Максім Гарэцкі - Дзве душы

Здесь есть возможность читать онлайн «Максім Гарэцкі - Дзве душы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзве душы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзве душы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Заможны памешчык Абдзіраловіч, аўдавелы пасля трагічнага выпадку, давярае свайго малога Ігналіка карміліцы. А тая, жадаючы лепшай долі свайму дзіцяці, пераменьвае немаўлят. Пасля абодва — Ігнат і Васіль — праходзяць праз рэвалюцыю, Грамадзянскую вайну. Пры гэтым асаблівая аўтарская ўвага скіраваная на светабачанне Ігната Абдзіраловіча, які пакутуе ад раздваення душы — у рэчах, простых на першы погляд, бачыць палярныя бакі і разрываецца паміж процілегласцямі, не ведаючы, да якога берага прыстаць.
Твор зрабіў вялікі ўплыў на беларускую філасофію. У прыватнасці, Ігнат Канчэўскі пры напісанні праграмнага эсэ беларускай філасофіі «Адвечным шляхам» узяў як псеўданім прозвішча галоўнага героя «Дзвюх душ» — Ігнат Абдзіраловіч.

Дзве душы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзве душы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Нікоменьку не прызнаюся, — сам сабе думаў інагды Карпавіч, — але чую, што ў абы-якой партыі мог бы знаходзіцца з поўнай шчырасцю». І праўда: у пачатку вайны ён троху чаго не зрабіўся самым яркім ісціна-рускім патрыётам, потым пад уплывам сваіх знаёмых студэнтаў — свядомых беларусаў — дужа скора асцюдзянеў. І нічога дзіўнага, што за нядоўгі час перамахнуў ён аж да бальшавіцкага лагера. У бальшавізме Карпавіч пачуў нешта блізкае, роднае і любае. «Доўга шукаў, дзякаваць богу, знайшоў-ткі», — уцяшаўся дзядок і, пачуваючы дужась і адвагу, зрабіўся нейкім пэўным ва ўсім чыстам, гаварыў з людзьмі вольна і плаўна і быццам рос, нізенькі, з-пад сівых кучаравых валасоў.

— Сячы трэба да карэння! — любіў казаць і часта казаў цяпер Карпавіч, хоць і не траціў свайго паўсёднага гумару.

XI

Алечка ведала, што ў яе жыцці ідуць чарадою то добрыя, то нядобрыя дні. Яна нават заўважала, што дрэнны настрой, гэная адзнака злыдняў, пачынаецца заўсёды звечара ў панядзелак.

І не так было Алечцы прыкра тое, што Ігналік паехаў не развітаўшыся, як тое, што ад'язджанне яго трапіла на пачатак нядобрай паласы жыцця. «Яшчэ падумаюць, што я аб тым шкадую», — разважала дзяўчына і наўмысля хавала ад усіх свой брыдкі настрой.

— Зусім няможна было спадзявацца, каб прапаршчык Абдзіраловіч быў гэткі неўзгадаваны: выехаў нічога нікому не сказаўшы, быццам уцёк, — так жартам казала яна і так наўмысля смяялася, — а хоць і ўноччы выязджаў, каб ведама, схадзіла б на вакзал, — так яшчэ дадавала яна, каб кожны зразумеў, што ёй ані каліўца не карціць ні яго ўзгадаванне, ні яго ад'язджанне: яна гаворыць, каб пасмяяцца.

Князь, аднак, разумеў яе зусім іначай і без праўдзівага смеху паднімаў голеную, пульхлую губу з чорнаю мецінкаю, паказваючы белыя, быццам пена, зубы. Заўважыў тое, што яна хавала ад усіх, і перш з прыкраю цярплівасцю, а далей з цярплівай злосцю скаліў ён свае зубы і не хацеў ці, можа, і не мог мець замкнуты твар перад раптам знялюбелаю дзяўчынаю.

А за гэта і сам знялюбеў ёй.

— Князь… падумаеш: наўда вялікая! — казала яна ў той дзень сваёй малодшай сястрычцы, клаўшыся спаць. — Усе за яго ніжэйшыя, усе неўзгадаваныя, толькі ён адзін харошы, падумаеш!

— Мне ён ні разу не падабаўся, — адмовіла маўклівая Лёля.

— А мне, думаеш, падабаўся? — спыталася Алечка і не ведала, што яшчэ казаць, трошку памаўчала.

— Хто цябе ведаець, — неяк здалёку і быццам з неахвотай казала сястра, закідаючы рукі за голаў, на падушкі, — пэўне падабаўся, калі прапаршчыка Абдзіраловіча прамяняла на яго, а той быў такі добры і слаўны.

Ад гэтых слоў Аля яшчэ болей усердзілася.

— Ат! Нічога ты, Лёлька, не разумееш, — скоранька адказала яна, — не магла ж я сама бегаць за гэтым святым Абдзіраловічам, калі ён не хацеў гуляць з намі…

— Што там табе казаць, — звярнула Лёля размову на шчырасць, — пан Ігнат быў табе зусім не «гэты», і дарма ты завеш яго святым. Каб ты не слухала князя, хто якога роду, дык ба лепей было.

— Ну, што б было?

— А тое, што князю не выпадае казаць у нас аб тым, хто якога роду, калі мы самі з мужыкоў. Аля пачырванела.

— Ты, Лёлька., малая, а лезеш у вялікае і нічога не разумееш… Ні-чо-гінь-ка, а нічымчагенька! І таксама было б лепей, каб ты ніколі не гаварыла аб нашым родзе. Мамачка, ведай, гэтага не любіць. Наша мамачка ўнучка генерала, а татулькін толькі дзед быў з простых, гэта ўжо даўно. А ты не ра-зу-ме-еш!

— Няхай сабе я не разумею, а ты, Аля, разумееш, а пана Ігната пакрыўдзіла… А цяпер шкадуеш…

— Лёлька, маўчы! Пакахаеш сама, тады будзеш ведаць, як казаць… Спі адна, калі ты гэткая, — скрозь слёзы скончыла гутарку Аля і пайшла спаць у пакой да няні.

У гэты час у сенцах зазвінеў званок.

Няна адчыніла і шыбка прыбегла назад сказаць, што прыехаў сам Мікола Мартынавіч.

Алечка была ў бацькі аблюбёнаю дачушкаю, аблюбёным дзіцёнкам і з прыемнасцю чула на сабе бацькаву любоў.

Алечка заўсёды бывала дужа рада, калі ён прыязджаў, і не ведала, што рабіць з тае радасці: чапалася яму на шыю, абляпляла яго бусямі, гладзіла яго сівую бараду і парослыя валаскамі рукі, тулілася да яго, чуючы, што ўва ўсім свеце толькі ён адзін разумеець яе, даруець ёй памылкі і абмашкі і любіць яе так, што дзеля гэтага толькі й жывець. Яна была зачараваная бацькавым розумам, яго цвёрдасцю ў адносінах да людзей, яго багаццем. З маткаю ж не мела тых прыязналюбых звязкаў і любіла матку менш, чымся яго. А з гэтых прычын чакаць татульку было для яе быццам нейкай дадатковай і паўсёднай, у запасе, прыемнасцю, каторая ратавала ад вялікага смутку ў чарод нядобрых дзён і надавала асаблівай прынаднасці, салодкага прыгажства яе шчасным дням.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзве душы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзве душы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзве душы»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзве душы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x