Багуміл Грабал - Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных

Здесь есть возможность читать онлайн «Багуміл Грабал - Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: VivaFutura, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У творчасьці Багуміла Грабала, аднаго з найлепшых чэскіх пісьменьнікаў, дзіўным чынам спалучаюцца яскравы гумар, красамоўства, аснову якога складае гарадзкі жаргон, глыбокія філязофскія разважаньні і пачуцьцё радаснага, у чымсьці нават дзіцячага захапленьня сьветам, што надае ягонае прозе асаблівы шарм.

Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прыход Грабала ў літаратуру адбыўся даволі позна і не без праблемаў. У 1947 Грабал здаў у нымбурскую друкарню томік паэзіі Ztracená ulička , які ён намерыўся апублікаваць уласным коштам. У 1948 друкарню зьліквідавалі ў сувязі з нацыяналізацыяй прыватнай уласнасьці і Грабалу засталіся адно два камплекты пробнага выціску зборніка (асобнай кніжкай ён выйшаў толькі ў 1991). У 1956, як брашурны дадатак да бюлетэню Суполкі Чэскіх Кнігалюбаў, выйшлі тыражом 200 асобнікаў два апавяданьні Багуміла Грабала пад супольным загалоўкам „Hovory lidí”. Кніжка апавяданьняў „Skřivanek na niti” была Чэскіх Кнігалюбаў, выйшлі тыражом 200 асобнікаў два апавяданьні Багуміла Грабала пад супольным загалоўкам „Hovory lidí”. Кніжка апавяданьняў „Skřivanek na niti” была пастаўлена ў плян выдавецтва „Československý spisovatel”, але ў 1959 яе выключылі з прадукцыі. Дэбютанцкая кніжка Грабала — зборнік апавяданьняў „Perlička na dně” — выйшла ў 1963, калі аўтару было амаль 50 гадоў. У 1964 выйшлі „Pábitelé” і „Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных” („Taneční hodiny pro starší a pokročilé”). У 1965 — „Inzerat na dům, ve kterém už nechci bydlet” і „Ostře sledované vlaky”. Фільм Іржы Мэнцла паводле гэтай апошняй навэлы атрымаў прыз Амэрыканскай Фільмовай Акадэміі (Оскар) у 1967. У 1967 Грабал апублікаваў „Toto město je ve společné péči obyvatel”, а ў 1968 „Morytáty a legendy”. Пасьля савецкага наезду на Чэхаславаччыну і ўвядзеньня нармалізацыі , Грабал апынуўся сярод пісьменьнікаў, чые творы падпалі пад забарону. Улады ўзялі пад ключ фільм „Skřivánci na niti”, зьняты Мэнцлам у 1969 паводле прозы Грабала. Ня выйшлі падрыхтваныя да друку ў выдавецтве „Mladá fronta” кніжкі „Domací úkoly” і „Poupata”. Грабал пісаў у шуфляду, ягоныя тэксты пачалі выходзіць у самвыдатах у Чэхаславаччыне („Petlice”, „Expedice”, „Popelnice” і інш.) і ў чэскіх эмігранцкіх выдавецтвах на Захадзе („Index” у Кёльне, „’68 Publishers” у Таронце і інш.). У 1971 Грабал напісаў „Obsluhoval jsem anglického krále”, у 1973 „Městečko, kde se zastavil čas” і „Něžný barbar”, у 1976 „Příliš hlučná samota”. Камуністычная ўлада ўсё ж не змагла праігнараваць штораз большую міжнародную славу Грабала і ў другой палове 70-тых дазволіла яму друкаваць некаторыя рэчы ў афіцыйных выдавецтвах. У 1976 выйшлі праігнараваць штораз большую міжнародную славу Грабала і ў другой палове 70-тых дазволіла яму друкаваць некаторыя рэчы ў афіцыйных выдавецтвах. У 1976 выйшлі „Postřižiny”, у 1978 „Slavnosti sněženek”, а потым працяг „нымбурскай трылёгіі”, першай часткай якой выявіліся „Postřižiny”: „Krasosmutnění” (1979) і „Harlekýnovy milióny” (1981). Наступнымі афіцыйнымі публікацыямі ў камуністычнай Чэхаславаччыне былі „Kluby poezie” (1981), „Domácí úkoly z pilnosti” (1982) і „Život bez smokingu” (1986). Аднак жа „сямейная трылёгія” — напісаныя ў 80-тыя „Svatby v domě”, „Vita nuova” i „Proluky” — пабачыла сьвет у Чэхаславаччыне, як і творы зь першай паловы 70-тых, ужо па ўпадку камуністычнага рэжыму. У 1991-97 выдавецтва „Pražská imaginace” выпусьціла поўны збор твораў Багуміла Грабала (19 тамоў). У 90-тыя стала ясна, што Грабал — ня толькі найвыдатнейшы чэскі пісьменьнік другой паловы XX ст., але і адзін з найвыдатнейшых у Эўропе. Яшчэ пры жыцьці ён стаўся агульна шанаваным чалавекам-легендай. Натоўпы хацелі ўбачыць яго, калі ён засядаў за кухлем піва ў праскай старамесцкай гасподзе „U zlatého tygra”, куды прыяджаў штодня з свае самотні ў Кэрску пад Прагай. Жонка Грабала Элішка памерла ў 1987, у тым самым годзе, што й брат Славік. Грабалава маці памерла ў 1970, айчым у 1966. У 1967 памёр дзядзька Пэпін (Ёзэф Грабал), улюбёны герой кніжак пісьменьніка. У апошнія гады пісьменьнік адчуў нанава ўвесь цяжар „занадта гучнай самоты” і няраз згадваў сваім сябром аб утомленасьці доўгім жыцьцём. Таму, мабыць, пасьля 3 лютага 1997, калі Грабал выпаў з вакна на шостым паверсе праскай клінікі і загінуў, акрамя вэрсіі аб трагічным выпадку распаўсюдзілася і думка, што пісьменьнікава пасьля 3 лютага 1997, калі Грабал выпаў з вакна на шостым паверсе праскай клінікі і загінуў, акрамя вэрсіі аб трагічным выпадку распаўсюдзілася і думка, што пісьменьнікава сьмерць была ягоным сьвядомым выбарам.

„Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных” зьяўляюцца аповедам ад імя самага арыгінальнага з грабалаўскіх герояў і байдуноў ( pábitel ) — дзядзькі Пэпіна ( strýc Pepin ). Ёзэф (Пэпін) Грабал (1882-1967), найстарэйшы брат пісьменьнікавага айчыма, быў жаўнерам Аўстра-Вугоршчыны, удзельнікам сусьветнай вайны. У 1924 ён прыехаў з Маравы да брата Францішка ў Нымбурк, як сам казаў, „на два тыдні”, і застаўся зь сям’ёй будучага пісьменьніка на ўсё жыцьцё. Малога Багуміла ён зачараваў дзівакаватымі паводзінамі і расповедамі пра сваё сапраўднае і ўяўнае жыцьцё.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных»

Обсуждение, отзывы о книге «Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x