім наведаннем Глушы. Больш таго — падобных сустрэч у светлым доме ў маладых бярозах было потым некалькі, заўсёды летняй парой, аднак уражанні ад іх чамусьці так перапляліся ў часе, так спляліся ў адно, што, скажам, ужо дарослыя сёння ўнучкі колішняй «доктаркі» — адна Сашава, дзве старэйшага сына, Жэні — яшчэ ўсё бачацца мне загарэлымі, цыбаценькімі дзяўчаткамі. Гуляюць з ручной вавёркай, бегаюць па траве або, па загаду бабулі, што ведае толк у пытаннях здароўя, хрумстаюць моркву, талерка якое, старанна аскрэбенай і памытай, чырванеецца на прымітыўным століку ў бела-чорна-зялёнай стракатасці бярозавага акружэння. А сама бабуля, цяпер такая нямоглая, а калісьці, у той далёкі, гістарычны для дзяўчатак час, энергічная, мужная ўдзельніца ўсенароднага змагання, частуе нас халодным і гарачым багаццем вясковага лета, пытаецца, як мы здаровы і як у нас дома ўсё, і ў гэтых пытаннях не проста адпаведная выпадку ветлівасць, а шчырае жаданне, каб яно і праўда лепш было ўсім нашым людзям.

Яшчэ для ілюстрацыі — дарожны накід у блакноце, з лета І972 года, калі мы, апрацоўваючы для кнігі «Я з вогненнай вёскі…» заходнія раёны Магілёўшчыны, заехалі ў Глушу.

«…Мілая Ганна Мітрафанаўна, вітаючы нас, кажа, што „сніла чамусьці таварыша Сталіна. Ды такі ж ён са мною ветлівы быў! І вось — дзякуй Богу, госці…“

На наша позняе снеданне нагадзіўся, таксама праездам, іхні даўні знаёмы. „З мужам маім яны выпіць любілі“. У вайну — сувязны. Цяпер стары ўжо, глухаваты.

— Раней, — смяецца гаспадыня, — ён вельмі ўдала прыкідваўся глухім, і добра было яго, талковага ды хітрага, пасылаць у Бабруйск у разведку. А цяпер, бедны, і праўда аглух…

Дзед спакойна закусвае і расказвае пра кагосьці:

— Немцы яго ўжо хацелі павесіць, ужо і вешалку былі паставілі, але яму памаглі, і чалавек уцёк…

Гаспадыня глядзіць на госця, слухае і зусім натуральна, са шчырай спагадай гаворыць:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x