Багуміл Грабал - Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных

Здесь есть возможность читать онлайн «Багуміл Грабал - Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: VivaFutura, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У творчасьці Багуміла Грабала, аднаго з найлепшых чэскіх пісьменьнікаў, дзіўным чынам спалучаюцца яскравы гумар, красамоўства, аснову якога складае гарадзкі жаргон, глыбокія філязофскія разважаньні і пачуцьцё радаснага, у чымсьці нават дзіцячага захапленьня сьветам, што надае ягонае прозе асаблівы шарм.

Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Mauterei, на піва, панна, ячмень павінен быць нязмоклы і непрарослы, трэба яго правеяць і найперш намачыць на верхнім ярусе ў летняй вадзе, потым даць наніз на ток і пералапаціць, значыць, перасыпаць драўлянай лапатай або інакш Wohlgemut' ам, потым ён сушыцца ў саладзільні, а вагонь ідзе пад сподам, далей солад падае ў барабаны і шчоткі, асобна падае квет, гэта парасткі, а асобна солад, тым кветам добра карміць валоў, солад бывае мюнхенскі для цёмнага піва і пльзэнскі для сьветлага піва, солад вараць у варыльні некалькі гадзін, растаўкаюць яго на тры заторы, каб было больш Zuckerstoff' у, потым дадаюць хмелю, каб піва набрала горычы, потым выпускаць у брадзільню, у кадзі, і дадаюць піўныя дрожджы, звычайнае піва бродзіць месяц, ляжак, або вытрыманае піва, тры месяцы, добрая ў мяне памяць, праўда? мала ў каго на сьвеце такая, ляжак прыпраўляюць да смаку, значыць, пакуль піва разьліюць у гекталітры або ў кухлі, зьбіраюць у бляшанку тую гушчу, тыя дрожджы, і даліваюць патрошку ў кожную бочку, дзякуючы ім піва потым мае тую іскрынку, або гранат, мюнхенскае піва вылежваецца нават і паўгоду, а калі першы раз адшпунтоўваюць бочку, дык на гэта прыходзіць паглядзець і скаштаваць сам прэзыдэнт, адна швачка, на прозьвішча Гулякава, калі я раіў ёй наконт палавой гігіены, а потым вучыў, што найважнейшая справа запаўняць прагалы, гэта значыць, зрабіць нешта іншае, чымся было дагэтуль, дык тая швачка адразу захацела, каб я зь ёю пайшоў у лес і запоўніў ейны прагал, але я ёй сказаў, што гэта можа зрабіць кожны дурань, а вось штука ў тым, каб зрабіць тое, чаго яшчэ няма, жанкі як што дык адразу гатовыя, у рэстаране падчас гулянкі карчмар мне скардзіўся, што госьці сьціраюць з тацы ягоныя рыскі, колькі выпілі кухляў, а была тады са мною адна прыгажуня, якая сказала, панове, я маю рыску, якая так лёгка не сьціраецца, вядома, некаторыя гатункі піва ляжаць у смалаваных бочках і паўгоду, салодзенькі портэр з Пардубіцаў мае васямнаццаць градусаў, роўна столькі, колькі сёньня мае «Сэнатар» з Нусьляў, «Цмок» з Брна мае чатырнаццаць градусаў, роўна як «Спэцыял» з Браніцаў або «Крыстал» з Будзяёвіцаў, ах, панна, тыя п'янюшчыя гранаты, тыя горкія гатункі з Пльзьня, «Кардынал» і салодкае піва «Ў Флекаў» або «Ў Тамаша», бяда якраз у тым, што прагрэс добры дзеля таго, каб людзі былі людзьмі, але што тычыцца хлеба, масла і піва, дык прагрэс горш заразы, тут трэба ўводзіць тэхніку халерна паволі, у старых броварах варылі піва ў медзі, пад катламі палілі смалякамі і полымя йшло праз тую медзь і карамэлізавала піва, вось жа памяць у мяне! ёсьць чаму радавацца, або хлеб, рабілі яго з жыта, якое ляжала ў клуні да лістапада, пакуль усё з тых каласкоў не перайшло ў зярняткі, і толькі тады яго абмалочвалі, вось быў хлеб! пахнуў за кілямэтар, калі пяклі гэты Божы дар, а чым быў чарсьцвейшы, тым лепшы, таму кайзэр ахвотней езьдзіў карэтай чымся аўтам і ахвотней піў віно, памёр зрэшты ў прыбіральні, але ён то ўмеў захапляцца эўрапейскім рэнэсансам разам са Шратавай, я стаяў у Майдлінку на варце і бачыў кайзэра, Шратава стаяла на драбіне і абрывала сьлівы, а кайзэр як Гётэ зіркаў ёй пад спадніцу, калі трымаў драбіну дзеля ейнай бясьпекі, нават і Батыста прызнае, што зарукай шлюбнага шчасьця ёсьць дароднае цела, кайзэр любіў хадзіць у кайзроку, такім жакеце, што выглядаў як цалкам закрыты фрак, такі ўжо быў шляхоты род тая кайзэрава сям'я, але няшчасьці іх даймалі такія самыя, што і іншыя сем'і, сынок, каронны герцаг, мусіў ажаніцца з бэльгійскай прынцэсай Стэфаніяй, а насалоду меў зь цела Вэцэры, тае прыгажуні з вялізнымі грудзьмі й вачамі, ну і ўсё скончылася павальнай стралянінай, Даша, фэльчарка, якая ўвесь час мела прабелы ў палавой гігіене, сказала мне, калі я распавядаў ёй пра трагедыю ў кайзэраўскай сям'і, авохці! калі б мы былі муж і жонка, а вы хадзілі б да іншае, дык я вас таксама застрэліла б, так мне сказала, бо ў сьвеце пануе трагедыя і раманісты ўвесь час маюць пра што пісаць, іду я аднаго разу каля чыгункі, а тут едзе чыгуначнік на ровары, саскоквае зь яго і кажа мне, Ярыку, скажы папраўдзе, быў учора той гол ці не было? а я яму кажу, не было, і той чыгуначнік паехаў далей на адным понажы і пакуль перакінуць ногу, аглядаўся і крычаў, дзякую, праўда пераможа, моцны характар у цябе! так крычаў, бо шмат хто блытаў мяне з футбольнымі судзьдзямі або й фільмовымі акторамі, хоць я й ніколі ў футбол не гуляў, хіба што дзеля жарту, Моцарт і Гётэ, яны таксама ў футбол не гулялі, і кайзэр не, яму цікавей было паехаць у Ішль і ганяцца за сарнамі, хадзіў ён у такіх нагавіцах, як дзеці, нагавіцах з пад'ёмным мастом, любіў людзей і еў сьвініну, за ўсё сваё панаваньне зрабіў толькі адну грашовую рэформу і загадаў павесіць Шлосарка і Гуга Шэнка, а маёй маме падараваў дваццаць пяць залатых, бо калі мама мясіла капусту, то мела на нагах белыя шкарпэткі, якраз тады былі манэўры, якімі кіраваў кайзэраў дзядзька Альбрэхт, той, што вышчараў зубы і кватараваў з кайзэрам у аднаго такога Колажа, якога за гэтую кватэру кайзэр потым павысіў у шляхецкі стан, а той барон Колаж за гэтае павышэньне паставіў перад сваім домам помнік, я ехаў з мамай па карчы, жаўнеры вялі коні і елі кансэрвы, а мы наладавалі дзьве тачкі дроў і яшчэ паехалі па дзьве плахты травы для нашай каровы, было гэта гадкае падла, але мела пятнаццаць цялят, уся вуліца хадзіла да нас па малако, а калі тая карова памерла, уся вуліца плакала, але засталося ад яе цялятка, мы ўзялі яго ў сьвятліцу і паілі з пляшкі, дык кожнага ранку цялятка прыходзіла і лізала нас, а мой брат Адольф казаў, што яно прыходзіць нас пагаліць, а калі з таго цяляці вырасла карова, гаспадар Зпурны сказаў, што так прыгожай жывёліны ён яшчэ ня бачыў, толькі што тая карова не магла глядзець ні на цягнік, ні на ровар, таму мы чаплялі ёй навочнікі, Царква тысячу гадоў змагалася з чэскім народам, каб заглушыць у ім жарсьці, але як тут ёй даць рады цэламу народу, той робіць хутчэй паводле кніжкі спадара Батысты пра зарукі шлюбнага шчасьця, як толькі мужык убачыць прыглядную бабу, дык адразу мурашкі йдуць па ім і такі мужык адразу пачынае мазгаваць, як яе завалачы ў пасьцель, гэта, як кажа паэт Бонды, прага зьмяніць жаночую позу з вэртыкальнай на гарызантальную, і ён, хоць і паэт, з тае гарызантальнае позы мае цяперака двое дзяцей, якіх мусіць няўпынна вазіць з сабою ў возіку, мая мама была сьвятая жанчына, выхоўвала нас сама, у тыя часы яна была ўдарніцай па ўборцы буракоў, калі выпала суша, палівала іх з ручайка, буракі ў яе былі як цэбры, але ніхто ня мог параўнацца з Ганакамі, гэтыя мярзотнікі выходзілі задам, калі акучвалі буракі, каб не пакінуць на полі ні сьледу, а яшчэ майстрам высокіх ураджаяў быў Мытны, што служыў капралам ва ўланах, з барадою як у прарока Ільлі, летам засоўваў тое валосьсе сабе ў нагавіцы, а зімою насіў як шалік, шчыраваў чалавек, увесь час сядзеў у лесе, а потым толькі памоліцца і зноў бяжыць за бабамі ў поле, ганяўся і за каровамі, бабаў падганяў добрым прыкладам і пугай, з такога спадар прэзыдэнт і сёньня меў бы карысьць, калі б іх было тысяч зь дзьвесьце, пры гаспадарцы ён меў карчму, але ягоная жонка замест наліваць гасьцям, налівала сабе, дык ён, як што быў выхаваны па-каталіцку, біў яе і біў, пакуль не дабіў, паводле Старога Запавету коні і каровы ў яго былі начышчаныя да бляску, да таго куфэрак грошай і кніжачкі ў ашчаднай касе, адна баба на прозьвішча Шумпліца, каб не насіць выаранай бульбы, засыпвала яе босай нагою, але стары Мытны гэта ўбачыў і адсьцябаў яе пугаю, ажно яна абамлела, вечарам ён папраўляў мутрахлясты абутак і чытаў асьветніцкую кніжку, пакуль сеяць, адмочваў пшаніцу ў сінім купарвасе, любіў калоць парасятаў і да юшкі дадаваў пернасьці ажно аднекуль з Афрыкі, яванская карыца, панна, лепшая за цэйлёнскую, такая лагодная карыца добрая для гарачага віна і піражкоў з павідлам, але ўсё-ткі ў Аўстрыі людзі былі страшэнна адсталыя, адзін мужычок матычыў поле і адматычыў сабе палец, бо думаў, што гэта вусень, настаўнік Латал лупцаваў вучняў і біў іх галавою аб дошку, бо вучні кепска навучаліся рысавальнай геамэтрыі, а пробашч Збожыл хапаў хлопцаў за карак і трос іх як трусоў, бо не маглі зразумець, што ласка ёсьць божай натурай і звышнатуральнай заслугай, таму наш пробашч мусіў няўпынна маліцца, каб ня быць такім злосным, бо здаралася яму часам адставіць келіх і заляпіць поўху міністранту, а потым далей служыць імшу, такая была тая аўстрыйская дысцыпліна, якая мела слабасьць да парадаў і колераў, арцыбіскуп насіў фіялетавы капялюш і фіялетавую сутану, генэрал Лукас меў залаты каўнер і тры зоркі на падкладцы з чырвонага шоўку, адзін салдат ужо тады сказаў: насраць на вайну! і ўжо адразу вісеў на дрэве зь перабітымі нагамі, Сына Чалавечага прадалі за трыццаць срэбнікаў, а султан купляў прыгажуняў за сто тысяч і больш, цела Сьвятога Пятра павесілі на крыжы галавою ўніз, а папа, ягоны наступнік, сёньня шпацыруе па Лятэране і Ватыкане, абходзіць тысячы пакояў, дык яму паставілі турыстычныя паказальнікі, каб не заблудзіўся, з кардыналамі ён размаўляе ня столькі пра дзейную любоў да блізкага, колькі пра валюты і каталіцкія базы, гэта, скажу вам, панна, ёсьць тыя ваконцы на сьвет, тыя голы, пункты і сэкунды, нябожчык Штраўс трымаўся прынцыпу, каб сьветам кіравалі файныя мэлёдыі, каб улагодзіліся пачуцьці, той эўрапейскі рэнэсанс, за які змагаліся Тэмістокл і Мільтыяд, Сакрат, Гётэ і Моцарцік, каб не гаварыць, калі нам якая прыгажуня абрыдла, панна, пацалуй мяне ў ногу іЧитать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных»

Обсуждение, отзывы о книге «Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x