Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хатынская аповесць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хатынская аповесць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы, — гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка.

Хатынская аповесць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хатынская аповесць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Гэта ж Кітай! — падхапіў Ілья Ільіч. — Імператар, які Вялікую сцяну будаваў, аб'явіў, што будзе жыць вечна. А потым узяў ды i памёр. Цэлы год не хавалі, раз ён так аб'явіў. Пасадзілі за шырму, на трон, a чыноўнікі, міністры прыходзілі i слухалі, як ён за шырмай маўчыць, угадвалі ягоныя загады. А паху дамовіліся не чуць.

— Во! — усклікнуў Косця-начштаба. — Не тое, што наш Сталетаў!

— А што! — Сталетаў абазваўся, быццам i сапраўды мае да гэтага дачыненне. — Я не апраўдваю, але так таксама нельга: раз — i ўсе яйкі аб падлогу! Э, не-е, так таксама не робяць. Праўду кажа Зуёнак: пры ім…

— Спяём! — крычыць ужо Косця-начштаба i тут жа пачынае: «А какая встреча будет у вокзала в дни, когда победой кончится война!..»

Касач маўчыць, аднаго яго як бы не датычыць шумная спрэчка. Цікава, што ён сказаў бы i як, што ён усе гэтыя немаўклівыя гады думаў?

Адразу пасля вайны ён працаваў у райвыканкоме, потым яго зрабілі дырэктарам торфазавода, потым — саўгаса. Дзе ён зараз — не ведаю. I Глаша не ведае.

Палон, у якім ён пабываў, а магчыма, i папка Сталетава на ім усё-такі віселі. Ды i сам ён чалавек дастаткова складаны, з нечаканасцямі. На партызанскай сустрэчы я ўпершыню, але ўжо бачу (па размовах, рэпліках, па яго цяжкім маўчанні), што да яго не надта кідаюцца. Ну, а ён — тым больш. Гаваркім, кампанейскім ён ніколі не быў, гэта не Косця-начштаба. Магчыма, мае значэнне i тое, што ў памяці нашай Касач звязаны шмат з чым, што не надта хіліць да вясёлай балбатні, захавана на самым донцы памяці. Вайна ёсць вайна, але побач з Косцем-начштаба — гэта цалкам партызанская, з шумам, з анекдотамі, з памяццю пра розныя казусы вайна, а побач з Касачом успамінаецца нешта іншае, больш рэзкае, завостранае… У Касача няма гэтага нашага «касачоўскага» , партызанскага шыкавання, лірыкі партызанскай, якая ў некаторых з гадамі ўсё разрастаецца. Ен вось i на сустрэчу едзе, як чужы. Старонні хто-небудзь i рашыў бы, што ён адзіны тут «некасачовец» .

Чуу я ці чытаў, што людзей, якія ведалі адзін аднаго ў абставінах асабліва пакутлівых i абразлівых для чалавека, потым не надта цягне на сустрэчы. Зрэдку — хай сабе, але не больш. Цяжка, немагчыма жыць з пастаянна раскрытай памяццю, дзе ўсё гэта схавана. Такія людзі наўрад ці сябруюць сем'ямі. Я сам ведаў двух чалавек, што перажылі Асвенцім у адным бараку. У калідоры педінстытута, у курылцы яны сустракаліся, іншы раз з падкрэсленай бесклапотнасцю звяралі лагерныя нумары на руках. ( «Я на 120 тысяч чалавек старэйшы за цябе…» ) Але з ix гутарак можна было зразумець, што яны нават не ведаюць адзін пра аднаго, хто на якой вуліцы жыве.

Ды што казаць, я вось i Сярожу не ўсё стаў бы расказваць (нават калі вырасце, студэнтам стане), хаця, здаецца, хаваць, саромецца няма чаго. На сваіх студэнтах я i пераканаўся, што ёсць рэчы, якія немагчыма перадаць другім — хто не паспытаў сам чаго-небудзь падобнага.

Даведаліся мае трэцякурснікі ад некага пра выпадак ці чыталі недзе, калі камандзір у час блакады — сярод нямецкіх засад, — каб не вынішчылі атрад, быццам бы гатоў быў ахвяраваць дзіцем, якое ўсё крычала на руках у маці. Пераказалі мне — з абурэннем! Але i запытальна: як я тут выкручуся з маёй «універсальнай навукай псіхалогіяй» ? Паводле ix пераканання, пасля такога выпадку атрад абавязкова распаўся б: людзі, скампраметаваўшы, страціўшы самую мэту барацьбы, узненавідзелі б адзін аднаго i саміх сябе, уласнае жыццё, купленае такой цаной. Абураючыся разам з імі самой магчымасцю падобнага выпадку, я ўсё-такі не згадзіўся, што скончылася б менавіта так. Напомніў пра «абарончы» механізм псіхікі, без якога вайна наогул немагчымая, невыносная была б для чалавека…

Я не бачыў твараў маіх студэнтаў, але ўпершыню адчуў — у інтанацыях адных, у маўчанні другіх — не проста нязгоду, але варожасць. Быццам ім сама слепата мая, мае чорныя акуляры непрыемныя, агідныя. Не, яны не згаджаліся ні на якую «абарончую рэакцыю» ставячы сябе на месца таго атрада!

I дзякаваць богу! Хоць занадта многае ў жыцці паўтараецца, але праўда ўсё ж ix, хто не жадае ў такое верыць. Гэта праўда вясны, якая не хоча знаць, што паўторыцца i восень, i зіма. Гэта праўда юнацтва, якое не верыць, што ў іншых пачыналася вось гэтак жа. I блаславёнай хай будзе рака, што пачынаецца чыстай i светлай крынічкай: нават калі б крынічка ведала, што нізоўі ракі забруджаны, гэта не спыніла б яе. Рэчку можна ачысціць. Але гэта не мела б ніякага сэнсу, каб не бруіла чысціню пачатковая крынічка, падземная вада…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хатынская аповесць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хатынская аповесць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хатынская аповесць»

Обсуждение, отзывы о книге «Хатынская аповесць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x