Багуміл Грабал - Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных

Здесь есть возможность читать онлайн «Багуміл Грабал - Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: VivaFutura, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У творчасьці Багуміла Грабала, аднаго з найлепшых чэскіх пісьменьнікаў, дзіўным чынам спалучаюцца яскравы гумар, красамоўства, аснову якога складае гарадзкі жаргон, глыбокія філязофскія разважаньні і пачуцьцё радаснага, у чымсьці нават дзіцячага захапленьня сьветам, што надае ягонае прозе асаблівы шарм.

Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сонца заходзіла, а панна Каміла стаяла на драбіне, ела чарэшні і ўсьміхалася старому ўнізе, які кожны дзень прыносіў ёй ружы, нарваныя ў чужых садох, які абяцае ёй, як паляцяць яны разам у Вену і Будапэшт, і ён пакажа ёй усе тыя месцы, дзе ён бываў за Аўстрыі, як паедуць яны разам хуткім цягніком у Прасьцеева паглядзець на тую вялізную чорную грабніцу дворскага пастаўніка Вайнліха, у якога ён працаваў, як паедуць на аўтамабілі ў Кокары, дзе ён пакажа ёй родны дом славутага Рымскага, які не баяўся нічога на сьвеце і такім чынам уварваўся ў Божае каралеўства, глядзела і ўсьміхалася старому, зь якім ягоная сям'я мае клопат, бо ён ня мыецца, нават каб хоць трошкі апаласнуцца, і як толькі пачынаецца дождж, адразу даюць яму бідон і пасылаюць у другі канец гораду па малако, які ўжо не адрозьнівае часу і кладзецца спаць адзеты, які і цяпер у гэтай сьпякоце носіць трое нагавіц на цёплых сподніках, нанізе зусім абтрапаных, так што выглядае як тыя пухнатыя вуркатлівыя галубы, які ходзіць у заляпаных гразьзю чаравіках, да якіх заўсёды нацягвае адну шкарпэтку на другую так спрытна, што не прасьвечваюцца дзіркі, пра якога сям'я гаварыць, што ён бываў страшэнна нясьмелы, а нават палахлівы, нейкі час зусім непрылюдны, зь якога жанчыны толькі насьміхаліся, але які поўны да іх шляхотных пачуцьцяў і мілы ў кампаніі, што так як стаяла на драбіне ў заходным сонцы, а за ёй блішчала рака, па якой жанчына ў чырвонай апратцы везла на пароме капіцу сена, што тая панна раптам узрадавалася добрай думцы, якая яе неспадзявана ўразіла, і сыходзіла долу, ступаючы па папярэчынах адной нагой за другою, ажно апынулася ў шортках сярод шасьці кашоў чарэшняў, якія нарвала надвячоркам, падыйшла да буды, узяла вядзерца, адсунула века студні і выцягнула на круку поўнае вядзерца сьвежай вады, а потым падняла рукі, выцягнула блюзку апырсканую чарэшневым сокам, расшпіліла гузік у шортках і блюзка пайшла ўверх, а шорткі ўніз, закруцілася і выступіла з апратак і так голая пайшла і на палянцы ў засені яблыняў уся ўмывалася, а стары, які ўвесь надвячорак апавядаў, цяпер сядзеў як працяты маланкай, абхапіўшы сагнутае калена даланямі, і глядзеў паўзь яе, зьнямелы, насьцярожаны і тактоўны, пакуль яна дарыла яму тое, што толькі жанчына можа падараваць мужчыну, мыючыся ў поцемках для ягоных захопленых вачэй...

Пра дзядзьку Пэпіна і „Танцавальныя гадзіны”

Ян Максымюк

Багуміл Грабал нарадзіўся 28 сакавіка 1914 у Жыдэніцах каля Брна на Мараве. У касьцельнай мэтрыцы запісалі яго як сына Марыі Кіліянавай (прозьвішча бацькі адсутнічала). У 1916 годзе Марыя Кіліянава выйшла замуж за Францішка Грабала, рахункавода гарадзкога бровара ў Брне. У гэтым самым годзе Францішак Грабал юрыдычным асьведчаньнем надаў Багумілу сваё прозьвішча. У наступным годзе ў сям’і Грабалаў нарадзіўся сын Бржэтыслаў (Славік), а ў 1919 яны пераехалі ў мястэчка Нымбурк, 50 кілямэтраў на ўсход ад Прагі, дзе Францішак Грабал атрымаў пасаду кіраўніка мясцовага бровара. У 1920-25 Багуміл Грабал закончыў пачатковую школу ў Нымбурку. Потым паступіў у дзяржаўную гімназію ў Брне, але калі пасьля першага году з шасьцю нездавальняючымі ацэнкамі яго не прапусьцілі ў наступную клясу, ён вярнуўся ў Нымбурк і запісаўся ў мясцовую рэальную гімназію. Вучыўся ў ёй таксама слабавата, але ў 1934 атрымаў пасьведчаньне сьпеласьці. Год часу займаўся на прыватных курсах лацінскае мовы, здаў матуральны экзамен з лаціны ў 1935 і паступіў на юрыдычны факультэт Карлавага Ўнівэрсытэту ў Празе. Нямецкая акупацыя перапыніла ягоную ўнівэрсытэцкую вучобу — Грабал здаў апошнія экзамены пасьля вызваленьня і атрымаў дыплём доктара юрыдычных навук у 1946. Падчас акупацыі Грабал быў памочнікам натарыюса ў Нымбурку, закончыў гандлёвыя курсы ў Празе і курсы чыгуначнай службы ў Градэц-Кралавэ, працаваў чорнарабочым і дзяжурным на чыгуначнай станцыі ў Костамлатах каля Нымбурка. Пасьля вайны ён часова працаваў страховачным агентам і каміваяжорам прыватнай гандлёвай фірмы, але пасьля перахопу ўлады камуністамі ў Костамлатах каля Нымбурка. Пасьля вайны ён часова працаваў страховачным агентам і каміваяжорам прыватнай гандлёвай фірмы, але пасьля перахопу ўлады камуністамі ў лютым 1948 Грабалава сацыяльнае становішча крута зьмянілася. У 1949 Грабал паступіў звычайным ліцейшчыкам у мэталаплавільню ў Кладне (40 кілямэтраў на захад ад праскага квартала Лібэнь, дзе ён пасяліўся ў 1950). Пры мартэнаўскіх печах ён прапрацаваў амаль чатыры гады, да ліпеня 1952, калі, удараны пад’ёмным кранам, атрымаў сур’ёзную траўму галавы. Пасьля працяглага лячэньня ён вярнуўся ў Кладна да „лягчэйшай працы”. У 1954 дастаў пасаду прасавальніка макулятуры ў канторы ўтыльсыравіны ў пражскіх Галешавіцах. У 1956 ажаніўся з Элішкай Плевавай (вядомай зь ягоных твораў як Піпсі), дачкою перадваеннага прамыслоўца нямецкага паходжаньня, якую камуністычны пераварот у 1948 зрэдукаваў, як і самога Грабала, да пралетарскага стану. У 1959 Грабал стаў працаваць кулісьнікам тэатру ў Лібэні, а ў 1962 атрымаў пэнсію з фонду забесьпячэньня нямоглых мастакоў і стаўся „вольным пісьменьнікам”.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных»

Обсуждение, отзывы о книге «Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x