Багуміл Грабал - Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных

Здесь есть возможность читать онлайн «Багуміл Грабал - Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: VivaFutura, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У творчасьці Багуміла Грабала, аднаго з найлепшых чэскіх пісьменьнікаў, дзіўным чынам спалучаюцца яскравы гумар, красамоўства, аснову якога складае гарадзкі жаргон, глыбокія філязофскія разважаньні і пачуцьцё радаснага, у чымсьці нават дзіцячага захапленьня сьветам, што надае ягонае прозе асаблівы шарм.

Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
zu mir! а як хто хоча пасцаць, дык мусіць прасіцца, потым едзеце на фронт і ўздоўж шашы пачынаюць зьяўляцца беспамылковыя знакі, амуніцыя, гарматы і параненыя, адзін жаўнер дастаў ад вады срачкі або дыярэі, добрая ў мяне памяць, панна, што? і той жаўнер сядзеў у рове з папругай на карку, а тут генэрал Зэлікоўскі саскочыў з каня і верашчыць, што гэта за войска такое засранае! і як вытне таго ваяку шабляй па сьпіне, а потым перада мною зьявіўся фронт, тая сумятня, дзе адзін аднаго пыраў штыхом праз памылку, сьлепату або слабату, каб толькі далей наперад і наперад, каб вораг не пасьпеў акапацца, нэрвовыя афіцэры, швадроны залітыя крывёю разам з коньмі, усё палала, дрэвы лёталі ў паветры, санітары адвозілі параненых на павозках кудысьці ў лес, але дзяўчатам нельга было на фронце, яны заставаліся ў Пярэмышлі і Кракаве, пахаваныя па публічных дамох, там у дзьвярах ёсьць вакенцы, я калісьці зазірнуў, адна зь іх адчыніла і пытаецца, ну што, ваяка? некаторыя за гэта хацелі толькі хлеба, паручнік Гаворка раіў нам, каб мы лепш заляцаліся да паннаў з прыватных дамоў, такой хопіць купіць цукеркаў, а каханьне як дрот, іду я сабе з настаўнікавай дачушкай, а яна мне кажа, што хацела б за гэта булачку або абаранак, а я кажу, што нічога ня маю, адно гэты жаўнерскі хлеб, а яна пацалавала мяне ў руку, а я ёй распавёў за гэта, як аднойчы вартаваў у Спліце стары вагон, поўны экразыту, таго, што падрывае масты, і што той экразыт выглядае як лепішча на мухі або як парашок з аптэкі, потым я ёй чытаў з соньніку, што з паненкай у сьне балакаць значыць рызыкоўную спэкуляцыю, а з жанчынай уначы жартаваць, ня дай зьвесьці сябе падманлівай размовай, а ўрэшце я сказаў той настаўнікавай дачушцы, што паненка ладне выглёнда, а яна мне, што пан тэж, і зычыла мне, каб ужо хутчэй было перамір'е, а як што я заўсёды быў гжэчны кавалер, пісалі мне найпрыгажэйшыя жанчыны Эўропы, у Цыгенгальсе я схіліў да сябе сэрцайка дачкі аднаго фабрыканта, яна мела на сабе жоўтую бялізну і сінюю сукенку, я катаў яе лодкай па лясной азярыне і сьпяваў Mein Herz ist ein Bienenhaus, а потым лодка пачала тонуць, дык я выратаваў паненку, бо там было мала вады, яна называлася Анна Герынг і слала мне ружовыя лісты, цэлае мястэчка ня спала ад цікаўнасьці, з кім я перапісваюся, аднаго разу яна мне прыслала парфуму «Маёвы чар», яна пахла як ландыш, а я, каб пазбавіцца ад вайсковай службы, курыў вірджынскія цыгары, мочаныя ў шафране, трэба было халерна зважаць, каб ня мець пажоўклых пальцаў, дык я абкусваў іх да крыві, гэта ўсё роўна што абылгаць прыгожую жанчыну, абдурыць словам, нават нябожчык стараста, які прыйшоў у бар скантраляваць, ці ў баравых прыгажуняў спраўныя лыткі, нават той стараста прызнаў, ну ясна, за грошы дык абы дурань зможа, але так як вы, задарма, гэта геройскі подзьвіг! і я зноў перамог, таму што я браўся за справу такой самай тэхнікай, што й афіцэры, хлопцы, казаў паручнік Гаворка, з такой трэба далікатненька, як быццам вы гастрылі аловак, гэтак на жанчын лепш дзейнічае, чымсьці калі б вы на іх выцяглі штых, дык і я зашмат не гаварыў, больш назіраў, якія ў дзяўчыны злачынныя схільнасьці, чакаючы, пакуль сама ня выгаварыцца, што любіць цыгарэты і віно, а я ёй тады казаў, што я не! а што вы любіце? пыталася яна, а я адказваў, панна, я аматар прыгожых паненак, а яна заяўляла, дык з вас неблагая сьвіньня, і кідала ў мяне пантофлікам, раз нават выпаў мне гонар паехаць да артылерыйскіх казармаў на Ідуні, генэральскай кабыле, гэта была красуня, гнедая зь белай зорачкай на лобе, як кіназорка, зорка была падобная на прастрэленую дзірку ў хустачцы, а калі мы так ляцелі галёпам, тая Ідуня і я на ёй верхам, дык чапілі бабу, баба кульнулася дагары нагамі, я спужаўся, ці Ідуня не павярэдзіла сабе капыта, бо тады генэрал паставіў бы мяне перад вайсковым судом, і мы так ляцелі цераз Оламоўц, Ідуня праскочыла праз браму, я пахіліў галаву і трымаўся за шыю, і гэта быў мой шанцунак, таму што яна ўляцела адразу ў стайню, потым я пайшоў выпіць шклянку малінавага соку ў кантыну, тады мелі там гожую дзеўку, звалі яе Цылькай, яна адразу пусьцілася са мною ў танцы, а кіраўнічка была раўнівая, таму адразу: Цылечка, йдзі на кухню! і пачала сама лашчыцца да мяне, а Цылька чысьціла нажы і паказвала за сьпінай свае кіраўнічкі, як бы яе з ахвотай пырнула, а кіраўнічка мне сказала, жаўнерык, ты выглядаеш тэмпэрамэнтным чалавекам, а я ёй адказаў, што калі б ёй прысьнілася, што яна ловіць фазана, дык неўзабаве каханьне загасьцюе ў ейным сэрцы, а кіраўнічка адразу сунула мне сотню эгіпецкіх у кішэню і папрасіла, каб я працягваў, а Цылька ў кухні паказвала, як бы яна сваім нажом падрэзала глотку сваёй кіраўнічцы, якой я сказаў, што найлепшы сон гэта калі бачыць добра нагрэты пакой, бо гэта значыць каханьне дзьвюх асобаў, а кіраўнічка круцілася на крэсьле, а я ёй яшчэ шапнуў, што самы прыемны сон, калі бадаюцца два валы, бо гэта сапраўднае шчасьце ў каханьні, і тут жа дадаў, што я гэтым паплаціўся, бо схапіў з гэтага брыдкую хворасьць і быў на лекаваньні ў Брзадыні, кіраўнічка адразу адсунулася ад мяне і палезла мне ў кішэню па тыя эгіпецкія, але я ёй сказаў, хто дае й забірае, той рана памірае, а яна прызнала мне рацыю і дала мне на дарогу кілішак гарэлкі, і дзякавала, што я ёй загадзя сказаў праўду, бо яна такую немач ужо мела, а я пайшоў ва «Ўранію» з адной малачаркай, гралі там жыдоўскую п'еску аб узьнёслых памкненьнях, аб пакутах нейкага Агасфэра, тая малачарка ўвесь час абсьліньвала мне вушы і пыталася, ці я зь ёю ажаніўся б, чаму не, кажу, але я яшчэ перад войскам, а прытым слабы ў грудзях, і кажу, што маю сны, у якіх мне сьніцца канарэйка, замкнёная ў клетцы, а гэта паводле Анны Новакавай значыць, што я назаўжды пранікнуты тугою па свабодзе, а тая малачарка мне шаптала, о так, з вамі мне было б прыемна! а ейныя валасы пахлі малаком і ваніляй, на трэці дзень пасьля таго я паехаў у Югаславію да мора, ах, якая там была навальніца, шаленства прыроды, якое калі ўсьлізгнецца мужчыну ў нагавіцы, дык ён стае пісьменьнікам, хвалі як наш дом, лодкі дык аж на дарогу выкідвалі, грымелі па камянёх і крышылі скалы, такая марская бура можа перакуліць і вагон, занесьці ў мора людзей разам з асламі, калі вяртаюцца зь вінаграднікаў, робяцца такія слупы вады як вежы, а мы, жаўнеры, цярпелі бяду і голад, Сьвятая Багародзіца! жэрлі здохлую рыбу і дух у арміі ўпаў да таго, што мы хадзілі жабраваць, на казармах быў залаты надпіс «Ваярня Караля Юсупа», але паручнік вышкрабваў кацёл пасьля кукурузы, калі б гэтага паручніка ўбачыў генэрал Зэлікоўскі, дык выцяў бы яго прутком, адзін фарсісты жыдок падперазаўся лякаваным паскам, даў мне залатоўку, каб я вычысьціў яму карабін, і кажа, што йдзе ў горад завязваць міжнародныя зносіны, потым прыходзіць сяржант Брчул, бамбіза два мэтры і злосны як сабака, і пытаецца, дзе той жыдок, я кажу, што пайшоўЧитать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных»

Обсуждение, отзывы о книге «Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x