Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хатынская аповесць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хатынская аповесць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы, — гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка.

Хатынская аповесць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хатынская аповесць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пайшла на кухню, не сказаўшы ні слова. Нешта корпалася там ля печы i плакала, а мы напаўшэпт гаварылі.

— А табе каня дадуць?

— Сам разжывуся. У касачоўцаў самі ўсё здабываюць.

— А нас пакатаеш? Агарод наш засееш. А то мамцы цяжка будзе.

— Прыеду i зраблю. Цяпер вы — партызанская сям'я.

— Мамка плача.

— Яна заўсёды… Як i бацька на фінскую ішоў… Вы не помніце, малыя былі.

Блізняты нашы прыгажунямі не лічыліся, нават мама казала з добрай усмешкай (калі абедзве разам — цяжка не ўсміхнуцца):

— Божа, растуць векавухі, мала адной, дык на табе дзве!

Я любіў ix пляскатыя, губастыя тварыкі, хоць часта i сварыўся на ix, калі яны стараліся прыстаць да нашай мужчынскай кампаніі. Але ў сваім двары мы былі сябрамі. Каго хочаш кране гэта: здвоеная пакорлівая ўсмешка на добрых тварыках, здвоеная павага да старэйшага брата!

I вось цяпер, калі мама заплакала i так паглядзела на ix, на сцены, я адчуў сябе вінаватым. Упершыню падумалася ўсур'ёз, чым усё можа скончыцца. Цяпер i не партызанскай сям'і ацалець, выжыць — трэба вялікае шчасце, удача. А на партызанскія немцы палююць круглы год.

— Дай прышыю табе бацькаў каўнер. Залезь на гарышча, прынясі,— сказала мама, вярнуўшыся ад печы да нас, адразу прыціхлых: — Усё роўна чорт нейкі знойдзе ды забярэ ці спаляць.

Я кінуўся ў сенцы, ускараскаўся па лесвіцы. У рыззі ля коміна раскатаў рукаво ад старой ватоўкі — яно моцна пахла тытунём. У рукаве — наша адзіная сямейная каштоўнасць: каракулевы каўнер, загорнуты (ад молі) у тытунёвае лісце.

Мама прышывае той каўнер да майго рудога школьнага палітончыка, а мы сядзім каля яе, збліжаныя цішынёй, чаканнем. Маме стала холадна, я пабег i прынёс ёй з шафы старую цёплую хустку. Калі хустка ў яе на плячах, постаць маці не выдае такой вострай i ўся яна робіцца дабрэйшай — задуманай i журботнай. Вось такая — пад хусткай, у халаднаватым паўзмроку — яна расказвала нам пра гарадское жыццё, пра сваю маладосць, пра бацьку. (Я — «гарадскі» , a сястрычкі нарадзіліся ў вёсцы. Бацька сам напрасіўся працаваць у МТС, дырэктарам быў да самай фінскай вайны. А потым здарылася нешта незразумелае, раптоўнае, немагчымае: бацька ў палоне! Былі два пісьмы аднекуль з поўначы — перад самай ужо вайной.)

Маміна хустка ды каракулевы каўнер, куплены сабе бацькам на паліто, — усё, што засталося ад нашага «дырэктарскага» жыцця.

Гарадскія рэчы мы пачалі прадаваць яшчэ да вайны.

Скончыла мама работу, агледзела мае паліто з шыкоўным каўняром i нават усміхнулася:

— Якраз табе прыдалося.

Мы, узрадаваныя мамінай усмешкай, кінуліся прымерваць паліто: блізняты трымалі яго, нібы сурдут пану, а я на ix пакрыкваў. Каракуль прапах тытунём, нібы яго ўжо насілі. Мусіць, i маме так падалося:

— Бацькавым тытунём будзеш пахнуць.

Я знарок весела i гучна пацягнуў носам, панюхаў, спалохаўся, што яна зноў заплача.

Першыя дні i тыдні ў партызанскім лагеры былі для мяне суцэльным святам пазнавання. Дысцыпліна ў атрадзе была амаль армейская — гэтым касачоўцы ганарыліся перад суседзямі.

Але ўсё роўна гэта былі партызаны — усё ў ix з выдумкай, з вясёлай лаянкай, з патэфонам, пры якім адна на ўсе настроі пласцінка: «Брось сердиться, Маша» . Гэтая «Маша» па-рознаму гучала, калі ўсё добра было i калі забітых прывозілі i партызаны хадзілі па лагеры прымоўклыя, змрочныя.

Вельмі падабалася нам паглядзець на сябе збоку: касачоўцы! Аднойчы злоўлены паліцай пачаў расказваць, як ён хаваўся ў склепе i адтуль чуў нашу атаку: што крычалі, якія словы. Спецыяльна хадзілі паслухаць паліцая, а ён, зразумеўшы, што пацэліў у наша слабое месца, ужо як мог выдумляў вунь якую мудрагелістую лаянку ў свой адрас.

Ваяваць весела — гэта лічылася абавязковым. Толькi новенькія пра бой расказвалі сур'ёзна, падрабязна, бывалыя ж касачоўцы — як пра дасціпныя, смешныя прыгоды. Іншы прымчыць: ледзь шапку ўратаваў, вочы — з яблык кожнае, а, бач, прыдумляе, шукае ў здарэнні смешнае, нібы з немцамі ў нейкую злую, але вясёлую гульню гуляў. Не атрымалася, даў здачы немец — таксама смешна!

I толькі калі забітых прывязуць — лепш не падыходзь, калі цябе ў тым баі па нейкай прычыне не было. Гыркнуць, як на чужака. A ўвечары ціха спяваюць песні ці задумліва слухаюць, як даваенны барытон пераконвае Машу, што «жизнь прекрасна наша в солнечные дни» .

Касача ў атрадзе паважалі i, бадай, пабойваліся. Але i пабойваліся таксама па-партызанску: маўляў, так i трэба з намі, не хадзі, такі-сякі, дзе не трэба, напрасткі, умей выкруціцца нават з-пад Касача, калі ты касачовец!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хатынская аповесць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хатынская аповесць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хатынская аповесць»

Обсуждение, отзывы о книге «Хатынская аповесць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x