Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У другі том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Знак бяды» (1982 г.), «У тумане», «Аблава» (1988 г.) «Пакахай мяне, салдацік» (1995 г.), «Балота» (2001 г.), а таксама некаторыя апавяданні 90-х гадоў.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пакуль, аднак, яго спадарожнікі маўчалі, упарта прабіраючыся праз хмызняк, маўчаў і Косця. Пасля камарынага гушчару пайшлі расцяробы і пералескі, тут хадакам стала лягчэй, можна было ісці шпарчэй. Часам ім траплялі лапікі сенажацяў, на якіх трава была скошана і сена звезена. Але тут Косцю стала балюча нагам, асабліва на рэштках дуддзя пад кустоўем. Хутка ён пракалоў ступню да крыві і прыкметна кульгаў. Ды камандзір не заўважыў таго, і хлопец не стаў яму гаварыць. Ён усё думаў пра Багавізну. Кепска, што давялося з’ездзіць туды ўсяго аднойчы і то зімовай парой. Зімой там, напэўна, усё выглядала інакш, чым улетку, і ён не надта запомніў драбніцы дарогі. Тады, седзячы ў санях, ён увесь час слухаў дзеда Багацёнка, які апавядаў пра тое, як быў малады і служыў у пана за фурмана, які злы і нядобры быў пан і якая добрая маладая пані. У яе з фурманам усталявалася нават штосьці накшталт таемнага каханьня, але не такое, каб давяло да чагось брыдкага, а далікатнае і дужа жаласлівае. Яна шкадавала фурмана, у якога якраз перад тым памерла маладая жонка, і ён быў у скрусе. Пан на пачатку той, мікалаеўскай вайны загінуў у Галіччыне, а пані пасля рэвалюцыі з’ехала ў Варшаву. Болей яе фурман не спатыкаў і дагэтуль шкадуе яе. «А як звалі тую пані?» — папытаўся Косця. «Звалі пані Анэля», — сказаў дзед Багацёнак. «Анэля, Анэля», — ангельскім голасам гучала ў хлапечай душы тое імя, і Косцю здалося, што і ён кахае добрую маладую пані. Але тое ён зразумеў пасля, праз колькі гадоў, а тады ягоным клопатам было завезці бацьку валёнкі. На дальніх лесараспрацоўках бацька працаваў у чунях — вераўчаных лапцях; накладваў для цеплыні сена, закручваў анучы і так ішоў з мужчынамі ў лес. Адзіныя ў хаце лапленыя валёнкі пакінуў сыну хадзіць у школу, — казаў, што яму яны непатрэбны, бо іх штодня трэба сушыць, а сушыць там няма дзе. Мусіць, аднак, бацька казаў няпраўду, іншыя ж мужчыны недзе сушылі свой абутак. Тым не менш Косця палову зімы прахадзіў у школу ў бацькавых валёнках, аж пакуль з гораду не прыехала да іх добрая цётка Наста, якая прывезла гамашы. Гамашы былі ня новыя, але сталі ўжо цеснаватыя яе пляменніку, і дужа прыдаліся Косцю. Валёнкі ж яны з маці вырашылі адвезці бацьку, во ён і павёз іх у Багавізну. Дзед Багацёнак якраз ехаў на станцыю і паварочваў, не даязджаючы да лесанарыхтовак. Якіх пару кіламетраў Косця пратупаў пешкі па саннай дарозе.

Цяпер пра дарогу не было ў каго папытацца — дзед памёр, а бацька немаведама дзе.

Патроху адбіваючыся ад камароў, Косця прыстала брыў у хмызняку і ўсё думаў: а ці туды ідзе? Некалі чытаў у кніжках, што ў пэўных выпадках можна арыентавацца па сонцу, але не разумеў як. Бо ж сонца не стаіць на месцы, увесь час рухаецца ў небе і ўжо ніяк не паказвае, у якім баку Багавізна. З дому дык накірунак на яе быў пэўны — праз лес, на Барсукі, затым па дарозе ля возера, праз расцяробы і Вялікае балота. Там усё было зразумела, а тут усё зблыталася. Можа, толькі інтуітыўна ён адчуваў, у які бок трэба рухацца, але пэўнасці ў тым ніякай не меў і пачаў асцерагацца, каб ягоную няпэўнасць не заўважыў камандзір, бо што тады будзе? Косцю было сорамна перад гэтымі партызанамі, прысланымі, як ён ужо зразумеў, з самай Масквы. Ён дужа хацеў ім услужыць, бо бачыў, як яны знемаглі са сваімі грузнаватымі валізамі, і гатоў быў пасабіць што несці. Але яму нічога не давалі. Ён быў бы рады, калі б далі хоць патрымаць вінтоўку ці аўтамат. Гэтую вінтоўку, званую СВТ, Косця бачыў упершыню. Звычайныя вінтоўкі ён ужо трымаў раней, ведаў, як зараджаць і як з іх страляць, а гэтую — не. Новая, значыць, зброя ў Чырвонай Арміі. Не тое, што ў партызанаў — куртатыя нямецкія аўтаматы, як у братоў Яхрэмавых, — ці далёка яны страляюць? Мінулай зімой браты прыязджалі ў вёску нарыхтоўваць для партызанаў прадукты. Прывязаўшы да саней трох кароў, павялі іх на Востраў Барок, у свой партызанскі штаб. Таксама дзесьці на Багавізне.

Ужо на зьмярканні яны набрылі ў кустоўі на ледзьве прыкметную ў травяным доле дарожку і пайшлі па ёй. Дарожка была закінутая; даўно не езджаная і пакручастая, але, здалося, вяла ў здатным для іх накірунку. Праз хуткі час і зусім сцямнела. Навакольны хмызняк самкнуўся ў суцэльным змроку начы, нават зблізку нічога не стала відаць. Дарогу можна было хіба мацаць нагамі, але ў травяністым доле тое было няпроста, і Косця наперадзе замарудзіў хаду. Тады камандзір ззаду ціха гукнуў: стой! Хлопец прыпыніўся, прыпыніўся і камандзір. З прыцемак да іх падышоў і стаў побач Агрызкаў. Яны трохі счакалі Тумаша, які, нарэшце прыплёўшыся, стомлена-раздражнёна загаманіў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x