Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сярэдзіне XIX ст. рускі афицэр Юры Гораў, рызыкуя жыццём, дапамагае жонцы беларускага паўстанца Усяслава Грынкевіча даставиць загад аб памілаванні яе мужа. Праз сто гадоў іх нашчадкі сустракаюцца ў Маскоўскім літаратурным інсцітуце. Узнікае каханне, афарбаванае рамантыкай і сувяззю пакаленняў…
Першая публікацыя раману адбылася ў часопісе «Полымя» ў 1962, пада навязанай рэдактарамі назвай "Нельга забыць", а першая кніжная — толькі ў 1982 г.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Які вы румяны, — сказала Ганна. — Проста як макаўка.

— Я правiнцыял. Мне належыць быць румяным i немудрашчым, як калатоўка. Або як граблi.

Зрэнкі яе пашырыліся:

— Прычэсвайцеся. Хадзем.

— Я правінцыял. Мне. належыць быць бахматым, як стог.

— Які вы правінцыял, — усміхнулася яна. — Вы проста акварэльны хлопец…

Яна разумела яго стан. Андрэй ведаў гэта, — але гэта яму не падабалася.

— Гэта звонку, — казаў ён дзёрзкасці далей, — а ў душы я лубачны… Такі сабе купідон з латкамі ніжэй спіны.

Ганна ўзяла яго пад руку:

— А ў душы вы разбойнік. I з'явіліся сюды з набегам. I таму вам нельга пайсці адсюль, не пашарпаўшы нашых душ, без здабычы. Вы ўшкуйнік і вараг, а таму вам належыць ваяваць з разумнымі мужчынамі, а не з паненкай, якая з першага ж погляду здалася вам дурной, аж круціцца.

Андрэй сумеўся.

— Ну пакіньце, — весела і лёгка сказала яна, — я ж ведаю, што вы гэта ў мэтах самаабароны."…вяршка не аддамо".

Андрэй сумеўся яшчэ больш:

— Ды я ўласна нікому нічога.

— Ну вось і добра.

Яна расчыніла дзверы ў вялікі пакой, і адтуль адразу лінуў шум, галасы, музыка вялікай спрэчкі. Акно на ўсю сцяну глядзела ў ноч, ледзь завешанае збітай шторай колеру асенніх лісцяў.

Усё здавалася трохі пабляклым: і штора, і кілім, і стары вельмі добры раяль ля акна. Усё, акрамя пагрозліва яркіх карцін і малюнкаў на сценах, акрамя груба засунутага ў кут мальберта і гранітнай няскончанай статуі чалавека, які імпэтна крочыў проста на Андрэя. Як жывыя, пераліваліся мускулы на нагах, а галава была толькі намечана, быццам сякерай, і гэта надавала чалавеку нейкую пагрозлівую магутную сілу.

— Бацька не скончыў, - сказала Ганна. — Ён памёр год таму. Была б зусім адна, каб не сябры. Лаюцца вось… Кожны вечар за кулакамі свету не бачыш.

На руцэ ў чалавека, як плашч Апалона Бельвядэрскага, вісела чыёсьці паліто. А ля самых ног статуі мірна спаў мармурова-бледны юнак. Спаў, паклаўшы галаву на пальцы гранітнага ступака.

— Бачыце, які Марфей, — усміхнулася гаспадыня. — Гэта Аленін, бадай, лепшы з маладых мастакоў. Горачка маё! Узяў ды падпіты прыцёгся. Няхай праспіцца, не выганяць жа на холад.

Андрэй быў здзіўлены. На стале з ножкамі ў выглядзе гермаў стаяла толькі некалькі бутэлек сухога віна, але застолле выглядала ці то на парах, ці як злёгку ашалелае.

Мужчына артадаксальнага выгляду грузна сядзеў у крэсле, паклаўшы на падлакотнікі страшэнныя рукі. У жорсткіх, як дзікова шчэць, валасах першым снегам легла сівізна.

— Сюррэалізм, ташызм, — басіў ён. — Сорак год падыходзіць ваша новае цеста. А калі ж вы пекчы будзеце? Вы пакуль што толькі і дбаеце пра тое, каб не перабухаць солі або цукру.

Некалькі чалавек, седзячы вакол, слухалі шчэцістага, а насупраць яго стаяў на падэсце — на крэсле натуршчыцы — худы юнак з прыгожым нервовым тварам і гарачыўся:

— Не прыпісвай мне ташызм!.. А што да цеста, дык гэта ты, гэта Юпіцеры ад мастацтва перашкаджаюць нам. На дзесяць год замарозілі цеста, а цяпер раз-пораз штурхаеце. А цеста не любіць штуршкоў.

— Гэта ўсё інтэлектуальны снабізм, — басіў грузлы.

— У нас снабізм. А маляваць бяздарныя фотапартрэты — гэта не снабізм? I яшчэ горшы, бо кан'юнктурны снабізм.

— У вас кар'ерызм і зайздрасць да «абоймы».

— Не скажы, — іранізаваў юнак. — Добрую мы кар'еру зрабілі. А зайздросціць няма чаго. Старцам не зайздросцяць.

А ўбаку сядзеў насупраць гожай, зусім маладзенькай дзяўчынкі хлопец у акулярах з сумным прасценькім абліччам і казаў:

— Самае лепшае там — лотас. Гэта трэба самой бачыць. Тоўстая сцябліна, і на ёй, адарваўшыся ад смаляной гразі, вырастае масляністая, ружова-белая раскоша.

Дзяўчынка глядзела на яго спуджанымі спачувальнымі вачыма, раз-пораз кранала яго руку і ўмаўляла:

— Не скручыньвайся ты так. Не вартая яна. Не трэба.

Ганна ўсміхнулася Андрэю.

— Не бойцеся цыганшчыны, — сказала яна. — Гэта ўсе добрыя хлопцы. Проста патроху развіваюць лёгкія… Знаёмцеся, хлопцы, гэта Андрэй Грынкевіч.

Упала цішыня. Потым грузлы падаў Андрэю руку.

— Чулі. Гэта не вам давалі гэткага здаравеннага выспятка ў пяцьдзесят шостым? — I адрэкамендаваўся: — Яхненка.

— Мне, — сказаў Андрэй. — Нічога, і спіна і іншае, усё на месцы.

— Чулі, а зараз бачым і суцяшаемся, — хітравата ўсміхнуўся нервовы юнак. — I яшчэ тое-сёе ад кагосьці чулі… Я Пятроўскі.

Аленін, відаць, пачуў нешта праз сон, адарваў ад п'едэстала шчаку, на якой чырванеў, як поўха, выразны адбітак гранітнага ступака, і сказаў са змрочнай іроніяй:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Обсуждение, отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x