Янка Брыль - Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1999, ISBN: 1999, Издательство: Беларускі Кнігазбор, Жанр: Советская классическая проза, Советская классическая проза, short_story, essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аднатомнік увайшлі найбольш значныя творы народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля розных жанраў — аповесці, апавяданні, мініяцюры, эсэ, напісаныя за паўстагоддзе літаратурнай дзейнасці.
Гэта — дзесяты том «Беларускага кнігазбору».

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Упершыню я адчуў гэта ў невялікім апавяданні пра долю шаўцовага вучня.

«…Чэхаў-непараўнальны мастак… Іменна так: непараўнальны… Мастак жыцця.

Ён — адзін з тых нямногіх пісьменнікаў, якіх можна многа, многа разоў перачытваць, — я гэта ведаю з уласнага вопыту».

Следам за Львом Талстым так гаварылі, гавораць і будуць гаварыць мільёны ўдзячных чэхаўскіх чытачоў.

Міжвольна ўспамінаю знаёмага — даволі развязнага і пуставатага, як мне часта здавалася, чалавека. Куды там яму да ціхай, сардэчнай радасці, якую дае нам добрая песня!.. А ён аднойчы за сталом, нібы стаміўшыся ад свае пашлаватай балбатні, папрасіў: «Заспявайма». І, спяваючы, стаў зусім іншы, нават неяк па-людску прыгожы. Вярнуўся чалавек да самога сябе, атросся ад наноснага, нібы памыўся ды пачысціўся дзеля вялікага свята.

За гэтым — у цеснай сувязі — другі ўспамін, другі вобраз. Друг мой прыехаў рэдкім і чаканым госцем ажно з Урала. Ён хадзіў са мной па ўсіх тэатрах і музеях, аглядаў новы горад, быў задаволены, шчыра здзіўляўся. А потым гэты не літаратар, а інжынер, закаханы ў сваю энергетыку рабацяга, сказаў:

«Давай, брат, сёння нікуды не пойдзем, а сядзем ды пачытаем Чэхава».

І мы чыталі, удвух, пры настольнай лямпе, у вельмі ж нейкім утульным паўзмроку пустога пакоя. Узялі з паліцы першы, які трапіў пад руку, том, зачапіліся за першае апавяданне… І як жа нам было добра! Як ён пахарашэў, раскрыўся для мяне яшчэ адным кутком свае душы, мой малады далёкі друг!..

Чэхава нельга начытацца. Я, напрыклад, чытаю-перачытваю яго вось ужо хутка трыццаць год. Тэрмін, здаецца, зусім дастатковы для самай грунтоўнай праверкі пачуццяў.

Спачатку, у давераснёўскіх умовах, пошукі ягоных кніг часта нагадвалі нялёгкі хлеб следапыта. Тройчы ўздымалася хваля вялікай удачы: у трыццаць другім годзе, на пачатку знаёмства, у трыццаць восьмым, пра што я ўжо таксама гаварыў, і трэці раз, у дні вайны, калі я ўпершыню сустрэўся з цудоўнымі пісьмамі Чэхава — брату Сашу і Горкаму.

Старажылы Менска, сябры кнігі, памятаюць, як увосені сорак чацвёртага года на жудасных руінах вызваленага горада-партызана з'явіўся першы вішнёвы томік поўнага падпіснога Збору твораў Чэхава — яшчэ адно прыгожае сведчанне нашай непераможнасці.

Вось тады я наіўна падумаў, што прачытаю нарэшце Антона Паўлавіча ўсяго…

На працягу васьмі наступных гадоў былі прачытаны, па часу іх выхаду, усе дваццаць тамоў. А яшчэ праз два гады я меў гонар рыхтаваць да выдання «Выбраныя творы» Чэхава на беларускай мове.

Дзве рэчы ўразілі мяне тады, здаецца, з новай сілай.

Аповесць «У яры» — велічная карціна жыцця расейскай вёскі ў эпоху станаўлення капіталізму, рэдкаснай сілы згустак, зарад высокай паэзіі, — аповесць гэтая, калі я пераклаў і перапісаў яе на машынцы, заняла… толькі 49 старонак!..

І другое: рэдагуючы пераклады сяброў і двойчы на працягу паўгода чытаючы карэктуру, я канчаткова пераканаўся, што Чэхава начытацца — нельга. Ён вечна новы і новы, не разгаданы да канца.

Нельга таксама і сказаць пра яго адразу ўсё, што хацеў бы і мог бы сказаць.

Гэтым разам мне радасна было расказаць пра пачатак мае закаханасці — з першага позірку і назаўсёды.

1959

Алесь Адамовіч

Вясной цудоўнага 1956 года мы разам ездзілі па Югаславіі — аўтобусам з Бялграда на Сараева, Дуброўнік, Цэцінье, Спліт, Заграб, зноў у Бялград, а на дадатак, па дарозе, былі яшчэ Будапешт і Кіеў. Цудоўным той год я назваў не толькі таму, што гэта быў іменна ён, год ХХ з'езда КПСС, але і таму яшчэ, што мы былі тады маладымі… прынамсі, на сённяшні позірк. Старэйшым між нас, літаратараў у менскай турысцкай групе, Танку і Краўчанку, было па сорак з гачкамі, Панчанку і мне яшчэ не па сорак, Адамовічу — нават не трыццаць. Яму было мала песень і смеху, дасціпных экспромтаў і лёгкага заляцання: для поўнай паўнаты хацелася яшчэ і сілаю памерацца. І паваліць якраз найбольшага ва ўсёй групе — мяне. Ні Дынарскае нагор'е, ні, тым больш, Чарнагорыя па мулкасці для барацьбы не падыходзілі, траву на мяккай роўнядзі знайшлі мы ў Харватыі, на нечаканым прыпынку. Вясёлы Віта, выдатны шафёр, што мы праверылі на шматлікіх паднебных серпанцінах, вядомы партызан, пра што нам неяк, у яго адсутнасць, расказала чарнявая Даніца, наш ненастырлівы гід, — Віта Крсціч энергічна і доўга корпаўся то ў маторы, то пад аўтобусам, які ён, нібыта знарок, спыніў на ўзлеску, каля лугу ў квецені. Час і ўмовы нарэшце ёсць — спаборніцтва пачалося…

Забягаючы наперад, скажу, што гэтае юнацкае жаданне ў Алеся — ці ў Сашы, як я прывык называць яго, як яго клічуць дома, — жыло яшчэ з дзесятак гадоў, і тады, калі ўжо ён стаў з кандыдата доктарам, з аўтара свежых і вострых артыкулаў амаль адразу сталым празаікам. У іншым нашым падарожжы, калі мы вярталіся з Закарпацця, недзе на залатой пшанічнай Віннічыне зноў жа знайшлася, не першы і не другі раз, адпаведная траўка. Там ужо ў нас было менш сведкаў, але быў аб'ектыўны фотасуддзя, Валодзя Калеснік, які суцешыў потым абодвух аднолькава: аднаму прыслаў здымак, дзе наверсе той, другому ж — наадварот. А ў падтэксце была філасофская ўсмешка: цешцеся, хлопцы, пакуль вам гэта да твару, спяшацца не трэба, старасць прыйдзе сама…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x