Багуміл Грабал - Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных

Здесь есть возможность читать онлайн «Багуміл Грабал - Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: VivaFutura, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У творчасьці Багуміла Грабала, аднаго з найлепшых чэскіх пісьменьнікаў, дзіўным чынам спалучаюцца яскравы гумар, красамоўства, аснову якога складае гарадзкі жаргон, глыбокія філязофскія разважаньні і пачуцьцё радаснага, у чымсьці нават дзіцячага захапленьня сьветам, што надае ягонае прозе асаблівы шарм.

Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Першую вэрсію „Танцавальных гадзін”, пад назовам „Utrpení starého Werthera”, пісьменьнік запісаў у 1949. Варта прачытаць тлумачэньні самога Грабала, каб лепш унікнуць у зьмест і структуру гэтага незвычайнага тэксту: Узгадваецца мне, што я пісаў [„Utrpení starého Werthera”] у вялікім пакоі на Старамесцкім пляцы, у доме, дзе ў той час была пахавальная ўстанова Шонбаха, быў гэта дом, у якім дамавіны стаялі ў склепе, а вугаль ляжаў на другім паверсе. Дом, у якім на вышыні другога паверха быў вялізны звон, які, як казалі, сарваўся зь вежы Тынскага касьцёла і завяз у сьцяне гэтага дома. Гэты дом быў адметны яшчэ і тым, што на шчытавой сьцяне меў паўголую жанчыну, якая, раскірэчыўшы ногі, сваім раскрокам дырыгавала сьветам. Я наймаў кватэру ў дэтэктыва паліцыі, які сачыў за публічнай маральнасьцю. У дэтэктыва былі прыгожыя вочы, вольным раскірэчыўшы ногі, сваім раскрокам дырыгавала сьветам. Я наймаў кватэру ў дэтэктыва паліцыі, які сачыў за публічнай маральнасьцю. У дэтэктыва былі прыгожыя вочы, вольным часам ён пачытваў Біблію, а ягоная жонка была сатурнальнай бляндынкай, якая любіла позна вяртацца — то над Збраславам даў лівень, то сутыкнуліся аўтобусы, — часта вярталася дахаты над раньнем і несла ад яе гаркавым віном... Той час завяршыў маё растаньне з Нымбуркам, думаю, што гэта была мая першая кватэра, куды я адышоў ад бацькоў, ня ў злосьці, а таму, што хацеў быць сам. Але да мяне прыяжджаў дзядзька Пэпін, ён заўсёды прывозіў нейкую бутэльку рому альбо горкай настойкі, мы выпівалі, хадзілі ў кабарэ, у госьці, дзядзька начаваў у мяне на канапе, а калі ў нас быў час, я доўгімі прысядамі запісваў на пазычанай пішучай машынцы той тэкст, які мне надыктоўваў дзядзька Пэпін. Яму страшэнна падабалася выкладаць сваё на паперу, ён называў тыя тэксты „пратаколамі”. У суме, мы сем разоў запісвалі тыя пратаколы, пад канец мяне пачала забаўляць ягоная плынь сказаў, гісторый, якія я ўжо столькі разоў чуў ад яго дома, у кампаніі над берагам Лабы, або ў суседзяў, але як сапраўдны хасыд, я адно глядзеў на яго і прыкідваўся, што мяне працінае жах цікаўнасьці, які толькі даліваў алівы ў прыгаслы агонь апавяданьня, пад канец я прыносіў дзядзьку піва з ромам, каб ён гаварыў яшчэ і яшчэ, ажно да зьнямогі, і толькі пры запісваньні я заўважыў, што ў тых гісторыях бяз ладу й складу ўрэшце знаходзіўся свой сэнс, і мяне кідала ў дрыжыкі ад хваляваньня, ці дзядзька Пэпін не забудзецца на тую нітку, якую быў перарваў... і сапраўды, пасьля некалькіх хвілін, за далейшымі прыгодамі, якія ўзгадваліся ні з таго, ні зь сяго, дзядзька вяртаўся, падхопліваў забудзецца на тую нітку, якую быў перарваў... і сапраўды, пасьля некалькіх хвілін, за далейшымі прыгодамі, якія ўзгадваліся ні з таго, ні зь сяго, дзядзька вяртаўся, падхопліваў тую нітку, якую ўпусьціў дзьве старонкі назад, і апавядаў далей, пакуль не паддаўся напору новае прыявы, якая вырастала перад ім як атамны грыб, і ён конча мусіў аб гэтай чарадзейна ўзьніклай прыяве распавесьці, а часам і гэтая прыява расшчаплялася і як фэервэрк выбухала іншымі відзежамі... Потым, як і мае астатнія тэксты, запіс „Utrpení starého Werthera” недзе адлежваўся, а пасьля мае другое кніжкі, „Pábitelé”, у выдавецтве „Československý spisovatel” мяне запыталі, ці я ня маю для іх нейкага тэксту. А я адказаў, што так. І дастаў тыя „пратаколы”, якія ад 1949 ляжалі аблогай, а быў год 1963, і я ўжо ведаў, што значыць каляж і раляж, я ведаў фільмовыя тэхнікі, як з тэкстам рабіць штучкі, каб зьдзівіць чытача, я ўзяў сабе ў падмогу вялізную нямецкую кнігу рэклямы з эпохі сэцэсіі, павыцягваў адтуль рэклямныя штампы, уставіў іх у тэкст, падкрэсьліў тое, што было невыразнае, даў таму адзін стыль, гэта значыць, тыя перарывы зь пераскокамі дзядзькі Пэпіна і навароты да месца, дзе ён раней перастаў, далей я выкінуў гісторыі нецікавыя і дапоўніў тэкст іншымі, што ведаў з расповедаў дзядзькі, адкрыў паэта Эгана Бонды і ўставіў яго рытмічна ў тэкст, а потым перапісаў усё начыста і занёс дзеля ацэнкі, якая аказалася прыхільнай, і так у 1964 выйшлі Taneční hodiny pro starší a pokročilé.

Мабыць, растлумачэньня патрабуе яшчэ грабалаўскае слоўца pábitel , якога не фіксуе ніводзін чэскі слоўнік. Па-беларуску перадаем яго як байдун , а таксама карыстаемся вытворнымі байдаваць ( pábiti ) і байдаваньне ( pábení ). Сам Грабал сьцьвярджаў, што ніводзін чэскі слоўнік. Па-беларуску перадаем яго як байдун , а таксама карыстаемся вытворнымі байдаваць ( pábiti ) і байдаваньне ( pábení ). Сам Грабал сьцьвярджаў, што ўпершыню пачуў гэтае слова ад паэта Іржы Коларжа, калі запытаўся ў яго, чым той займаецца. Коларж меўся „вучона” адказаць: Pábím . Грабал патлумачыў: Я адразу адчуў, што байдаваньне ёсьць відам паэтычнае творчасьці, які пазьбягае дагэтуляшніх канвэнцыянальных прыёмаў, які хутчэй за ўсё імкнецца да забароненага, неакрэсьленага і няўлоўнага, да якога нельга падступацца зь нейкімі правіламі і значэньне якога можа выявіцца толькі пазьней. З тае пары я пачаў ужываць гэтае слоўца і пад ціскам абставін пачаў называць пэўнае кола людзей байдунамі, а іхні занятак байдаваньнем. Як правіла, гэта былі людзі, пра якіх можна было сказаць, што яны зьехалі з глузду, што гэта былі псыханулыя і шарахнутыя, хоць кожны, хто іх ведаў, напэўна не назваў бы іх так у літаральным сэнсе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных»

Обсуждение, отзывы о книге «Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x