Міхась Зарэцкі - Вязьмо

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэцкі - Вязьмо» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вязьмо: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вязьмо»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 У 1932 годзе выйшаў у свет раман Міхася Зарэцкага "Вязьмо", філасофскі і вострадраматычны твор, які прынёс яму шырокую вядомасць. Прайшло нямала гадоў, але маральныя праблемы, узнятыя ў ім, не састарэлі, а нечакана зноў набылі сугучнасць з сучасным жыццём. Цэнтральную для літаратуры канца 20-х – пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя тэму калектывізацыі М. Зарэцкі спрабуе вырашыць праз раскрыццё чалавечых характараў, праз іх драматычнае сутыкненне. Вострая праблемнасць, паглыбленне ў сацыяльную псіхалогію людзей характарызуюць гэты твор.

Вязьмо — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вязьмо», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна выйшла тады ад Веры Засуліч трагічна-прыміраная і амаль спакойная — бясцветным спакоем чалавека, у якога раптам адкрылася ўнутры сухая нерухомая пустата.

Яшчэ не выйшаўшы са двара, яна сустрэла Сымона Карызну. Ён ішоў туды, да Веры,— ішоў шпаркай, паспешнай хадою нецярплівага палюбоўніка. Яны стыкнуліся твар у твар, і Карызна спыніўся ў чыста інстынктыўным замяшанні. Можа, у першую хвіліну, глыбока захоплены сваімі адчуваннямі, ён нават і не ўсвядоміў быў добра, хто гэта з'явіўся перад ім, бо з момант глядзеў на Марыну Паўлаўну здзіўлена і няўцямна.

Стала і Марына Паўлаўна. Сэрца ў яе зайшлося пякучым болем. Нібы ўся тая бясцветная пустата, якую вынесла яна ад Веры Засуліч і якая падманвала ілюзіяй жаданага спакою, толькі на тое была і адкрылася ў ёй, каб даць больш месца бурнай навале цяжкіх пачуццяў, што апанавалі яе пры раптоўнай сустрэчы з мужам.

Дзіўная рэч! Штодня ішоў ён ад яе да Веры, штодня варочаўся назад позна ўначы—яна добра ведала, куды ён ідзе і адкуль прыходзіць,— і ніколі не рабіла гэта на яе такога страшнага ўражання, як цяпер. Быў адзін момант, калі яна хацела кінуцца да яго, схапіць яго, павіснуць у яго на шыі і не пускаць, нізашто не пускаць да яе.

Яна ледзь стрымалася, каб не крыкнуць яму ў дзікай роспачы:

— Не ідзі... Вярніся... Не ідзі хоць сягоння... адзін толькі раз...

Але акурат у гэты момант ён азваўся спакойным, абыдзеным і да жудасці чужым голасам:

— Ты ў школе была? Там які сход быў, ці што?

I яна не толькі не крыкнула яму сваіх поўных адчайнага малення слоў, а не сабрала нават сілы, каб адказаць на яго простае запытанне.

Тады ён моўчкі абмінуў яе і пайшоў сваёй дарогай. Яна праводзіла яго тупым, адзервянелым поглядам і ціха, пахіліўшы галаву, выйшла на вуліцу.

Прыйшоўшы дахаты, яна доўга і марна шукала сярнічак, каб запаліць святло, шукала не там, дзе яны зазвычай ляжаць, і штохвіліны забывалася зусім, чаго ёй уласна трэба. Калі ж сярнічкі самі трапілі ёй пад руку, яна ўзяла іх і доўга без сэнсу бразгала імі, пакуль іхні гук, дайшоўшы, нарэшце, да свядомасці, не ўзбудзіў у ёй цьмянага разумення, што цяпер трэба запаліць лямпу. Тады, узяўшы лямпу, з метадычнай павольнасцю чысціла шкло, папраўляла кнот і, запаліўшы, бясконца ўкручвала і падкручвала, рэгулюючы агонь. Потым пайшла да канапы і ўкленчыла на ёй перад цёмным, шчытна прыслоненым да ночы акном.

За акном тузаўся бяздомны вецер і ў злоснай забаве разгойдваў пустую клетку; клетка сіратліва цыгала нейкай невядомай зімовай птушкай, выліваючы ў сваю дзіўную песню ўсю чорную беспрытульнасць сцюдзёнай начы.

Марыне Паўлаўне здавалася, што гэта цыгае яе азнібелае сэрца і што сама яна, падхопленая бяздомным ветрам, круціцца недзе ў снегавой завірусе, як сцятая з дрэва галінка, адна ў пустым бяскрайнім полі. Яна напружвала свой нутраны зрок, каб хаця ўявіць сабе знаёмыя абрысы блізкіх людзей, каб змякчыць нязноснае адчуванне сваёй глыбокай пакінутасці. Хто ў яе цяпер блізкія людзі? Хто паспагадае ёй у яе няшчасці?

Блізкія людзі мітусяцца здалёку няпэўнымі віхлястымі плямамі — яны таксама нібы круцяцца ў снегавой завірусе, і што больш яна хоча паблізіць іх да сябе, прыгледзецца да іхніх твараў, каб пазнаць на іх цёплае сабе спачуванне, то ўсё далей адлятаюць яны, затупяючыся туманным радном завірухі.

Трасецца недзе далёка-далёка Галілеева разматлашаная барадзёнка — нібы заўзята скача ён дзівосны танец і, захоплены ім, не звяртае ўвагі ні на завіруху, ні на адзінотную, пакінутую ўсімі Марыну Паўлаўну.

Выглядае бокам, адной палавінай, як месяц з-за хмар, усмешлівы твар Тацяны — таксама далёка, унікліва, і толькі ўдаецца згледзець Марыне Паўлаўне, што ўсмешка ў яе халодная і безуважная, нібы застылая на марозе.

Нават дачка — родная дарагая дачушка! — і яна мігціць толькі здалёку — маленькая зусім, як гадоў дзесяць таму, недалужная і так непрыемна падобная да іншых дзяцей, нібы падмененая. Беднае, пакрыўджанае дзіця!..

Выблісквае раптам у нечаканай яснасці прыгожы твар з чыстымі, поўнымі слёз вачмі. Марына Паўлаўна напружана, жорстка ўзіраецца ў яго і з злосным здаволеннем бачыць, што слёз няма ўжо, яны сцяклі з вачэй брыднымі ручаямі, і забруджаны імі твар хваравіта крывіцца, робіцца непрыгожы, агідны.

О, як ненавідзіць яна гэтую мілую шчырую дзяўчыну, якую цяпер, вось у гэту хвіліну, мабыць, цалуе Карызна, захоплены яе светлым хараством і анёльскай бязвіннасцю!

Скаланутая бурным прылівам нянавісці, Марына Паўлаўна варочаецца да прытомнасці і, усвядоміўшы праўдзівы агідны сэнс свайго новага пачуцця, з усіх сіл стараецца здушыць яго ў сабе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вязьмо»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вязьмо» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
Міхась Андрасюк - Белы конь
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Міхась Стральцоў - Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Міхась Зарэцкі - Кветка пажоўклая
Міхась Зарэцкі
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэцкі
Чарот Міхась - Босыя на вогнішчы
Чарот Міхась
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Вязьмо»

Обсуждение, отзывы о книге «Вязьмо» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.