Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сярэдзіне XIX ст. рускі афицэр Юры Гораў, рызыкуя жыццём, дапамагае жонцы беларускага паўстанца Усяслава Грынкевіча даставиць загад аб памілаванні яе мужа. Праз сто гадоў іх нашчадкі сустракаюцца ў Маскоўскім літаратурным інсцітуце. Узнікае каханне, афарбаванае рамантыкай і сувяззю пакаленняў…
Першая публікацыя раману адбылася ў часопісе «Полымя» ў 1962, пада навязанай рэдактарамі назвай "Нельга забыць", а першая кніжная — толькі ў 1982 г.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Рэчанька. Але гэта ад прывычкі.

— Ну і вось. Усяму шкодзіць гэтая "во поле берёзонька". I ўвогуле атрымліваецца "чаму ж мне не пець?". З-за гэтага не разумеюць адзін аднаго, і агульная культура не можа выйсці на прастор.

— Не разумеюць не з-за гэтага. Вы ведаеце… Тут і вы на правільнай сцежцы, і я. Але вы трохі не дадумалі. Калі б ваш Мусаргскі не ўварваўся ў культуру Захаду — яны дагэтуль лічылі б рускіх музычнымі дзікунамі, і вы не маглі б сесці за стол стварэння агульнай культуры, як роўная.

Спрэчка гэтая была непатрэбнай. I таму ён перавёў размову на іншае.

— Давайце лепей бананаў купiм. Вось латок.

Абдзіраючы банан, ён не стрымаўся:

— А сапраўдная антонаўка ўсё ж лепей.

Засмяяліся.

— Вы прыгожа ясцё, — сказаў Андрэй. — Людзі рэдка прыгожа ядуць. Нават унутрана інтэлігентныя нагадваюць у гэты час то малпу з яблыкам, то тыгра над косткаю. А вы…

— У вас ружовы туман у вачах. Мастакам найбольш цяжка маляваць каханую.

— Па-мойму, глупства.

— Ну што вы заўважаеце ў каханай?

— Усё.

— Не. Нічога, Зусім нічога. Калі пачынаеце заўважаць нешта — гэта ўжо канец.

Яна спынілася ля вялізнага шэрага будынка. Стаў і ён.

— Вы не заўважаеце нi майго вялiкага рота, нi худых плячэй — нiчога. Вы загiпнатызавалi сябе, Андрэй.

Ён стаяў, упарта, па-бугаінаму, нахіліўшы галаву:

— Напляваць. Я ведаю толькі, што для мяне ўсё гэта падстава, каб захапляцца.

У яе вачах зноў быў той разгублены выраз боязі чагосьці і цягі. Але яна хутка справілася.

— Проста вы там у сябе рэдка бачыце такіх жанчын. Вы ведаеце толькі мяне і таму перабольшваеце мае сціплыя добрыя якасці. А такіх, як я, — тысячы. I калі вы зведаеце гэта асяроддзе — я паблякну сярод іншых і застануся звычайнай шэранькай жанчынай… Замужняй… Чужой… I вы забудзеце мяне.

"Вось яно, — штурхнулася ў галаве Андрэя, — падрыхтаванае".

— Зойдзем, — сказала яна.

— Не пайду… — змрочна сказаў Андрэй,

— Але я зайду з вамi, хоць буду нядоўга.

— Вы абяцалі аддаць тэты вечар мне.

— Нечакана з'явіліся справы. А я не хачу, каб па маёй правіне вы сумавалі цэлы вечар.

— Не.

— Ну… я вас прашу.

Андрэй акінуў яе постаць і цяжка ўздыхнуў:

— Добра. Толькі… ведайце, я знаю, нашто вы гэта робіце. I не ўхваляю.

Яна ўздыхнула нават з нейкай палёгкаю. Абое зайшлі ў пад'езд, падняліся на трэці паверх. Аксамітна праспяваў званок.

За дзвярыма чуліся мяккія спевы. Потым крокі. Потым ляснуў замок.

— Арынушка, — сказаў незвычайна пявучы голас. — Бог мой, заходзь. Заходзьце.

У прыхожай было цёмна, відаць, назнарок, і Андрэй не бачыў той, што адчыніла дзверы. У паўцемры ён адчуваў толькі шолах убору і гаркаваты пах нейкай невядомай парфумы, чуў толькі, як сяброўкі пацалаваліся.

— Андрэй, — сказала Горава, — гэта Ганна. Я яе выдам: яна мне ўсе вушы пратрубіла: «пазнаём» ды «пазнаём». Знаёмцеся.

У поўнай цемры Андрэй працягнуў руку, i тут раптам, быццам сам сабой, пачаў налiвацца вадкiм святлом матавы шар пад столлю.

Але перш чым убачыць, ён адчуў у сваёй руцэ моцную і вузкую руку гаспадыні, асабліва цёплую пасля знадворнага холаду. А калі ўбачыў — веі яго здрыгануліся. Перад ім стаяла нешта такое, што можна пабачыць… ды не, бадай, нідзе і нельга было такога пабачыць.

Валасы гаспадыні былі заплецены ў касу таўшчынёю з руку. Залацістыя, з адлівам у пшанічны колас, яны высокай каронай ляжалі на галаве. I амаль неверагодным пры такіх валасах быў янтарны румянец скуры, смаляныя бровы і чорныя вочы пад доўгімі, як стрэлы, веямі, такія чорныя вочы, што зрэнкі амаль зліваліся з райком.

"Напэўна, дурніца, — груба падумаў Андрэй. — Такая прыгажосць не можа быць разумнай".

— Мастак, — сказала Ірына.

"I тут пэўна нічога не разумее, — быццам назнарок падумаў Андрэй. — Жыве каля мастацтва ўвесь век, як кот з Трацякоўкі".

А на вуснах гаспадыні — ах, як яны былі абрысаваны! — з'явілася нечакана ласкавая, пры такіх жорсткіх зрэнках, усмешка.

— Распранайцеся, Андруша… Дапамажыце Ірыне. Ах, як добра, што зайшлі, госцейкі вы мае.

— Я не магу, — сказала Горава, — я павiнна бегчы.

Так, поруч з гаспадыняй яна здавалася чымсьці накшталт Золушкі Але Андрэй усё адно зірнуў у яе адразу паспакайнелыя вочы з выразам чалавека, якога пакінулі ў палонцы.

"Завабілі, - сказаў яго позірк, — кінулі, падманулі".

"Ну і добра", — адказаў яе позірк.

I тады Грынкевіч з невыразным пачуццём крыўды пачаў скідадь паліто.

— Бывайце, — сказаў ён.

Ляснулі за Ірынаю дзверы. А шчокі Андрэя гарэлі, ці то з марозу, ці то ад сораму. I адначасова нараджаўся недзе гнеў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Обсуждение, отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x