Міхась Зарэцкі - Вязьмо

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэцкі - Вязьмо» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вязьмо: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вязьмо»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 У 1932 годзе выйшаў у свет раман Міхася Зарэцкага "Вязьмо", філасофскі і вострадраматычны твор, які прынёс яму шырокую вядомасць. Прайшло нямала гадоў, але маральныя праблемы, узнятыя ў ім, не састарэлі, а нечакана зноў набылі сугучнасць з сучасным жыццём. Цэнтральную для літаратуры канца 20-х – пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя тэму калектывізацыі М. Зарэцкі спрабуе вырашыць праз раскрыццё чалавечых характараў, праз іх драматычнае сутыкненне. Вострая праблемнасць, паглыбленне ў сацыяльную псіхалогію людзей характарызуюць гэты твор.

Вязьмо — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вязьмо», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Згодзен з усім, з усім чыста. Але ты мне растлумач па сэнсу... ага... па сэнсу!..

Пацяроб вылупіў вочы і знізіў тон:

— Што ж табе, любачка, растлумачыць? Ты ж кажы ясна, а не то што...

Галілей ужо дробненька тупаў у сваім звычайным палахліва-непакойным расцерушэнні.

— Кхе-кхе... Таварыш старшыня... Цікаўлюся я... каб уцяміць усё гэта, значыцца... ага... што вось у жыццё цяпер праводзіцца... у нас, і ўсюды... ага... усюды...

Пацяроб узяў важны аўтарытэтны тон:

— Што праводзіцца, пытаеш? Праводзіцца калектывізацыя сельскай гаспадаркі і ліквідацыя кулацтва як класа. Разумееш? |

Галілей у паспепшай гатоўнасці заківаў галавой.

— Ага... разумею, таварыш старшыня... разумею...

— А можа, не разумееш, га?

Спалоханы грознымі інтанацыямі, якія раптам з'явіліся ў старшынёвым голасе, Галілей падаўся пад дзверы, але Пацяроб суняў яго велічным рухам рукі:

— Чакай. А ці разумееш ты, мой даражэнькі, хто гэта ўсё праводзіць? Гэта праводзяць партыя і савецкая ўлада. Улада... разумееш? А хто ідзе насупроць — супроць каго ён ідзе, га? Супроць каго ён ідзе, мой даражэнькі?

Вытрымаўшы жудасную паўзу, старшыня сельсавета агаласіў:

— Ён ідзе супроць савецкае ўлады, ён — класавы вораг... праўда, Цівунчык?

Дзядок, не адрываючыся ад пісаніны, пацвярджальна кіўнуў галавой. Галілей быў ужо за дзвярыма. Няўдача ў сельсавеце троху здэтанавала яго, але ні на каліва не збіла ў ім ахвоты да далейшага працягу экспедыцыі. Наступны на чарадзе быў брыгадзір Зелянюк. Галілей, нядоўга думаўшы, патрусіў у Сівалапы. Але, дабегшы да дома Цімафея Міронавіча Гвардыяна, ён раптам абдумаўся і, сцеражліва азірнуўшыся на бакі, цмыгнуў у Гвардыянаву фортку.

Цімафей Міронавіч стаяў на двары і напышаным камандзірскім тонам аддаваў нейкі загад парабку Панасу. Убачыўшы Галілея, ён не спыніў свае мовы, а з станавітай спакойнасцю давёў яе да канца і толькі тады ўжо ветла кіўнуў Галілею:

— Дзень добры, Ахрэм Данілавіч! Ці не воўк здох за гарой, што няўмысля, будучы, да мяне залучылі? Заходзьце ж у хату, прашу адалжэння...

Галілей троху сумеўся: непарушная Гвардыянава ўпэўненасць унесла яшчэ большую блытаніну ў нястройную сістэму ягоных меркаванняў. Ён чакаў сустрэць Гвардыяна троху ў інакшым настроі. Няўжо так спрытна прыкідваецца?

У сенцах натрапілі на невялічкую молепадобную жанчыну, і Цімафей Міронавіч тым жа камандзірскім тонам загадаў ёй:

— Матрёна! Нам з Ахрэмам Данілавічам самаварчык пастаў, трэба, будучы, троху нагрэцца з марозу.

Ад слова «самаварчык» Галілею зрабілася моташна, і ён паспешна, спуджана стаў адмаўляцца:

— Я не... Я чаю не п'ю... Я на хвіліначку забег... ага... я зараз пайду...

У Гвардыяна ў хаце ўсё было ў ранейшым парадку, усё стаяла на сваім, здаўна зазвычаеным месцы, усё паказвала на спакойную, ураўнаважаную праз доўгія гады сытую гаспадарлівасць. Гэта канцом ашаламіла Галілея, і ён нават не ўчыніў свае заўсядашняе дзівачнае дэманстрацыі — не пабег адразу на покут, а астаўся стаяць у парозе.

— Сядайце, Ахрэм Данілавіч!

— Дзякую, Цімафей Міронавіч...

Так і не сеў, хоць як упрашаў яго Гвардыян. Памуляўся, патупаў на месцы, шукаючы на Гвардыяна якога хітрага спосабу, нарэшце запытаў:

— Ці няма ў вас газеткі, Цімафей Міронавіч? Каб так пачытаць. Цікава пішуць цяпер...

Гвардыян настаражыўся, але адказаў усё-ткі з добра вытрыманаю безуважнасцю:

— Не, газеткі няма. Той месяц выпісваў, а на гэты неяк не ўправіўся. А што там, будучы, пішуць такога цікавага?

— Ды ўсё пра кулакоў. Кажуць, што загад такі выйшаў, каб усіх раскулачваць… ага, усіх да аднаго.

І, адпаліўшы сваё бесцырымоннае выдумства, Галілей чутка напяў вуха, чакаючы першага Гвардыянавага слова, а сам тым часам нібыта з глыбокай увагай разглядаў нешта ў качарэжніку.

Гвардыян раптам змоўк — не чакаў, мусіць, такога крутога ходу, і гэтае кароткае маўчанне выдала яго Галілею: стары хітрун трыумфаваў у душы — ён адным вокам ужо бачыў Гвардыянаву слабасць, якую той хаваў дасюль з адменным спрытам. Але Цімафей Міронавіч ураз авалодаў сабой і разважаў ужо з ранейшай спакойнасцю:

— Та-ак... раскулачваць... А што ж яны, будучы, у каторага возьмуць? Думаюць, даўнейшых памешчыкаў маюць, га? Што яны возьмуць?

— Знойдзецца.

— Можа, у каго і знойдзецца... Ну, а, скажам, вось хоць бы сабе і мяне, будучы, узяць. Тож у кулакі пішуць. Што ў мяне ёсць супроць таго самага серадняка? Каня маю аднаго — праўда, што добрага, няма чаго Богу грашыць...

— Жарабка...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вязьмо»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вязьмо» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
Міхась Андрасюк - Белы конь
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Міхась Стральцоў - Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Міхась Зарэцкі - Кветка пажоўклая
Міхась Зарэцкі
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэцкі
Чарот Міхась - Босыя на вогнішчы
Чарот Міхась
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Вязьмо»

Обсуждение, отзывы о книге «Вязьмо» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.