Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сярэдзіне XIX ст. рускі афицэр Юры Гораў, рызыкуя жыццём, дапамагае жонцы беларускага паўстанца Усяслава Грынкевіча даставиць загад аб памілаванні яе мужа. Праз сто гадоў іх нашчадкі сустракаюцца ў Маскоўскім літаратурным інсцітуце. Узнікае каханне, афарбаванае рамантыкай і сувяззю пакаленняў…
Першая публікацыя раману адбылася ў часопісе «Полымя» ў 1962, пада навязанай рэдактарамі назвай "Нельга забыць", а першая кніжная — толькі ў 1982 г.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён раззлаваўся. Пазбягаў яе вачэй, назнарок пайшоў ад усіх шукаць "таварыша іераманаха" (цьфу!), каб той адчыніў ім трапезную. Ён усё жыццё не любіў "хлебных ідэалаў" і таму — маючы на ўвазе хутчэй стаўровых, чым духам богу віннага іераманаха, — шэптам сказаў Ганне:

— Сволачы! Не вераць ні ў бога, ні ў д'ябла, не вераць нават у бессмяротную душу… Сытыя, налітыя крывёй, абыякавыя да зямлі…

У Горавай быў надзвычай тонкі слых. Вось і зараз яна, стоячы наўздалёк, прыўзняла спуджаныя вочы. Але ён не мог ужо ўстрымацца і кінуў:

— I для такіх гнід дойліды будавалі ўсю гэту казку. Падмяніць трапезнай ахвярнасць і адданасць?

Ён назнарок не ўспамінаў пра баявое мінулае лаўры, пра Асляблю і Перасвета, як не хацеў помніць і тое, што сярод стаўровых здараюцца аб'ектыўна сумленныя хаця і абмежаваныя тыпы. Упершыню ў жыцці яму хацелася быць несправядлівым.

…Аўтобус ляцеў, заносячыся на паваротках. А на душы была спакойная адчайная пустэча, як там за акном, дзе ўзыходзіў круглы халодны месяц.

Замёрзлыя ставы адлівалі пад яго святлом, ружовым, як вада.

I па іх лёдзе, паміж безжыццёва чорных вярбовых шкілетаў, ненатуральна імпэтна імчалі па крузе надламаныя цені канькабежцаў. Ганна сказала праўду, усё гэта было падобна на тую кругавую віхуру, што імчала сярод іншых Франчэску і Паоло.

Ад зямлі ўздымаўся туман. Ганна сказала, што гэта на цяпло, і ён згадзіўся, хоць добра ведаў, што гэта наадварот, на холад.

У маўчанні, у дрымотнай цеплыні ён адчуў раптам пільны позірк суседкі.

— Вы кахаеце яе?

Ён маўчаў, і тады Ганна дадала шэптам:

— Яна вартая… Але вам не трэба. Не прападайце вы за ёй, Андруша. Не рвіце абаім сэрца. Яна вельмі нешчаслівая. Але ўсё адно: вам не трэба. Надарвецеся.

Падумала: "А можа, і трэба. Не мне раіць. Я толькі вельмі яе люблю. Вельмі". I раптоўна ўстала, пайшла кудысь на задняе сядзенне.

Ён сядзеў, гледзячы ў акно. Напэўна, усіх вясковых хлопцаў месяц выцягнуў у гэту ноч на вуліцу, Зноў прамільгнула ружова-срэбнае, аблямаванае фантастычна скрыўленымі чорнымі вербамі, люстра става. А па ім беглі, беглі, беглі цені. Не трэба было расплывацца гэтым ценям, не трэба.

Нехта сеў поруч з ім на сядзенне. Андрэй павярнуў галаву і ўбачыў яе.

— Дайце цыгарэту, — сказала яна цiха.

Наступнае з болем вырвалася з яе грудзей:

— Не кройце вы маю душу. Не кройце…

Ён маўчаў. I тады, быццам здаючыся, яна прашаптала горка:

— Заходзьце да мяне… Заўтра… У адзінаццаць…

Р а з д з е л XIX

Халодная ракавіна. Гэта кватэра была проста цудоўнай халоднай ракавінай. Ён пачынаў ненавідзець гэтую кватэру. Асабліва таму, што тут і яна замыкалася сэрцам, быццам самыя сцены гэтага бастыёна маглі абараніць яе ад чагосьці. Яна сядзела супраць яго ля нізкага століка.

— Што ж вы, — сказала яна, — хіба можна быць такім? Нашто? Гэтая поўха Стаўрову, гэтыя словы! Адкуль вы такі?

Андрэй сказаў ціха:

— Мая бабка хварэла на сухоты. Лячыць іх тады не ўмелі. Не дапамаглі ёй аніякія Лазаны ды Ялты… Аднойчы яны з дзедам зайшлі далёка ад дому, і раптам пачала насоўвацца навальніца. Дзед ведаў: дождж смяротны для яе… Ён чатыры вярсты бег, несучы яе на руках. А вы думаеце, што я пакіну апошняе, што мне дадзена, для красуні? Няхай сабе і першай красуні Масквы. Дрэнна вы мяне ведаеце.

Шчырае, вельмі сумнае аблічча жанчыны. Пасмачка бязважкіх валасоў, што падала на лоб.

Яна ўстала, каб пагасіць цыгарэту, міжволі нахілілася над ім, і Андрэй лёгкім рухам адкінуў гэтую пасмачку з яе скроні. Калі яна стала ля яго, ён узяў яе руку і пачаў цалаваць далонь, кісць.

Амаль неўразумелая, зноў без сваёй ракавіны, свайго бастыёна, яна гладзіла яго валасы і гаварыла:

— Каб вы зналі… каб вы толькі зналі, які вы харошы.

Устаючы і абдымаючы яе (у яго круцілася галава, і зямля плыла з-пад ног), ён сказаў:

— Пацалуйце мяне… Што гэта са мною? Як абпаілі вы мяне чымсьці.

Ён не памятаў, што было далей, якія ён словы казаў. Ён толькі ведаў, што яго каханню няма мяжы.

I потым, у прыхожай, цалуючы яе вочы, ён сказаў ёй, каб яна не баялася яго.

— Я свойскi, ручны, — сказаў ён.

Ірына апусціла вочы.

— Такiя больш страшныя, — сказала яна.

Потым, неяк асабліва паспешліва і неахвотна, узялася за замок.

- Ідзіце, мой родны… Ідзіце, харошы.

Напэўна, адчувала, што ўсё супраць яе, што ён пяшчотны і ўпарты вышэйшай сілай кахання.

…Цягнуліся дні. Поўныя гэтым, нечаканым. Сам свет стаў незвычайным у вачах Грынкевіча.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Обсуждение, отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x