Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сярэдзіне XIX ст. рускі афицэр Юры Гораў, рызыкуя жыццём, дапамагае жонцы беларускага паўстанца Усяслава Грынкевіча даставиць загад аб памілаванні яе мужа. Праз сто гадоў іх нашчадкі сустракаюцца ў Маскоўскім літаратурным інсцітуце. Узнікае каханне, афарбаванае рамантыкай і сувяззю пакаленняў…
Першая публікацыя раману адбылася ў часопісе «Полымя» ў 1962, пада навязанай рэдактарамі назвай "Нельга забыць", а першая кніжная — толькі ў 1982 г.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А потым, украй знерваваны, хоць, як заўжды, вонкава спакойны, ён прыйшоў да сябе, сеў і восем гадзін не ўставаў з месца, імкнучыся самой сутнасцю, самой формай верша давесці супраціўнікам, што праўда ўсё ж на яго баку.

I вось зноў дрэнна. Чаму? Ён жа ўсім жыццём упэўнены, што ён мае рацыю. Можа, таму не атрымалася, што вершамі нельга даводзіць, што вершы заўсёды ад гарэння, ад сэрца, ад таго, чаму ніхто і ніколі не дасць наймення. Або, можа, таму, што ён бяскрылы паэт? Сапраўды, вось ужо два гады ён піша горш. Два гады, якраз з таго часу, калі пачаў радзей успамінаць аб Алёнцы.

Не, не таму ён горш піша. Проста раней яго вершы былі бясхмарнымі, - як басанож па траве прайсціся, — патыхалі нейкай чыстай яснасцю і халаднаватасцю. А гэта смерць для паэта.

I ён зразумеў гэта, і зараз стаіць на ростанях, не ведаючы, што і як пісаць. Сапраўды, "што"? «як»? Нясцерпна. I разумееш, што горшай бяздарнасці за цябе няма на свеце.

Што? Як? Ат, усё адно сёння не дадумаешся. Яніс, пэўна, таксама не спіць, трэба пастукаць.

Андрэй працягнуў руку і злёгку стукнуў пальцамі ў сценку. Праз імгненне адтуль даляцелі два лёгкія ўдары ў адказ — знак, што Яніс вольны. I тады яшчэ чатыры ўдары «та-та-та-там» — першыя такты пятай сімфоніі Бетховена, пазыўныя Андрэя. Прастукаўшы іх, Грынкевіч выйшаў на калідор і адчыніў Янісавы дзверы.

Пакой Вайвадса тануў у сутонні: гарэла толькі настольная лямпа. Яніс сядзеў у крэсле натапыраны, глянуў спадылба на Андрэя сярдзіта і весела.

— Заходзь, чорт, — сказаў ён. — Прыйшоў каяцца?

— Біць цябе прыйшоў.

— Добра. Сядай, пі каву. Якраз толькі заварыў.

I амаль з жаночай пяшчотай зліў Андрэю самую лепшую частку, "вяршок, з каймаком".

Абодва не спяшаліся, прыхлёбваючы гарачую рудую вадкасць.

— Што ж, — сказаў нарэшце Вайвадс, — я да цябе пасля ўчарашняга стаўлюся асцярожна, як да хворага. Таму паспрабуем лагічна, амаль па-нямецку аднавіць ход дыскусіі, у якой ты плявузгаў розныя глупствы.

— Асцярожнае стаўленне.

— Не вяжыся да слоў. Я буду казаць за нашага паважанага Паўла Пятровіча Пружыніна, якога я, зрэшты, не люблю больш, як ты, але… лічу, што ён мае рацыю. Справа ідзе пра самае існаванне паэзіі, ты згодзен?

— Так. Бязглуздая спрэчка паміж "фізікамі" і "лірыкамі" гэта давяла.

— Дык вось, яго асноўныя тэзы… Яшчэ ў 20-х гадах адзін вядомы паэт сцвярджаў, што галоўныя наватары — гэта Хлебнікаў, Маякоўскі, ну… і іншыя.

— I іншыя, — згадзіўся Андрэй. — Ён яшчэ сказаў, што паэты падзяляюцца на «изобретателей» і «приобретателей».

— Потым, — з няўмольнай логікай вяртаючыся да спрэчкі, сказаў Вайвадс, — ён сказаў, што тая старая ісціна не памерла яшчэ і зараз.

— Якая?

— Ну, падзел верша на скдаданаасацыятыўны (Маякоўскі, Лугаўской, Асееў) і ясны, пазбаўлены складаных асацыяцый і метафарычнасці (Ісакоўскі, Твардоўскі). I што паміж іхнімі "спадкаемцамі" дагэтуль існуе ўзаемнае непрызнанне.

— Я ведаю, нашто яму спатрэбілася гаварыць пра гэта, — сказаў Грынкевіч. — Ён хацеў стукнуць па гэтых маладых людзях з інстытута. Хацеў сказаць, што яны чхаць хочуць на Маякоўскага, а ідуць за Хлебнікавым і іншымі. Памятаеш, крычаў, што яны, са стараннасцю «приготовишек» і з "ЛЕФаўскай пагардаю" накідваюцца на назіцыі Маякоўскага і Твардоўскага, прапагандуючы свае погляды, як погляды пакалення… Змяшаў божы дар з яешняй.

— Я не разумею, — паціснуў плячыма Яніс, — чаму ты так абурыўся Пружыніным? Хлопцы сапраўды праз меру захапляюцца занадта дробязнай тэматыкай, сапраўды адмаўляюцца ад дакладнай рыфмы, сапраўды «стыляюць» гэтым. Усё гэта ў дастатковай меры непрыемна. I ўсё ж, дзе праўда?

— На баку жывых, — рэзка сказаў Грынкевіч. — На баку тых, што ідуць, што шукаюць. Дайце дзейнічаць жывым.

— Пружынін і прапануе "абнаўленне верша ў класічных рамках".

— Ясна, — іранічна сказаў Андрэй, — "росквіт індывідуальнасці дзіцяці ў матчыным чэраве". Не, калі ўжо нарадзілі, - дайце дзіцяці развівацца, як яно само хоча… I ведаеш, Яніс, я паверыў бы ўсім, толькі не Пружыніну. Я не веру бездары, якая брэша на талент. Памятаеш яго словы: "Еўтушэнка, што прыкідваецца разнастайным". А Еўтушэнка пры ўсіх сваіх недахопах у дзесяць разоў больш таленавіты, чым Пружынін, — душачка, якая на чыіх толькі каленях не сядзела. Ды яшчэ і паскудзіла ўсім сваім апекунам, калі яны больш не маглі апекаваць.

— За што ты яго так ненавідзіш? — неўразумела спытаў Вайвадс.

— Чалавек павінен быць шчырым. I верным свайму сэрцу. А значыць, і вершу. На ўсё жыццё.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Обсуждение, отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x