Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сярэдзіне XIX ст. рускі афицэр Юры Гораў, рызыкуя жыццём, дапамагае жонцы беларускага паўстанца Усяслава Грынкевіча даставиць загад аб памілаванні яе мужа. Праз сто гадоў іх нашчадкі сустракаюцца ў Маскоўскім літаратурным інсцітуце. Узнікае каханне, афарбаванае рамантыкай і сувяззю пакаленняў…
Першая публікацыя раману адбылася ў часопісе «Полымя» ў 1962, пада навязанай рэдактарамі назвай "Нельга забыць", а першая кніжная — толькі ў 1982 г.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Узыходзячы Купала…

— Спі ўжо, узыходзячы Рэпін, — сказала яму Ганна.

— Не абражай, — сказаў ён. — Я позні Рэпін з ліловымі запарожцамі. А спаць — я магу. Хто спіць, той не піша карцін. I вершаў не піша. Не грашыць.

I, апусціўшы галаву, зноў заснуў сном немаўляці.

— Пакіньце спрачацца, хлопцы, — сказала Ганна. — Што, сапраўды? Як сыдуцца, так і за лаянку. Лепей спявайце. Зайграў бы што, Петрык.

Хлопец у акулярах сапраўды сеў за раяль. Пятроўскі, якога, відаць, цягнула да розных нязручных месцаў, сеў на раяль, выцягнуўшы ногі і абапіраючыся рукамі, адведзенымі за спіну!

— Бачыце вы, Іда Рубінштэйн, — кінуў яму Яхненка, усё яшчэ злосны пасля маральнай лазні. — Пачак, і з яго чатыры запалкі тырчаць.

— А ты архiдыякан, — сказаў з кута нехта. — Ты метафiзiк i кiруючы жораў на балоце мастацтва.

Яхненка шчыра і горача зарагатаў.

— Пляханава начытаўся, — са з'едлівай усмешкай сказала ў кут Ганна. — Глядзі, застанешся са сваёй навукай у дзяўкох.

Потым узяла бутэльку віна, дзве шклянкі і панесла ў кут, да глыбокай канапы.

— Сядайце, — сказала яна Андрэю, — калі хочаце, скідайце туфлі.

I сама скінула туфлі, забілася ў зручны куток. Андрэй з мужнасцю адчаю зрабіў тое самае.

— Піце, — сказала яна. — Расказвайце.

Асветлены толькі ніжнім святлом, спяваў недзе далёка раяль. Скупчыліся вакол яго маўклівыя постаці хлопцаў. Петрык граў Мендэльсона, тую самую яго рэч — Андрэй забыў назву, — дзе музыка быццам гаворыць праз светлы сум: "Нічога не зробіш".

— Ну, — сказала Ганна. — Што там дзеецца?

Непадалёку ён бачыў цяжкую, як золата, карону валасоў і вялікія вочы. Не, ён ніколі яшчэ не бачыў такіх прыгожых жанчын.

— Што расказваць? — сказаў Андрэй. — Я сапраўды правінцыял. Мы дагэтуль ваўчынага хваста баімося.

— А яны? — сказала яна. — Самыя таленавітыя з іх таксама прыйшлі з правінцыі. Лоск набыць лёгка. Вось і вы яго ўжо набылі. Толькі вам патрэбен апошні штрых. Баскскі берэт. З заломам налева. Ці направа? Не, лепей вам направа. Ды гэта глупства… Правінцыя!.. А правінцыя прыносіць сюды свежую кроў. I нейкае асаблівае сумленне, асаблівую цэльнасць мастака. Часта — талент. Сапраўдны талент, а не выкшталцонасць, як кажуць палякі.

Андрэй зірнуў на карціну, што вісела над іх галовамі. На карціне віхура стракатых, чырвоных з золатам лісцяў закруціла жанчыну з закінутым тварам. У гэтым смерчы ледзь вымалёўвалася яе постаць, але вочы глядзелі наўскос, паўзверх галавы гледача, цёмныя, пашыраныя. А павекі былі чорныя, і горка быў сціснуты гожы рот.

— Вы рабілі, - сказаў ён, узрушаны. — А кажаце: "талент правінцыі".

— А хіба гэта можна параўнаць з работамі бацькі? — сказала яна. — Той быў вялікі скульптар. I наогул… нешта робіцца на свеце. Бо сапраўдныя мастакі павінны быць настаўнікамі жыцця, а зараз многія толькі разнастайна «наддаюць». Той малюе блакітных балерын, той — сплаўшчыкаў — ружова так малюе, а той — сцэны ў шахтах, быццам гразёю.

— Ваш бацька быў з правiнцыi?

— Так. А маці ў мяне была полька. Самая прыгожая жанчына ў свеце. Яна памерла, калі мне было сем год.

— Цяпер я ведаю, адкуль вы такая. Мужчыны-палякі рэдка бываюць прыгожымі. У іх проста разумныя,

характэрныя твары. Але жанчын такіх няма нідзе на свеце…

— Кіньце. "Сыны Будрыка" столькі іх панавозілі з Польшчы на сваю радзіму, што зараз, мабыць, шукаць трэба ў вас.

— Значыць, мне не зусiм пашанцавала.

Запанавала маўчанне. Толькі Петрык граў. Цяпер — "Смерць Азэ".

— Маленькія гарадкі, - сказала яна. — Маці ніяк не магла прызвычаіцца да Масквы. I я. У нас быў такі снег у кветніку. Гурба была высокая, закручаная, як жамчужніца. I ў закруце снег быў перламутрава-ружовы. Бо адбіваў агеньчык з акна. Там было добра. А тут увесь час людзі, акрамя тых пяці гадзін, калі працую. Абрыднуць — іду ў пакойчык і замыкаюся.

— Там вы жылі?

— Так. А тут толькі мастацтва. Я і сама апошні час не ведаю, каму яно патрэбна, як ісці, каб быць патрэбнай? Блукаю, як у лесе. Зняверылася. Плюнуць бы на ўсё, знікнуць, жыць у якім гарадку. Падлога дубовая, аж вылізаная… Цёплая. Чыстая.

— Што ж вы, — сказаў Андрэй. — Няўжо толькі мастацтва. Пры вашай прыгажосці вам бы пакахаць трэба. Патрэбен спакой, добры муж. Дзеці.

— Што вы, — усміхнулася яна. — Я для гэтага занадта добра ведаю людзей.

— Гэта праўда. Я павінен прызнацца: вы здагадаліся, што я думаў аб вас.

— Гэта пра мае разумовыя здольнасці? Я не крыўдую. Вы ж, мабыць, ужо трохі пераканаліся ў адваротным?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Обсуждение, отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x