Міхась Зарэцкі - Вязьмо

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэцкі - Вязьмо» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вязьмо: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вязьмо»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 У 1932 годзе выйшаў у свет раман Міхася Зарэцкага "Вязьмо", філасофскі і вострадраматычны твор, які прынёс яму шырокую вядомасць. Прайшло нямала гадоў, але маральныя праблемы, узнятыя ў ім, не састарэлі, а нечакана зноў набылі сугучнасць з сучасным жыццём. Цэнтральную для літаратуры канца 20-х – пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя тэму калектывізацыі М. Зарэцкі спрабуе вырашыць праз раскрыццё чалавечых характараў, праз іх драматычнае сутыкненне. Вострая праблемнасць, паглыбленне ў сацыяльную псіхалогію людзей характарызуюць гэты твор.

Вязьмо — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вязьмо», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
4

Вера падыходзіць да люстэрка і, гледзячыся ў яго, распускае валасы. Вусны яе ціха кратае ледзь прыметная ўсмешка. У Веры Засуліч цудоўныя пышныя валасы цёмна-каштанавага колеру. Яна ніколі не стрыгла іх і здаволена гэтым, бо ведае, што яны ў яе надзвычайна прыгожыя. Яна ведае таксама, што валасы падабаюцца Карызну, таму і распусціла іх і з лёгкім прыемным хваляваннем чакае яго моцнае смешнае ласкі.

У распушчаных валасах яна становіцца Карызну новая,— меншая і цішэйшая. Яму здаецца тады, што ён кахае яе не як жанчыну, а як дзіця. Ён рад тады ўзяць на рукі яе і насіць, закалыхваць, як калісьці закалыхваў сваю малую дачку.

Вера тады звінаецца ў клубочак і сапраўды адчувае сябе дзіцянём і абшчапляе рукамі Карызнаву шыю моцна і нязграбна, з дзяцінай непасрэднай пяшчотнасцю.

Карызна сядае на ложак і пакідае яе ў сябе на каленях. Скрозь мяккую лісцінку кофтачкі рука яго адчувае яе тонкую спіну з цёплым равочкам пасярэдзіне, і гэтая кволая дзяціная спіна абуджае ў ім дзіўную, даўнюю, нейкую сваяцкую пяшчотнасць. Ён не можа даць веры, што калісьці, два гады таму, не кахаў яе і не знаў,— яна, здаецца, была з ім заўсёды. I разам з гэтым найглыбейшым адчуваннем яе блізкасці ў яго, як у старога падазронага скнары, з'яўляецца ні на чым не ўзгрунтаваная апаска, што нехта можа ўкрасці, адабраць гэты мнагацэнны скарб, што ён можа згубіць яго. Гэтая апаска спадарожыць кожнаму наймацнейшаму ўздыму яго пачуцця — яна дзівіць яго і турбуе.

Ён адхінае ад сябе яе твар, каб лацвей было глядзець у цёмна-сінія бяздонныя вочы, і глядзіць у іх доўга, настойна, з балючай, незразумелай самому дапытлівасцю. Ён ужо робіць гэта сёння каторы раз і абуджае ў ёй непакойную цікавасць.

— Чаго ты глядзіш так на мяне?

Ён нічога не адказвае, бо не мае чаго адказаць і, каб адцягнуць увагу, доўга па чарзе цалуе яе любыя вочы.

Сёння ў ягоным жыцці адбылася падзея, якая павінна ўсцешыць іх абаіх, бо канчаткова развязвае іхнія адносіны, і — дзіўная рэч — праз цэлы вечар ён ніяк не адважыцца ёй пра гэта сказаць: кожны раз сунімае яго мімавольная, амаль інстынктыўная сцеражлівасць.

Сёння ад яго пайшла Марына Паўлаўна.

Гэта сталася для яго зусім нечакана, бо ніколі дасюль не было ў іх аб гэтым гутаркі. Яна пайшла раптам, па кароткай размове, ціхая прастата якой моцна ўзварушыла Карызну, пакінула ў ім глыбокую ўдзячнасць да гэтай жанчыны, з якой прайшоў ён поплеч праз дзевятнаццаць год жыцця.

Яна наўмысля чакала, пакуль яму час будзе ісці на лекцыі, каб як мага скараціць непрыемную сцэну. Ужо як пачаў ён збіраць свае прылады, яна падышла да яго і сказала звычайным спакойным тонам, старанна ўнікаючы, праўда, сустрэчы з ягоным поглядам:

— Дык я пайду, Сымон. Я ўжо дамовілася,— буду пакуль што жыць у Тацяны, там хопіць месца. А далей будзе відаць.

Ён з прыкрасцю адчуў, як унутры ў яго ўсплывае брудная давольнасць. Ён ледзь стрымаў сябе ў руках, ледзь прымусіў сябе ўзяць здзіўлены заклапочаны тон:

— Што ты, Марына? Што ты надумала?

Яна горка ўсміхнулася, бо пачула фальш у яго ў голасе, і мякка растлумачыла:

— Я не толькі для цябе гэта раблю, а і для сябе. Мне будзе лягчэй...

Яна ўпершыню ад невядома якога часу зірнула проста яму ў твар, і ў вачах у яе, асветленых раптоўным ажыўленнем, Карызна ўбачыў смутную і надзіва маладую сарамлівасць. Яна ціха дадала:

— Мне ж таксама, Сымон, трэба жыць... яшчэ...

Тады Карызну стала лёгка зусім і весела. Ён зрабіў некалькі дробных запытанняў і, узяўшы партфель, рушыў да дзвярэй.

Марына Паўлаўна стаяла ў нерашучым чаканні. Карызна падумаў, што яна хоча, каб ён развітаўся з ёй, і з усмешкай крыкнуў ад парога:

— Мы ж з табой яшчэ ўбачымся, мабыць?

Але яна ўсё-ткі затрымала яго:

— Сымон! Я хацела яшчэ сказаць табе...

Ёй, відаць, трудна было знайсці адпаведны тон — яна баялася, каб не раззлаваць яго...

— Гэта не мой клопат... я ведаю... Ты не злуйся, Сымон. Я ж бачу ўсё... я разумею... Нашто ты мучыш сябе? Ты скажы ўсе... каму трэба... Табе ж нічога не будзе, ты ж не вінават...

Іншым разам гэтыя словы ўвялі б Карызну ў шалёную злосць, а цяпер яны глыбока ўзрушылі яго. Ён вярнуўся і, падышоўшы да жонкі, моцна паціснуў яе руку.

— Добра, Марынка... Добра, што сказала... Усё будзе добра... ты не турбуйся... Я ўжо зусім спакойны...

I яму захацелася раптам сказаць ёй што-небудзь блізкае, цёплае, ад сэрца.

— Мы ж, Марына, усё роўна не будзем чужыя, праўда? У нас жа яшчэ астаецца дачка?

Марына Паўлаўна цьмяна пераказала:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вязьмо»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вязьмо» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
Міхась Андрасюк - Белы конь
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Міхась Стральцоў - Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Міхась Зарэцкі - Кветка пажоўклая
Міхась Зарэцкі
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэцкі
Чарот Міхась - Босыя на вогнішчы
Чарот Міхась
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Вязьмо»

Обсуждение, отзывы о книге «Вязьмо» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.