Максім Гарэцкі - Дзве душы

Здесь есть возможность читать онлайн «Максім Гарэцкі - Дзве душы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзве душы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзве душы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Заможны памешчык Абдзіраловіч, аўдавелы пасля трагічнага выпадку, давярае свайго малога Ігналіка карміліцы. А тая, жадаючы лепшай долі свайму дзіцяці, пераменьвае немаўлят. Пасля абодва — Ігнат і Васіль — праходзяць праз рэвалюцыю, Грамадзянскую вайну. Пры гэтым асаблівая аўтарская ўвага скіраваная на светабачанне Ігната Абдзіраловіча, які пакутуе ад раздваення душы — у рэчах, простых на першы погляд, бачыць палярныя бакі і разрываецца паміж процілегласцямі, не ведаючы, да якога берага прыстаць.
Твор зрабіў вялікі ўплыў на беларускую філасофію. У прыватнасці, Ігнат Канчэўскі пры напісанні праграмнага эсэ беларускай філасофіі «Адвечным шляхам» узяў як псеўданім прозвішча галоўнага героя «Дзвюх душ» — Ігнат Абдзіраловіч.

Дзве душы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзве душы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цяпер жа, калі няня прыбегла і сказала, што прыехаў сам Мікола Мартынавіч, Алечка, замест радасці, пачула нешта новае, дзіўное, зусім не добрае. Было ёй ці то прыкра, ці то боязна. Чула, што будзе нешта дрэннае, благое. Быццам апала яе сэрца.

Яна стаяла ў дзвярах пакоя, дзе жыла няня, глядзела ўздоўж па калідоры, дзе з канца, з цямноты выходзіла вялікая фігура бацькі, аб нечым разважала і ведала адно, толькі адно, што ёй боязна перад новым, невядомым…

— Што, Алюся, не пазнала таты? — з пяшчотаю, і негасцю, і наплываннем асабліва вялікай любасці ў сэрцы пасля даўгога разлучэння сказаў Мікола Мартынавіч і далікатненька абшчапіў яе і пацалаваў яе.

— Татусю, пазна-а-ла! — адказала яна і прытулілася да бацькі, але тое новае не пакінула яе.

— Сцюдзёна табе, Алюся? — спытаўся стары, заўважыў, што яна не такая, як заўсёды, быццам мімаволі куксіцца.

І калі выйшла жонка, ён, павітаўшыся, перш-наперш спытаўся, што гэта з Алюсяй, ці здарова яна.

— Чаго ж ёй хварэць? — спакойна і навет трошку іранічна адмовіла матка. — Здарова, толькі непаседліва, нападалася за дзень, бо ў хаце не стыкаецца.

Аля чула, што сказала матка, і падумала, як яна нялюба кажаць, і з прыкрасцю чакала, што зараз яна пачне яшчэ хваліцца князем, што ён напэўна прыйдзе ў сваты.

І нялюбасць да ўсяго чыста спавіла дзяўчыну і піхала на самыя неспадзяваныя ўчынкі, — толькі Аля ведала, што гэта пройдзе, што гэта — благая чарада жыцця, і дзеля таго толькі адзержывала сябе.

Цяжкі настрой не пакінуў Алю і ўранні на другі дзень. Яна сніла Ігналіка, быццам яна з ім і з нейкімі людзьмі плавала ў чаўне па мору. Човен абярнуўся, і яна з Ігналікам абшчапілася, і абодва заліваліся ў сцюдзёнай, сцюдзёнай, сольнай і мутна-сіняй вадзе.

З беленькага катэра, знеткуль, кінулі ім вяроўкі з гумавымі паясамі, яна схапілася, а Ігналік з маўклівай, пакутнай і даруючай за крыўды ўсмешкаю адпіхнуўся і пачаў залівацца адзін.

Яна ўстала, як звычайна, і снедала разам з усімі, хоць і не мела апетыту, але ў парк гуляць не пайшла і лягла з кніжкаю на качалку. І не магла чытаць. Перш чула нейкую мляўкасць ува ўсім целе і як слова хмель у галаве, а потым зразумела, што пачынае гарэць.

Калі прыйшоў князь, каб паказацца Міколу Мартынавічу і адным заходам пашчупаць грунт у справе сватання (бо маруда была яму не з рукі і надакучыла яму), Аля ўжо ляжала, завінутая коўдраю, на пасцелі, ля яе сядзеў старэнькі вясёленькі дзядок, курортны доктар, і воддаль — Мікола Мартынавіч.

Князя ўвяла і сказала аб ім сама гаспадыня якраз у той час, калі доктар гладзіў Алю па ручцы і ласкава супакоіваў яе, кажучы ёй і каб чуў бацька:

— Нічога, нічога, маё дзетка: маленькая нервовая хваробка… Трэба супакоіцца, выпіць мае мікстуркі, хоць ад іх і не вялікая польза, і як рукою здыме. Найлепшая ж рада й лекарства — спакой.

Мікола Мартынавіч быццам і цікавасці не меў прыгледзецца да князя і безуважна кіўнуў рукою на крэсла, каб той садзіўся.

Такое прыйманне было нялюба князю, і ён адразу пачуў нейкую непрыхільнасць да мільёншчыка. Аля яшчэ пабольшыла яе тым, што адвярнулася да сцяны, калі князь прыйшоў.

І пасля візыту князь зразумеў, што абставіны спляліся так, што сватацца няма чаго патыкацца. Мець абы-якія справы з «лапацонам», як ён у думках аблаяў міліёншчыка, было нялёгка. Хвароба ж дрыжонай дачушкі, відаць, зусім у благі бок скіравала настрой і думкі Міколы Мартынавіча. Дарма зрабіў князь спробу завесці з ім размову аб ратаванні маёмасці ад розных у часе рэвалюцыі магчымасцей. Дарма казаў яму пасля абеду ў кабінеце аб лісце ад пэўнага чалавека з Масквы, што трэба — як га — ратаваць домы і капіталы і сваё ўласнае жыццё. Дарма падбіваў старога прадаваць усё і выязджаць за граніцу — той слухаў няўважліва і маўчаў, бо навет гаварыць аб тым не хацеў. Мусіць, не ён, вясковы выхаджэнец, веры, каб хам мог яго зжорці.

І князь пастанавіў выехаць у сталіцу. Той ліст аб чаканых грозных падзеях напалохаў яго і прымусіў парупіцца.

Прыкра было яму.

І ён удаўся ў маркоту.

Увечары таго ж дня гасцяваў у яго вясёленькі, старэнькі курортны доктар, каторы і памагаў яму развеяць гора і салодка патужыць. Выпілі яны кахетынскага, добра пад'елі, пачырванелі, пасядалі ў мяккія крэслы і курылі, сумна думаючы. Потым князь узяў у рукі гітару і навёў струны на мінорны лад. Гукі гітары, гукі тужлівыя плылі ў дымна-сінім змроку цёплага пакоя да расчыненнага балкона і таялі ў смутным паветры шумячай жоўтым лісцем восені. Замігцелі на цямнеючым небе зорачкі, адна, другая і трэцяя за чорнаю каўказскаю гарою. Гітара дрыжача варкатала, і князь маўчаў і думаў аб тым, што было і што мінулася…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзве душы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзве душы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзве душы»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзве душы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x