Міхась Зарэцкі - Вязьмо

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэцкі - Вязьмо» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вязьмо: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вязьмо»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 У 1932 годзе выйшаў у свет раман Міхася Зарэцкага "Вязьмо", філасофскі і вострадраматычны твор, які прынёс яму шырокую вядомасць. Прайшло нямала гадоў, але маральныя праблемы, узнятыя ў ім, не састарэлі, а нечакана зноў набылі сугучнасць з сучасным жыццём. Цэнтральную для літаратуры канца 20-х – пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя тэму калектывізацыі М. Зарэцкі спрабуе вырашыць праз раскрыццё чалавечых характараў, праз іх драматычнае сутыкненне. Вострая праблемнасць, паглыбленне ў сацыяльную псіхалогію людзей характарызуюць гэты твор.

Вязьмо — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вязьмо», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна ўявіла сабе: шырокая местачковая вуліца, уся адкрытая, жудасна адкрытая, уся аплеценая цікавымі поглядамі людзей. I па гэтай вуліцы ідзе яна, Марына Паўлаўна, з убогімі клумкамі ў руках, ідзе ўпрочкі ад здрадніка мужа. Якая гэта радасная спажыва местачковым плеткарам і пляткаркам!

Марына Паўлаўна нервова здрыгаецца, нібы трапіла пад струмень сцюдзёнае бруднае вады. Цягучая слабасць працінае ўсё яе цела, і яна адыходзіцца ад клумкаў, сядае, знясіленая, на канапу. Устурбаваны Галілей назолліва лапоча ў яе над вухам:

— Вы ідзіце, Марына Паўлаўна, проста так... ага... Ідзіце сабе па вуліцы, не зважайце... А я ўсё перанясу... Я па загуменню... ага... па загуменню...

Марына Паўлаўна млява махае рукой.

— Ідзіце, дзядзька Ахрэм, ідзіце... Я потым прыйду...

Тады Галілей хапае клумкі і бяжыць наперад.

Тацяна ўжо чакае і, як увайшоў Галілей, адразу пытаецца:

— Ну, а дзе сама? Я ўжо ладзілася ісці па яе, ды дасюль няўпраўка была...

Галілей сутаргава хапае яе за руку, адводзіць убок, хоць у хаце няма больш ніводнага чалавека, і шэпча:

— Ідзі, Тацяначка, ідзі... Сароміцца яна... ага... Ідзі скоранька... А я тут пабуду,.. ага... Праз дзесяць хвілін шумна, шырока расчыняюцца дзверы і Тацяна разам з двума клумкамі ўносіць у хату бліскучую трыумфальную ўсмешку на сваім вечна вясёлым твары.

— Ну вось, цяпер аж дзве разводкі ў адной хаце.

Следам за ёй ціха ўваходзіць Марына Паўлаўна. Яна тож усміхаецца — троху сарамліва, але заспакоена. Асцярожна прычыніўшы за сабой дзверы, яна з цікавасцю азіраецца наўкола, нібы першы раз ступіла ў гэтую хату. Потым падыходзіць да лаўкі і сядае, не распранаючыся, і ўсё ўсміхаецца сваёй сарамлівай светлай усмешкай, усмешкай чалавека, які па доўгай, цяглай хваробе выйшаў нарэшце на свет і бачыць новых, хоць і прыязных, але чужых яму людзей.

Тацяна ўпэўненымі гаспадарчымі рухамі ўпарадкавала небагатыя клумкі Марыны Паўлаўны і ўзялася за яе самую.

— Або... ці ж гэта ты ў госці прыйшла, ці што? Тыж цяпер у сваёй хаце, поўная гаспадыня... Тут ужо малімоніцца няма чаго, гэта табе не з мужыком...

I, амаль не гвалтам распранаючы Марыну Паўлаўну, апавядала Галілею вольным бесцырымонным тонам, які троху датыкаў Марыне Паўлаўне, але разам з тым і ўводзіў яе ў душэўную раўнавагу:

— Прыходжу, а яна сядзіць, асалавеўшы, як нежывая ўсё роўна. Дык я як узяла яе на рэмус, як узяла. Якая ж ты, к ліхой долі, разводка, калі ты нос угару не задзіраеш! Наша справа такая — плюём на ўсіх, на ўсякія там плёткі-шмоткі ды жывём, як самі захочам. Ого, каб гэта я ды нейкі там сорам замела? Гэта — мой гонар, што я не захацела, як каторыя іншыя, век гараваць, ды дала сама сабе рады. А то — сядзіць...

Марына Паўлаўна заўважыла ў кутку хаты нарыхтаваны шчырай Тацянінай рукой невялічкі, але чысты прытулак і зразумела адразу, што гэта для яе, але разглядала яго з лёгкай цікавасцю старонняга чалавека, нібы проста глядзела на якую нялішне мудроную забаўку.

Тацяна заўважыла яе погляд і засаромелася.

— Гэта пакуль што, Марынка. Мы потым іначай зробім, Мы цэлы пакой табе абсталюем тут. Вось і дзядзька Ахрэм нам паможа, ён жа ў нас майстра знатны, хоць што прымудрыць.

Галілей радасна страпянуўся:

— Ага... Трэба памеркаваць... Мы зробім... Можна нават электрычнасць... ага... ветрачок...

Гэтыя Галілеевы словы вырвалі Марыну Паўлаўну з яе млявае ацяжаранасці. Яна засмяялася:

— Кіньце вы, дзядзька Ахрэм. Якая вам тут электрычнасць!

Потым цяжка ўстала з месца, перайшла цераз хату ў нарыхтаваны для яе куточак і, зняможаная, села на ложак. Адылі змора і душэўная напружанасць узялі сваё,— яна раптам уткнулася тварам у падушку, і плечы яе сутаргава затрэсліся ад нястрыманага плачу.

Збянтэжаны Галілей тупаў каля Тацяны, сморгаў яе чамусьці за локаць і ўгаварваў:

— Гэта, Тацяначка, добрыя слёзы... ага... Хай плача, Тацяначка, хай плача... гэта добра...

Тацяна тым часам паказвала яму на мігі, каб ён пайшоў, кінуў іх адных, і ён, зразумеўшы нарэшце, аб чым тут клопат, кумільгам паляцеў да дзвярэй і выбег з хаты з такой паспешнасцю, нібы кожная секунда ягонае прысутнасці тут магла выклікаць страшэнную катастрофу.

8

Аптэкар Плакс яшчэ так гаварыў пра людзей: чалавек — што гузік. Ён тады толькі добра сябе адчувае, калі да чаго-небудзь прышыты. Гэта мудрае азначэнне сівецкага філосафа-мізантропа бадай спраўдзілася было на Марыне Паўлаўне. Адарваная ад старое, утульнае, але скрозь прадзіраўленае ўжо лахманіны сямейнага шчасця, яна пэўна б змарнела дашчэнту ў сваёй бяздзейнай і бясплоднай адзіноце, каб не «прышылася» да новае — крэпкае, здаровае справы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вязьмо»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вязьмо» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
Міхась Андрасюк - Белы конь
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Міхась Стральцоў - Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Міхась Зарэцкі - Кветка пажоўклая
Міхась Зарэцкі
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэцкі
Чарот Міхась - Босыя на вогнішчы
Чарот Міхась
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Вязьмо»

Обсуждение, отзывы о книге «Вязьмо» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.