Міхась Зарэцкі - Вязьмо

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэцкі - Вязьмо» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вязьмо: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вязьмо»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 У 1932 годзе выйшаў у свет раман Міхася Зарэцкага "Вязьмо", філасофскі і вострадраматычны твор, які прынёс яму шырокую вядомасць. Прайшло нямала гадоў, але маральныя праблемы, узнятыя ў ім, не састарэлі, а нечакана зноў набылі сугучнасць з сучасным жыццём. Цэнтральную для літаратуры канца 20-х – пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя тэму калектывізацыі М. Зарэцкі спрабуе вырашыць праз раскрыццё чалавечых характараў, праз іх драматычнае сутыкненне. Вострая праблемнасць, паглыбленне ў сацыяльную псіхалогію людзей характарызуюць гэты твор.

Вязьмо — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вязьмо», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Паўлюк засмяяўся сіпучым, здушаным смехам. Яго слізкія вочы паплылі хісткім агнём ліслівай давольнасці. Ён раптам схапіў Зеленюкову руку і гучна, мокра яе пацалаваў.

Зелянюк паспешна пайшоў з хаты, заціскаючы ў сабе мімавольнае пачупцё агіды.

3

Галілеева «цыркулярная» бяздымная печка цеперся ўжо стаіць занядбаная, кінутая сваім гаспадаром у самы рашучы момант, калі ўжо во-во гатова было канчаткова развязацца няпэўнае пытанне яе жыцця ці смерці.

Галілею не тое ў галаве. У Галілея пільнейшыя і важнейшыя клопаты: ён да гэтага часу яшчэ ніяк не можа дайсці глыбокага карэннага сэнсу падзей, што развінаюцца вакол яго з бурнай няўхільнай напорнасцю.

Якая гэта ідзе рэвалюцыя? Супроць каго яна ідзе? Хто мусіць быць яе ворагам і хто прыяцелем?

Дзіўны чалавек гэты Галілей! Яму мала таго, што чуе ён дзень у дзень на розных сходах ды мітынгах, яму мала таго, што бачыць ён сам на свае ўласныя вочы ў Сіўцы,— ён шукае яшчэ нечага агульнага і глыбокага, адзінага ў сваёй першаістотнай глыбіні. Ад людзей ён чакае не тлумачэнняў, не інструкцый, не ўгавораў — ён хоча пачуць нейкае мудронае, менавіта мудронае, усеабдымнае слова, якое б яснай маланкай асвяціла яму затуманены кругавід. А гэтага мудронага слова, як на тое ліха, ніхто яму не хоча ці не ўмее сказаць. I мардуецца стары ў нязбыўных турботах, блудзіць па глухім гушчары сумненняў, калоціцца ад ліхога трывожнага страху.

Газет і кніжак Галілей не чытае. Кніжкі ён паважае толькі тэхнічныя, а ад усяго іншага друкаванага ўнікае з дзівачнаю палахлівасцю: баіцца, каб не атлуміцца. Адылі паспрабаваў чытаць газетку, дык уражанне асталося такое, нібы ўхапіў за сярэдзіну, а да пачатку, як ні біўся, не патрапіў дапасці. Тады кінуў. Пачаў завіхацца каля людзей, браў іх хітрыкамі, тонкай дыпламатыяй, вышукваў, вынюхваў, што хорт, і не знаходзіў таго, чаго шукаў.

I вось нарэшце адважыўся Галілей на апошнюю канчатковую акцыю: рашыў пайсці напрасцень, стаць адкрыта — твар у твар — перад людзьмі і вымагаць ад іх патрэбнага яму мудронага слова. Абмеркаваўшы дакладны план і набраўшыся духу, рушыў стары мудрагель у цудоўную сваю экспедыцыю!

Першы па чарзе быў слаўны кіраўнік драмтуртка і местачковы філосаф — аптэкар Плакс.

Галілей уступіў у аптэку з рашуча-дзелавым заклапочаным выглядам, які нават здзівіў аптэкара.

Прывітаўся ён, праўда, як зазвычай, з адменнаю далікатнасцю і назваў свайго прыяцеля «доктарам», што заўсёды ўзнімала ў аптэкаравым сэрцы мілоснае задавальненне. Але, прывітаўшыся, не стаў, як звычайна, разглядаць з набожнай павагаю таемна-бліскучыя шэрагі аптэчных прыладаў, не зрабіў ніводнага прасякнутага нясмелай цікавасцю апытання, а стаў ля парога і з відочнай нецярплівасцю чакаў, пакуль выйдуць усе наведвальнікі.

— Нешта дзядзька Галілей дужа сярдзіты сягоння? Ці не зрабіў дзядзька Галілей якога новага вынаходства?

Галілей прыцюпаў да Плаксавае кафедры і схапіў з яе карандаш.

— Вось карандаш? Ага... Карандаш?

— Безумоўна, карандаш.

— Ты ведаеш, што гэта карандаш?

— Чаму б я меў гэтага не ведаць?

— I ты спакойны?

— Няма ніякай прычыны турбавацда...

— Ага... А вось каб ты бачыў і не ведаў, што гэта... Га? Ці быў бы спакойны тады?..

Аптэкар дамысна засмяяўся.

— Хе-хе... Я разумею, Галілей, аб чым справа. У цябе ўнутры загарэліся творчыя шуканні. Ты нешта бачыш і не разумееш, і таму ты не спакойны... Пакладзі карандаш, і мы зараз з табой памяркуем... Тэма?

Галілей троху спалохаўся.

— Ага... Што гэта, доктар, тэма?

— Гэта значыць — аб чым мы маем з табой гаманіць. Што цябе непакоіць?

Галілей сабраў усе свае сілы і адпаліў:

— Не ведаю зусім, што цяпер дзеецца...

— Дзе?

— Усюды, доктар... ага, усюды... Чаго яны, людзі, замітусіліся? Куды яны пнуцца?

Аптэкар Плакс няўцямна паварушыў правым плячом.

— Кажуць, што ў сацыялізм. Але дзе ён, той сацыялізм, я не ведаю, Галілей. Гэта — не карандаш...

Галілей у раптоўнай злараднасці затрос барадзёнкай.

— Ага, не ведаеш? Не ведаеш, доктар?.. I я не ведаю... нічога не ведаю...

Плакс зразумеў, што троху схібіў, і, каб замацаваць свой аўтарытэт, пусціўся ў крайнюю філасофію.

— Чуеш, Галілей... Вазьмі камок зямлі і шыбні яго куды хочаш. I вось ён ляціць... I што ты думаеш, на ім, гэтым камку, не будзе жывога жыцця? Ты думаеш, не поўна там будзе ўсякага паскуднага стварэння? А можа, так і чалавек... Га, Галілей? Ляціць камок, пакуль не бразнецца аб нейкі дол, а людзі над ім капаюцца і думаюць, што гэта яны насур’ёз… ха-ха…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вязьмо»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вязьмо» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
Міхась Андрасюк - Белы конь
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Міхась Стральцоў - Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Міхась Зарэцкі - Кветка пажоўклая
Міхась Зарэцкі
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэцкі
Чарот Міхась - Босыя на вогнішчы
Чарот Міхась
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Вязьмо»

Обсуждение, отзывы о книге «Вязьмо» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.