Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У другі том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Знак бяды» (1982 г.), «У тумане», «Аблава» (1988 г.) «Пакахай мяне, салдацік» (1995 г.), «Балота» (2001 г.), а таксама некаторыя апавяданні 90-х гадоў.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— I колькі можна брысці? Усё без прывалу… Ці мы ад каго ўцякаем, ці каго даганяем… Дзіўна нават…

— Ладна, — сказаў камандзір. — Адыдземся ў старонку. На пару гадзін. Усё роўна ўжо…

Што ўсё роўна, ён не сказаў, сышоў з дарогі ў кусты, пралез праз нейкае рагатае голле і першы апусціўся, дзе стаў, — на росны травяны дол.

— Сядайма ўсе.

Яны адразу пасядалі, дзе хто прыпыніўся, пазнімалі ношкі, вольна выцягнулі натруджаныя ногі. Сядзелі моўчкі, міжволі прыслухоўваючыся да стоеных гукаў начы. Недзе з перапынкамі, але настойліва вёў сваю песню турок. Лясное наваколле і ўначы жыло мноствам праяваў-гукаў, якіх тут вынікала, можа, нават больш, чым удзень. Ці тыя гукі цяпер рабіліся болей чутныя, таго Агрызкаў зразумець не мог. Ён першы раз начаваў у лесе і не мог заглушыць у сабе агіднага адчування страхавітасці, амаль боязі начнога лесу. Ведаў, дарма ноччу намагацца што ўбачыць — убачыць у цемры амаль немагчыма нічога, а што разгледзіш, усё фальшыва-прывіднае. Мабыць, уначы кожны куст загадкавы, кожная пляма зводдаль тоіць падазроны знак. Болей пэўна ўначы служыць слых, які таксама часцяком памылковы. Яшчэ звечара як яны ішлі, дзесь убаку вуркала нейкая птушка, ці не балотны бугай? Трохі пераставала, бы задумвалася, а пасля пачынала зноў. Ці, можа, то была ўжо іншая птушка, — таго гарадскі жыхар Агрызкаў сцяміць не мог. I ў кустах паблізу пачулася нейкае кэшканне — можа, зайца, а можа, якой соннай птахі?

Але ўжо наўрад ці чалавека, як уначы можа здацца. Наогул тут чалавекам не пахне, думаў Агрызкаў, мабыць, яны ўлезлі ў такую глушэчу, што навакол толькі кусты ды балоты. I ніводнай вёскі. Малайцы партызаны, ведаюць, дзе трэба партызаніць. Дарма Гусакоў тузаецца ды залішне асцерагаецца. Хіба што адчувае? А можа, у камандзіра якое іншае заданне, апроч тых яго брандзэлак-узнагарод?

Пакуль, аднак, вялікіх складанасцяў старшына Агрызкаў не бачыў. Праўда, партызанаў яны не спаткалі, але не спаткалі і немцаў або паліцаяў. Вакол быццам мірная, як да вайны, зямля. На нівах каласуе жыта, сяляне нарыхтоўваюць сена. Ведама, усім трэба есці. Але ж дзе ўсенародная барацьба з акупантамі?

Паводле дакументаў вайсковае службы Агрызкаў значыўся ў якасці разведчыка-дыверсанта і быў уведзены ў адпаведны штат адпаведнай сакрэтнай службы. Аднак з самага пачатку вайны тая ягоная служба склалася так, што ён не меў ніякіх адносінаў ні да разведкі, ні да дыверсіяў, бо рабіў адмысловым кухарам трэцяга разраду.

Тое ягонае кухарства пачалося калісьці неспадзявана, амаль знянацку. Яшчэ перад вайной па сканчэнні школы ці не ўсе ягоныя сябры паступілі ў лётныя вайсковыя вучэльні. Лёша Агрызкаў таксама падаў дакументы на лётчыка і нават паўгода рыхтаваўся — скакаў з парашутам з вышкі на гарадскім стадыёне. Экзамены ў вучэльню не былі цяжкія, экзаменатары асабліва не прыдзіраліся па навуках, але Агрызкава забракавала медкамісія — падвялі ногі. Ён нават не ведаў, што ў яго плоская ступня, заўжды хадзіў і бегаў нармальна. Аказалася, з такой хваробай у авіяцыю нельга. Ён спрабаваў спрачацца, у авіяцыі, маўляў, не ў пяхоце, хадзіць не трэба. Але тыя, у белых халатах, былі няўмольныя — не паложана і ўсё. З вялікай крыўдай Лёшка Агрызкаў вярнуўся дамоў. Маці, у якой ён быў адзіны, затое любімы сынок, надзіва, не бедавала і хутка ўладкавала яго ў кулінарны тэхнікум, што мясціўся ў ладным дамку на суседняй вуліцы. Праз два гады Лёшка атрымаў дыплом кулінара-кухара трэцяга разраду. Якраз пачалася вайна.

Як усчалі мабілізоўваць моладзь, што не служыла кадравай, ён зноў заявіў у ваенкамаце, што хоча ў лётныя часці. Але ў яго запыталіся пра адукацыю і, пачуўшы пра кулінарны тэхнікум, пераглянуліся. Сказалі заўтра зайсці на трэці паверх да палкоўніка-ваенкама. Той палкоўнік адразу ж даў накіраванне ў штаб акругі, дзе яго сустрэлі ў шырокім кабінеце, павялі на нейкія склады, абмундзіравалі ў новенькае і аформілі ў нейкі дыверсійны аддзел. Напачатку ён быў азадачаны, калі не збянтэжаны. Але замест нямецкага тылу яго прывезлі на прыгожае лецішча па Мажайскай шашы, дзе ён стаў гаспадаром невялічкай кухні вялікага начальніка, стараватага генерала ў сіняй фуражцы, якога ўбачыў, аднак, толькі праз месяц.

Праца на кухні была даволі нудотная, ніякіх яго кулінарных ведаў там не патрабавалася. Ягоная кухарская навука была адкінутая, ён цалкам апынуўся ў падпарадкаванні генералавай жонкі Матруны Іванаўны. Тая лепей за яго ведала, як смажыць катлеты, адбіваць біфштэксы і варыць боршч. Нічога іншага і не патрабавалася. Мабыць, генерал быў задаволены тым, да чаго прывык, і ягоны шэф-кухар дакладна выконваў усе патрабаванні гаспадыні — наконт солі, перцу, і без усялякіх там выкрутасаў. Увогуле Аляксею Агрызкаву неўзабаве тая кухня нямала надакучыла, і аднойчы ён папрасіў генерала адправіць яго на фронт. Ды генерал ціхім голасам паабяцаў адправіць яго ў штрафную роту, калі ён не пакіне праяўляць свавольствы ў часе вайны. Агрызкаў палічыў сваю вайсковую кар’еру канчаткова збэшчанай і кожны дзень думаў, як уматаць з таго прасмярдзелага смажанінай і цыбуляй лецішча.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x