Міхась Зарэцкі - Вязьмо

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэцкі - Вязьмо» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вязьмо: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вязьмо»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 У 1932 годзе выйшаў у свет раман Міхася Зарэцкага "Вязьмо", філасофскі і вострадраматычны твор, які прынёс яму шырокую вядомасць. Прайшло нямала гадоў, але маральныя праблемы, узнятыя ў ім, не састарэлі, а нечакана зноў набылі сугучнасць з сучасным жыццём. Цэнтральную для літаратуры канца 20-х – пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя тэму калектывізацыі М. Зарэцкі спрабуе вырашыць праз раскрыццё чалавечых характараў, праз іх драматычнае сутыкненне. Вострая праблемнасць, паглыбленне ў сацыяльную псіхалогію людзей характарызуюць гэты твор.

Вязьмо — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вязьмо», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адылі на Галілея Плаксава філасофія не зрабіла належнага ўражання: яна яму не ўпадабалася. Ён нахмурыўся і сказаў з сярдзітым дакорам:

— Не любіш ты, доктар, людзей, калі так гаворыш. Людзі ўсё робяць насур'ёз. I зямля — не камок... ага... не камок...

Тады ўжо Плакс не ведаў, што і казаць яшчэ гэтаму наравістаму шукальніку. Паміж старых прыяцеляў павеяў нядобры халадок. Але Плакс быў пагадлівы чалавек, і праз нейкае глупства сварыцца з Галілеем ён не хацеў. Таму, скỳпіўшы ўсю сваю волю і ўвагу, ён паспрабаваў сур'ёзна ўзяцца за Галілеевы сумненні, каб паказаць такім чынам сваю павагу да іх.

— Мне здаецца, Галілей, што ўсё яно робіцца стыхійна. А ўсё, што людзі робяць стыхійна, заўсёды на добрае пойдзе, бо гэта не яны робяць, а робіць Прырода (гэтае слова ён сказаў з вялікай літары). Многа чаго яшчэ будзе разбурана, пакрышана, знішчана, але гэта будзе добра, бо гэта трэба. Перш чым сеяць, трэба падрыхтаваць глебу, трэба павыкарчоўваць старое карэнне...

Галілей ужо слухаў з напружанай увагай. Ён чуў у Плаксавых словах павеў нейкае далёкае праўды і прагавіта лавіў яго. Але гэтая цьмяная праўда не магла задаволіць ягонае глыбока практычнае істоты, і ён астаўся ў сумным расчараванні. Падтакнуўшы дзеля прылікі разоў колькі аптэкару Плаксу, ён паспешна з ім развітаўся і выбег з аптэкі, апанаваны яшчэ вастрэйшым, чым раней, непакоем.

Цяпер пацюпаў стары мудрагель у сельскі Савет — ці не ўдасца зачэрпнуць чаго з мясцовае афіцыйнае крыніцы. У сельсавеце было пуста, сядзеў пры сваім стале адзін сакратар Цівунчык — маленькі дзядок, чалавек выразна пісьменнага выгляду, шашачны чэмпіён Сіўца і ваколіц. Галілей падышоў паціху да стала і стаў чакаць, пакуль Цівунчык скончыць сваю пісаніну. Дзядок вытрымаў належную паўзу, потым адклаў пяро, прыгнуў галаву, каб лаўчэй было зірнуць паверх старых, на нітачцы, акуляраў, і дабрадушна запытаў:

— Пагуляць, дзядзька Ахрэм, ці маеце справу?

Галілей старанна адкашляўся.

— Кхе... кхе... Цікаўлюся вось на старасці... Хацеў даведацца, што гэта ў нас цяпер робіцца ўсюды? Ага... які ў ім самы сэнс, у гэтым ува ўсім?..

Дзядок перш здзіўлена вылупіў вочы, потым хацеў усміхнуцца, але абдумаўся і замест гэтага напусціў на сябе дзелавы выгляд.

— Пра гэта трэба запытаць старшыню... I рашуча ўзяўся зноў за пісаніну.

Галілей астаўся чакаць старшыню. Моўчкі стаяў і глядзеў, як з прыстаркаватай зухаватасцю бегае па паперы Цівунчыкава пяро. Па колькіх хвілінах Цівунчык, узварушаны сціплай цярплівасцю Галілея, рашыў завесці з ім гутарку і, сумніўна паківаўшы галавой, працягнуў:

— Мудроныя гэта штукі, дзядзька Ахрэм. Здаецца, паглядзеўшы, што там дужа такога ёсць, а тым часам — ого!

Галілей далікатна пацвердзіў: «Так-так...»

Хоць і не ведаў добра, якія «штукі» мае на ўвазе стары сакратар. А Цівунчыку, відаць, пайшло на гумар — ён вальготна адкінуўся на спінку крэсла і без відавочнай прычыны, але жвава, апетытна засмяяўся. Потым хітра прыжмурыўся, паманіў пальцам да сябе Галілея і паказаў яму лічыльнікі.

— Умееце лічыць на іх, га?

Галілей з далікатнасці сказаў, што не ўмее.

— Ну, усё роўна. Вось... Як на вашу думку, колькі трэба часу, каб палічыць па адным усю суму, якая месціцца на гэтых лічыльніках... га?

Галілей адказаў з робленай павагаю:

— Можа, і з месяц будзеш лічыць... ага... Пэўна, што не менш як месяц...

Дзядок расцвіў трыумфальнай усмешкай.

— Сорак лет.

Галілею гэта ўпадабалася. Нельга сказаць, каб ён сур'ёзна даў веры Цівунчыку, але самая думка аб магчымасці такой бязмежна-доўгай, маруднай і дзіка-бясплоднай работы зацікавіла яго. Ён узяў лічыльнікі і зачаў перакладаць па адной костцы на крайнім радзе, нібы браўся праверыць гэтую цікавую практыку. Цівунчык уважна сачыў за ім, не спускаючы з твару трыумфальна-здаволенае ўсмешкі. На трэцім дзесятку шумна адчыніліся дзверы і ў сельсавет урынуўся Пацяроб.

Убачыўшы страшнага — даўгога і калматага — старшыню сельсавета, Галілей падумаў быў аб тым, каб, пакуль не позна, шмаргнуць за дзверы, але яго выперадзіў Цівунчык, далажыўшы начальству пра сутнасць справы:

— Вось пытаецца таварыш пра калектывізацыю... аб'яснення, значыць, патрабуе...

Пацяроб сплюшчыў небараку Галілея напорыстым знішчальным поглядам.

— Аб'ясненняў патрабуе? Якія ж табе, родненькі, аб'ясненні трэба? Ты што, не згодзен з чым-небудзь, га?

Галілей закруціўся як ашпараны. Адылі натужыўся ўвесь, натапырыўся і раптам крыкнуў з адчайнай смеласцю, якая напалохала яго самога:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вязьмо»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вязьмо» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
Міхась Андрасюк - Белы конь
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Міхась Стральцоў - Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Міхась Зарэцкі - Кветка пажоўклая
Міхась Зарэцкі
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэцкі
Чарот Міхась - Босыя на вогнішчы
Чарот Міхась
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Вязьмо»

Обсуждение, отзывы о книге «Вязьмо» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.