Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У другі том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Знак бяды» (1982 г.), «У тумане», «Аблава» (1988 г.) «Пакахай мяне, салдацік» (1995 г.), «Балота» (2001 г.), а таксама некаторыя апавяданні 90-х гадоў.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Галоўнае, аднак, — пільнасць і пільнасць. Як ужо ведаў капітан Гусакоў з свайго вайсковага і давайсковага вопыту, пільнасць — аснова поспеху. Страта пільнасці ёсць пагібель. Ды яшчэ тут, у тыле ворага.

Хлопец вёў іх рухава і ўпэўнена, відаць, тутэйшыя сцежкі ведаў няблага. Гусакоў трымаў яго на дыстанцыі пісталетнага стрэлу, каб у выпадку чаго… Ці мала што магло здарыдца, і камандзір мкнуўся быць гатовым да ўсяго. Яны абышлі гразкай узбочынай застаялую лужыну пад лазовым кустом і тады з-за хмызняковай павароткі ўбачылі будынкі. Падобна, то была вёска — платы, за якімі зелянеў бульбоўнік, стажок свежага сена ля хлеўчука. Гусакоў ціха гукнуў да хлопца:

— Гэй! Што гэта?

— Барсукі, — бяспечна азірнуўся Косця. — Тут нічога. Нікога няма…

«Як гэта — нікога няма?» — незадаволена падумаў камандзір, адчуўшы міжвольны пратэст супраць з’яўленьня гэтае вёскі, да якой іх бяспечна прывёў хлопец. Але ўжо, мабыць, было позна што-небудзь мяняць — іх убачыла нейкая кабета з крайняга ад лесу падворка. Убачыла і знерухомела, усё ўзіраючыся, узіраючыся ў іх, бы ў лясных звяроў. Гусакоў ужо ведаў гэткую звычку сялянскага люду, ад якой заўжды адчуваў сябе прыкра. Цяпер тым болей.

Невядома, ці вялікая была то вёска, гэтыя Барсукі, але Гусакоў не знайшоў іншага варыянта і пакорліва пайшоў за падлеткам. Той спакойна брыў сабе сярэдзінай вуліцы, а камандзір збочыў да плоту; тое ж загадаў заднім, выразна махнуўшы рукой. Вуліца пакуль што была пустая, толькі пад плотам у дзядоўніку ён спудзіў колькі курыц, якія з кудахтаннем пабеглі да свайго падворка. Тады з суседняга двара па другі бок вуліцы забрахаў сабака, відаць было — малы ды звяглівы, ягоны брэх яшчэ пабольшыў камандзіраў неспакой. Здалося, зараз выбегуць… I ён пашкадаваў ужо, што пайшоў за хлопцам, трэба было вёску абысці.

Але сабачка пабрахаў і сціх, а наперадзе, відаць было, вуліца ўжо канчалася, толькі на адным баку стаялі дзве хаты, а насупраць, за плотам, каласавала ладнае жыта. У перадапошнім двары, аднак, хтось варушыўся — раз-пораз з-за паркана вытыркалася жаночая галава ў белай хустцы і яшчэ хтось. Падышоўшы бліжэй, Гусакоў зразумеў — там парадкавалі сена. Пасярод падворка стаяла брыка з сенам, і баба з сівабародым дзядком, упорваючы ў сена вілы, насілі яго кудысь за вугал — у пуню або паветку. Калі ён падышоў бліжэй, дзед апусціў вілы і зняў з потнай галавы картуз.

— Здраствуйце вам, — ціха мовіў да Гусакова, які, аднак, толькі здзівіўся — што гэта значыць? За каго ён прымае іх? За партызанаў ці, можа, за паліцаяў? Аднак жа ён стрымана кіўнуў у адказ — на ўсялякі выпадак. Косця наперадзе, здалося, без аніякай увагі на тое мінуў падворак і тады азірнуўся — супакоена і адкрыта. Мабыць, таму, што ўсё абышлося, і яны перайшлі вёску.

Тая супакоенасць, што, на думку Гусакова, межавала з бяспечнасцю, не спадабалася камандзіру. Пакуль, аднак, даводзілася мірыцца з тым, што адбывалася. Ягоная камандзірская воля нібы пераходзіла да гэтага хлопца, а той, мабыць, і не адчуваў таго. З вясковае вуліцы Косця выйшаў на палявую дарожку і спакойна сабе ішоў, па грудзі затулены рослым жытам. Жыта шапацела калоссем пад лёгкім ранішнім ветрам і здалося б нават прыгожым, калі б не клопат, які не пакідаў камандзіра.

— Косця, а што гэта ў вас скрозь палоскі? — запытаў Гусакоў, азіраючы раздзелены межамі палявы прастор. — Ці немцы зямлю аддалі?

— Самі пабралі, — сказаў хлопец. — Дзе чыя ў каго была.

— Зноў аднаасобнікамі сталі? Ну.

«Гэта дрэнна, — падумаў камандзір. — Займеўшы зямлю, ці яны пойдуць да партызанаў у лес? Будуць у зямлі калупацца. Але хто ж тады разгорне масавую барацьбу з акупантамі?» Пагранічнік Гусакоў памятаў нядаўнія даваенныя гады ў Беларусі, як неахвотна расставаліся сяляне з зямлёй у калектывізацыю. Колькі тады было гора і слёз! Урэшце загналі-такі ў калгасы. I цяпер усё насмарку. Хітрыя, аднак, гэтыя акупанты, ведаюць, што мужыку трэба. За слова супраць — расстрэл, а за зямлю — нічога.

Непадалёк наперадзе цямнеўся новы лес, і Гусакоў думаў: хутчэй бы туды, да лесу. Усё ж у полі, нават сярод жыта, ён не адчуваў патрэбнай бяспекі. Ці мала што… Тым болей, калі ў вёсцы іх бачылі і напэўна распазналі. Хоць ні пагонаў, ні зорак на іх не было, а паліцаі і партызаны, як ён ведаў, апраналіся хто ў што. Тым не менш — беражонага і Бог беражэ, падумаў камандзір і ўсміхнуўся. Вядома, ён быў бальшавік і бязбожнік, але ведаў, што як прыпячэ, дык успомніш не толькі Бога. Хаця менавіта Бога, можа, і не варта было яму прыпамінаць. Перад Богам капітан Гусакоў быў грэшпы яшчэ з даваенных часоў, як яны, пагранічнікі, мацавалі савецкую ўладу ў мястэчку, дзе была іх пагранкамендатура.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x