Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сярэдзіне XIX ст. рускі афицэр Юры Гораў, рызыкуя жыццём, дапамагае жонцы беларускага паўстанца Усяслава Грынкевіча даставиць загад аб памілаванні яе мужа. Праз сто гадоў іх нашчадкі сустракаюцца ў Маскоўскім літаратурным інсцітуце. Узнікае каханне, афарбаванае рамантыкай і сувяззю пакаленняў…
Першая публікацыя раману адбылася ў часопісе «Полымя» ў 1962, пада навязанай рэдактарамі назвай "Нельга забыць", а першая кніжная — толькі ў 1982 г.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ага, — зларадна сказаў Яніс, — а сам яўна адыходзіш ад яснага верша. Куды?

— Не ведаю, — сказаў Грынкевіч. — У нетры пустаслоўя не кінуся. Скажу табе толькі, што хлусіць не буду, куды б ні прыйшоў. Людзям патрэбна праўда. Пакуль што я не ўспрымаю крайнасцяў ні ад тых, ні ад другіх.

— Ну вядома, — сказаў Вайвадс, — адны дурэюць, а другія хочуць абуць усіх у лапці.

— Можа, і так… Не, не так… Але ў тым-сім твая праўда. Маладыя падкупляюць мяне тым, што яны ваююць, часам выкідваюць дурыкі, але ад чыстага, добрага сэрца. Яны вельмі жывыя… Гэта рэакцыя не супроць паэтаў "яснага верша", а супроць газетных вершаў пра пачатак новага года… А другім трэ было б быць больш памяркоўнымі. I, прабач, менш трымацца за Беднага. Беднаму быў свой час, нам — свой. Разумееш, паэзія стала чымсьці накшталт запаветнага месца. I палясоўшчыкі там жарсткаватыя, хоць у іх ёсць і слава і пашана. А там, дзе палясоўшчыкі такія, — там маладыя людзі займаюцца браканьерствам… Назнарок… I задача: пабачыўшы гэта, не дазволіць адным забіваць другіх.

— Так. Паэзія — гэта табе не сварка на блінах у цешчы.

Абодва маўчалі. За клятчастымі латышскімі парцьерамі, недзе зусім непадалёк, гарэў чырвоны агеньчык на страле вежавага крана. Часам недзе ў цясніне вуліцы шалахцела машына: Масква спала неспакойным сном вялікага, стомленага працай чалавека.

— I ўсё ж ты нарабіў глупстваў, - разважліва сказаў Вайвадс, — крычаў, як хлапчына: "Не ўсё стрыжы, што расце!" Ну нашто ты абазваў крытыкаў акуламі?

— Не ўсіх крытыкаў, - зморана сказаў Грынкевіч, — толькі аднаго.

Андрэй нервова закурыў, потым пачаў гаварыць, горача і пераканана:

— Адно мяне толькі здзіўляе, Яніс, чаму ніхто не заўважае, што і «стылянне», і пошукі гэтых хлопцаў маюць карэнні.

— А Езус-Марыя, справа ж не ў гэтым! Маладыя стаяць за недакладную рыфму, вось і ўсё.

— Не. Ты думаеш, чаму Твардоўскі і іншыя нічога па сутнасці не сказалі. Яны вельмі разумныя людзі, яны разумеюць, што не да ладу ў нашай паэзіі. Адны крычаць душою: "Супакоіліся!", а другія: "Зарваліся!" Адны крычаць: "Вас мяшчане падтрымліваюць!" Другія: "З высотнага будынка людзей не бачыце!"

— Ну, а ты што думаеш?

— Не ведаю, я буду пісаць не так, як яны ўсе. Але скажу толькі: трэба больш увагі да людзей. У маладых яна ёсць, праўда, трошкі скажоная. Таму што на іх пакрыкваюць — яны часам аддаюць сэрца, няхай на дзень, такому мастаку, які гэтага зусім не варты… Але ім абрыдла мяшчанства.

— А Пружынін крычаў, што мяшчане іх і падтрымліваюць.

— Хіба нашы студэнты — мяшчане? Ну не, братка. Проста яны наеліся па горла фільмаў з багатаю жратвою ў канцы.

— I за якую ты рыфму?

— Я за дакладную рыфму і за ўсякую рыфму. I зусім без рыфмы — абы добра.

— Ну, у гэтым я з табою вораг, — сказаў Вайвадс.

— Дарэмна, Яніс. У адным мы з табою сябры і паплечнікі. Я лічу, што адзіная ерась — вольны верш без рыфмы і рытма, амаль зліты з прозай. Паэзія, ці бачыш, не музыка, паўзай слова замяніць нельга.

Уздыхнуў. Устаў.

— Проста трэба ісці да людзей, да іх пачуццяў і адносін.

Яніс падышоў да яго, успёрся моцнай рукою на плячо Андрэя.

Масква ляжала перад імі, начная, сціхаючая. Гледзячы на пустыя рэчышчы вуліц, на снегаачышчальнік, які поўз маладым бульварам, ссоўваючы брудны апошні снег, Яніс сказаў:

— Ведаеш, братка, я стаў з табою зусім іншым, не такім дубаватым.

— А я з табою — не такiм крыклiвым i свалачным.

Абодва засмяяліся.

— I вельмі хачу табе шчасця, — сказаў Яніс. — Я сёння ўсю ноч думаў над тым, што ты мне расказаў. Палюбіць табе трэба, вось што.

— Не магу.

— Ну і натурачка, — пакруціў галавою Яніс.

— Каго любіць? Марыю Крат? Вось я ўспомніў старую гісторыю — і не магу я да Марыі ісці. Брыдка. Сёння зноў не быў… Ведаю, што заўтра мяне скандал чакае. Ат, за ўсе грахі адна паляндра ўчамярыцца.

Яніс наліў яшчэ па кубку кавы.

— Я вось думаю, што табе вельмі павінна спадабацца адна жанчына.

— Хто такая? — ускінуў галаву Андрэй.

- Ірына Горава. Вось гэта жанчына, вось гэта чалавек!

Грынкевіч раптам утаропіў вочы кудысьці ў кут, задумаўся:

— Чакай, чакай… Горава… Аднекуль я памятаю гэта імя… Даўно памятаю і — не ведаю. Мо ад маці? Што яна, старая?

— Што ты, наадварот. У тваіх гадах, можа, на год ці два старэйшая. А выглядае такім дзяўчом.

— Кажаш, не старая, — абыякава сказаў Андрэй, — тады я і не ведаю, дзе я мог пра яе чуць.

— Схадзі на лекцыю, паглядзі. Можа, успомніш.

— Ну не, — махнуў рукою Грынкевіч. — Што я, не чуў гэтых занудаў?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Обсуждение, отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x