Гарэцкі Максім - У чым яго крыўда?

Здесь есть возможность читать онлайн «Гарэцкі Максім - У чым яго крыўда?» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: foreign_antique, foreign_prose, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У чым яго крыўда?: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У чым яго крыўда?»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чым яго крыўда? — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У чым яго крыўда?», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Максім Гарэцкі

У ЧЫМ ЯГО КРЫЎДА?

I. Гэта дзеялася тады, калі яму, Лявону…

– А дзе тое мора?

– Краскамі зацвіло…

З дзяцінай песні

Гэта дзеялася тады, калі яму, Лявону, Рыгораваму сыну, на прозвішча Задума, ішоў дваццаты год і ён быў ужо ў апошнім класе сельскагаспадарчай школы. І гэтым разам, як кожны год, прыехаў ён на Каляды дамоў і бавіў свой гулявы час у роднай вёсцы Цёмналессе.

Цёмналессе – невялічкае, усяго там хат з дваццатак, і дужа, можна сказаць, глухое. Гісторыя чалавечага развіцця пасадзіла яго сярод вялікіх лясоў і прысунула да яго першы знак цывілізацыі – царкву, у канцы васемнаццатага веку, вёрст за дзесяць (як кажуць, але, мусіць, з добрым гакам). Другі знак цывілізацыі – валасную канцылярыю, у палове дзевятнаццатага веку, адчыніла яна ў мястэчку вёрст за пятнаццаць. Там жа, дзе канцылярыя, у мястэчку Целяпенічах, ёсць цяпер і пошта, але калі яна тут цвёрда абсталявалася, сказаць цяжка і нават немагчыма, бо адчынялася і зачынялася, пераводзілася ў іншыя месцы і ізноў варачалася назад – шмат разоў. Нарэшце, самы ўжо відавочны знак цывілізацыі – чыгунка – пралягла ад Цёмналесся пакуль што, на пачатку нашага веку, за добрую сотню вёрст.

Выпадала б яшчэ адзначыць і манапольку, бо адна красавалася сваёй сіняй шыльдай побач з царквою, а другая такая ж самая побач з валасною канцылярыяй – ці, лепей кажучы, не зусім побач, а на дазволенай законамі адлегласці. Але гарэлкі можна дастаць, і колькі хоця, і ў самым Цёмналессі, толькі з-пад палы, і пералічэнне знакаў цывілізацыі робіцца тут, галоўным чынам, з мэтаю паказання, як далёка жыў Лявон Задума ад культурных асяродкаў і наогул ад розных такіх пунктаў, дзе мог бы ён пабачыцца з большым лікам і з большай разнастайнасцю людзей. Гарэлкі ж ён, супроць паведак свайго роду, зусім не любіць, і, прынамсі, не пойдзе ён купляць яе ў тых манапольках.

Праўда, і ў справах веры быў Лявон Задума дзіцяцем свайго часу, – часу між дзвюх эпох, калі багі старых бацькоў трацяць свой аўтарытэт ці, проста кажучы, – павагу, уваччу нават малых дзяцей. Але з тае пары, як пазачыняліся нашы старасвецкія карчомкі, найлепей у царкве можна цёмналесцу ўбачыцца з людзьмі, хоць ад большага да большага свята. Тут усе – свае родныя людзі, і зусім мала паноў у чорным, – дзеля таго няма ніякай гэткай прыкрасці. Тут высокія, быццам у паноў, сцены і стаўпы, залатыя, толькі па назову «царскія», дзверы, вялікія на сценах абразы, – адным словам, не так, як у сваёй, цесненькай і чорнай хаце, а разам з тым усё тут як бы сваё – супольнае, чамусьці як бы пераважна мужыцкае, хоць паня і давала лесу на рамонт. Тут няма спрыкленай штодзённай неахайнасці, заместа смораду – прыемна пахне ладанам, воскам і фарбаю, а царкоўная адправа гаворыць цёмналесцу, як і другому такому ж парафіяніну, што ён звязаны аднакаваю дзейнасцю з усім шырокім светам. Толькі клопату, што ў адправах гэтых невядома, што і на што, – было б куды ўцячы ад будняў, было б куды пайсці на людзі. А ўлетку ж тут можна і сесці на цвінтары пад ліпкамі пакурыць, пазюзюкаць, пачуць навіны і пажаліцца, калі ё – няхай яго не будзе! – гора… Узімку ж можна ўбіцца ў калавурку, што пры царкве, і разам з усімі людцамі пускаць з піпкі дым.

Для мужыкоў на тыя пагулянкі служыць свята. Але хлапцу вучонаму можна і ёсць куды пайсці з глухога Цёмналесся – хоць бы і не ў свята. Дзе ёсць царква, там ёсць і поп; у воласці ж ёсць пісар і памочнік; на пошце – паштавы начальнік; а для вучоных – «неперавучоных», ці тое не чытаўшых «Хітрае механікі» і з паліцыяй не гордых, тут ёсць і паліцэйскі ўраднік, быўшы фельдфебель гвардыі, чалавек адукаваны, які быў бы нават дужа задаволены ад знаёмасці з другім адукаваным чалавекам, а злашча жыўшы ў той глушы.

На жаль ці не на жаль, але Лявону было да іх не толькі падалёка, асабліва пры худаватай пары бацькавых коней, а і не любіў жа ён «усіх гэтых чарцей», як толькі можа не любіць усякага начальства наш мужык. Праўду кажуць, што прырода і навуку адалявае!

Далёка да мястэчка, дык далёка і да жыдоў – гэтай самай лічнай і больш дэмакратычнай, чым паны-хрысціяне, інтэлігенцыі нашага краю, толькі што лішне адгароджанай ад мужыка сваім сацыяльным станам і яшчэ болей сваімі каставымі забабонамі, часта прыкрытымі нават у яе лепшых прадстаўнікоў толькі бедным фігавым лістком. Ды не ў тым была б бяда, – вось ніводная вучоная жыдоўка не разумее Лявонавай адраджэнцкай беларушчыны і не будзе гаварыць з ім па-мужыцку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У чым яго крыўда?»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У чым яго крыўда?» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «У чым яго крыўда?»

Обсуждение, отзывы о книге «У чым яго крыўда?» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x