Максім Гарэцкі - Дзве душы

Здесь есть возможность читать онлайн «Максім Гарэцкі - Дзве душы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзве душы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзве душы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Заможны памешчык Абдзіраловіч, аўдавелы пасля трагічнага выпадку, давярае свайго малога Ігналіка карміліцы. А тая, жадаючы лепшай долі свайму дзіцяці, пераменьвае немаўлят. Пасля абодва — Ігнат і Васіль — праходзяць праз рэвалюцыю, Грамадзянскую вайну. Пры гэтым асаблівая аўтарская ўвага скіраваная на светабачанне Ігната Абдзіраловіча, які пакутуе ад раздваення душы — у рэчах, простых на першы погляд, бачыць палярныя бакі і разрываецца паміж процілегласцямі, не ведаючы, да якога берага прыстаць.
Твор зрабіў вялікі ўплыў на беларускую філасофію. У прыватнасці, Ігнат Канчэўскі пры напісанні праграмнага эсэ беларускай філасофіі «Адвечным шляхам» узяў як псеўданім прозвішча галоўнага героя «Дзвюх душ» — Ігнат Абдзіраловіч.

Дзве душы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзве душы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Абдзіраловіч дастаў скрыначку з пісьмамі, папераю і канвертамі, гдзе таксама ляжаў яго георгіеўскі крыж, фатаграфічныя картачкі знаёмых і яшчэ свежы барвісты кляновы лісцік, той, што яна падаравала. Узяў яго, паглядзеў, падумаў, адылі пацалаваў. Потым доўга разважаў (з прыкрасцю, што мала, як назло, часу), як звярнуцца да яе на пісьме. «Паважаная? Глыбокапаважаная?.. Ці ўзяць ды й проста чыркнуць: любая Іранька! Не, няможна, пакрыўдзіцца, бо адчуе фальш і палічыць за фамільярнасць». Аж тут пачуўся тупат у перадпакоі і ў дзверы нехта заляпаў. Абдзіраловіч спадзяваўся, што нясуць гарбату, дый памыліўся: то быў Васіль.

— Даруйце, што не ў пару. Пішаце нешта?

— Ага, пісьмо да той дзяўчыны, што казаў. вам.

— Ну, пішыце, я бунтаваць не буду, — сказаў ён і сеў ля столу. Быў яшчэ смутнейшы, чымся ўчора.

— Не, я после дапішу, а цяпер жа трэба йсці на хаўтуры.

— А чый у вас хрэсцік? Ваш? Раней ніколі не хвалілісь. За што вам далі?

— Так сабе, нізавошта.

— Ну, а ўсё ж такі?

— За ўзведкі. Я такі чалавек: пасылаюць — пайду, але сам ніколі не наб'юся, каб мяне паслалі. Так, няведама за што, і ў героі празвялі. Але гэта, казаў той, не геройства.

— Як хто ўважае…

— Чаму так невясёлы, Васіль, а?

— Няма прычыны быць вясёлым, калі ўсюдых адна фальш.

— Э, ці варта прымаць к сэрцу? Я за вайну так атупеў, што да ўсякай фальшы прызвычаіўся, — сказаў Абдзіраловіч і шчупянуўся, што пачуў сябе атупелым (ды й то не надта) толькі цяпер, сказаўшы гэтыя няшчырыя словы.

Васіль маўкліва падаў яму сянняшнюю газету, друкованую чырвоным з чорнымі жалобнымі рамкамі. Буквы пазліваліся, дык мітусілісь уваччу, а чорныя рамкі здаваліся сінімі. Абдзіраловіч прагледзеў колькі радкоў і пачуў сорам і прыкрасць, бо шмат напісалі там красамоўнае лухты і проста маны пра камуністычную дзяяльнасць нябожчыка.

— Ну, можа, пойдзем на хаўтуры? — ціха папытаўся Васіль. — Ай вы яшчэ не снедалі? Праспалі свой самавар. Дык пойдзем да мяне, я пакінуў яшчэ гарачы.

Абдзіраловіч з агідаю кінуў чытаць, апрануўся, і яны пайшлі.

Радаснае, цёплае святло залівала вуліцы, блішчэла на плінтусовых тратуарах, трамвайных рэйках і вокнах дамоў. Крамы і ўсё ўсюды было зачынена, як у свята; з дамоў патроху высыпаў рабочы народ, схадзіўся, гаманіў, строіўся на хаўтуры, быццам салдаты на парад. З Зарэчча і Слабады ішлі кучкамі прыбраныя работнікі з чырвонымі стужачкамі на грудзёх; яны прыстоівалі на рагу і грудам чыталі налеплены на сцены цэрэмоніал пахавання: гдзе каму схадзіцца і адкуль і калі выхадзіць. Ішоў чырвоны баталіён з аркестрам музыкі, прамчаўся аўтамабіль з дубовым вянком, зараз мелі пачаць вынас.

Абдзіраловіч хацеў цяпер жа зайсці паглядзець на нябожчыка, ды Васіль не пайшоў.

— Я быў, — казаў ён, — ну што там: стаіць пачэсная варта, і больш нічога. Ахмет плачаць, жаліцца, што века труны ніяк не прыстаець, бо нага сагнутая стаіць высака.

Калі яны прыйшлі на Васілёву кватэру і селі піць гарбату, у гаспадынінай палавіне ўзняўся дзяціны скогат.

— Чэкго ж ты хцэш? Чэкго? — крычэла на дзіцёнка радня гаспадыні, бежанька-полька. — Не кшыч, бо вшыстко рувно ніц не мам ці даць, ну! Мільч!

Васіль пачырванеў, схапіў акраец хлеба, адкроіў скібку і пабег. Абдзіраловіч чуў, як ён за дзвярамі сустрэўся з гаспадыняй, і яна быццам пярэчыла, быццам паддавала ахвоты:

— Што пан робіць? Ці ж так можна? Заўжды ўвесь паёк аддасцё Юзіку… Далібог, нам так сорамна, што не ведаем навет, як і дзякаваць пану.

Абдзіраловіч чуў, як яна зашлёпала пантофлямі, а Васіль пабег к дзіцёнку.

З вуліцы даляцела музыка, бубен цяжка вухаў. Працэсія ўжо кранулася ад кватэры нябожчыка. Абдзіраловіч адчыніў вакно і пачуў засмучона-паважныя і прыгожыя гукі хаўтурнага марша. Чорны мурашнік людзей з чырвонымі штандарамі, з грознымі напісамі рынуў па вуліцы. Далёка там плыла адчыненая труна з нябожчыкам — на плячох у работнікаў, а следам гутаўся катафалк. Гукі марша ўсё дужэлі і бальней хапалі за душу засмучона-паважным, наканованым.

1919

Примечания

1

Абразок на грудзёх у праваслаўных архірэяў.

2

Кавалак рукапісу «Дзвюх душ», пачынаючы ад гэтага радка, узялі й не аддалі назад прадстаўнікі акупацыйнай улады, што рабілі рэвізію ў ліпені 1919 г. у рэдакцыі «Беларуская Думка», у якой аповесць друкавалася.

3

Ізюму.

4

Па-маскоўску: «Областной Исполнительный Комитет Западной Армии и Фронта», а пакарочана: «Обл-іс-ком-зап».

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзве душы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзве душы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзве душы»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзве душы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x