Міхась Зарэцкі - Вязьмо

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэцкі - Вязьмо» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вязьмо: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вязьмо»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 У 1932 годзе выйшаў у свет раман Міхася Зарэцкага "Вязьмо", філасофскі і вострадраматычны твор, які прынёс яму шырокую вядомасць. Прайшло нямала гадоў, але маральныя праблемы, узнятыя ў ім, не састарэлі, а нечакана зноў набылі сугучнасць з сучасным жыццём. Цэнтральную для літаратуры канца 20-х – пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя тэму калектывізацыі М. Зарэцкі спрабуе вырашыць праз раскрыццё чалавечых характараў, праз іх драматычнае сутыкненне. Вострая праблемнасць, паглыбленне ў сацыяльную псіхалогію людзей характарызуюць гэты твор.

Вязьмо — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вязьмо», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У тую ноч Карызна зусім не прыйшоў быў дахаты, і гэта была апошняя кропка ў канчатковай пастанове Марыны Паўлаўны.

...Кінуўшы мужа, Марына Паўлаўна як мага старалася ўнікаць з ім сустрэчы — яна чамусьці баялася з ім сустракацца. Але варункі жыцця і працы прымушалі іх часам сыходзіцца ў адным месцы — тады яны сцеражліва пазіралі адно на аднаго і абое, нібы з маўклівае змовы, стараліся трымацца на магчыма дальшай адлегласці. Марыну Паўлаўну троху пацяшала гэта і нават развейвала рэшту яе смутных думак. Яна навучылася глядзець на Карызну, як здаўна, ад дзявоцкіх дзён, не глядзела — збоку, чужымі вачмі, а часам, седзячы дзе на сходзе і цішком пазіраючы на яго, рабіла нават сабе смешнае дзівачнае запытанне: ці падабаецца ён ёй як мужчына? Адылі на гэтае запытанне пэўнага адказу не знаходзілася.

У Марыны Паўлаўны асталіся былі грошы, якія даў ён на розныя гаспадарчыя патрэбы. У той жа дзень, як перайшла Да Тацяны, яна паслала іх яму. Ён грошы зараз жа прыслаў назад і пры іх лаканічную пісульку:

«Калі ласка, Марына, не крыўдзі мяне».

Прачытаўшы пісульку, Марына Паўлаўна ўсміхнулася прыблізна так, як усміхалася, калі яшчэ дзяўчынаю атрымлівала яго смешныя мілосныя запіскі. Грошы яна падзяліла на дзве роўныя часткі і адну пакінула сабе, а другую паслала дачцэ.

9

Бадай кожны дзень прыносіў Сымону Карызну ўсё новыя ды новыя прыкрасці.

Вязьмо.заціскалася. Разлука з Марынай Паўлаўнай дала зусім неспадзяваныя вынікі: уся сівецкая грамадскасць сурова асудзіла яго і, самае галоўнае, гэта сваё аднадушнае асуджэнне перанесла на ўсё яго жыццё, на ўсю яго працу, што глыбока адбілася на ягоным аўтарытэце сярод насельніцтва. Ён адчуваў гэта на кожным кроку — гэта відаць было і ў недаверліва-настарожанай маўклівасці сходаў падчас яго выступленняў, і ў нахабным бляску вачэй, і ў няўлоўных іранічна-зларадачных усмешках, якія ён адгадваў у сябе за спіной. Ён перш смяяўся з гэтага заядлага наступу мяшчанскай маралі, потым ён стаў яму дадзяваць і нарэшце даводзіць да шалёнае злосці.

Найгорш было тое, што гэты чыста асабісты, аднаго яго датычны факт адразу запісалі ў свой актыў варожыя элементы мястэчка.

— Во, бачыце, як яны робяць?

I пад сцягам фальшывага езуіцкага спачування Марынае Паўлаўне яны спрытна мабілізоўвалі новых абаронцаў старых «чэсных» звычаяў, асабліва сярод жаночае часткі жыхарства.

Карызна ведаў гэта і яшчэ люцейшаю працінаўся злосцю. Гэтая злосць усё больш і больш брала агульны беспрадметны характар і адзначалася на ўсёй яго працы, накладаючы на яе пячатку хваравітай нервовасці.

I ў гэту пару прыйшоў нарэшце ліст ад бацькоў, якога чакаў Карызна з таемным, старанна хаваным нават ад самога сябе страхам. Толькі цяпер, атрымаўшы ліст, ён цалкам здаў сабе справу з таго, як цяжка давіў яго гэты немінучы, штохвіліны чаканы ліст, якую меў ён над ім нявідную бязлітасна-жорсткую ўладу.

У лісце пісалі бацькі, што іх раскулачылі, што адабралі ўсё чыста, не пакінуўшы нават з чаго жыць, і асцярожна, нясмела прасілі, каб прыслаў грошай.

Сымон Карызна, як і тады, падраў ліст на дробныя кавалачкі і, як тады, перажыў у самоце жудасныя хвіліны балючага мітушэння. Звярыны страх мяшаўся з шчымлівым жалем да бацькоў, з прагным жаданнем дапамагчы ім, вызваліць іх з бяды, Ён цяпер яшчэ больш, як тады, адчуваў сваю поўную віну ў іхніх жыццёвых ператрусках, і гэтае адчуванне віны даводзіла яго да страшэнных згрызот, да душэўнага самакатавання.

Пытанне аб дапамозе бацькам агарнула яго трывожным неўразуменнем.

Ці мае права ён дапамагчы ім цяпер, калі яны фактычна дзякуючы яму алынуліся ў такім беспарадным стане? Мо гэта будзе зварот да старых грахоў, працяг ранейшае лініі? Мо гэта будзе новая сувязь з той класай, супроць якой змагаецца яго партыя, якую яна ліквідуе?

Пэўна, што так. Гэта будзе — здрада, не іначай.

Але як жа яно выходзіць? Ён даваў ім грошы, ён даваў ім парады, ён штурхнуў іх на гэты паскудны шлях кулацкага абжывання, а цяпер, ратуючы сваю шкуру, адвернецца ад іх, кіне іх — старых, нядужых — на волю невядомага лёсу? А ці ж гэта таксама не будзе подлая, агідная здрада?..

Як пагадзіць гэтую дзікую супярэчнасць? Няўжо яму няма ўжо выйсця? Няўжо яму астаецца адно — ісці далей па лініі бруднага ашуканства, падманваць партьпо, хаваць ад яе свае новыя злачынствы, як хаваў дасюль старыя грахі?

Ці, можа, лепей ашукаць бацькоў? Можна, напрыклад, ім напісаць, што яго пасылаюць на працу куды-небудзь у іншы раён Савецкага Саюза, што ён не ведае яшчэ свайго новага адраса і г. д. Абы пазбавіцца ад страшных гэтых лістоў, якія, безумоўна, будуць і далей сыпацца на яго раптоўнымі ўдарамі, трымаючы яго скрозь пад лютай няўхільнай пагрозай. А хоць напісаць, што «я з вамі, кулакамі, не маю нічога супольнага, не лічыце мяне больш за сына, таксама як я не лічу вас за бацькоў...».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вязьмо»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вязьмо» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
Міхась Андрасюк - Белы конь
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Міхась Стральцоў - Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Міхась Зарэцкі - Кветка пажоўклая
Міхась Зарэцкі
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэцкі
Чарот Міхась - Босыя на вогнішчы
Чарот Міхась
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Вязьмо»

Обсуждение, отзывы о книге «Вязьмо» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.