Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сярэдзіне XIX ст. рускі афицэр Юры Гораў, рызыкуя жыццём, дапамагае жонцы беларускага паўстанца Усяслава Грынкевіча даставиць загад аб памілаванні яе мужа. Праз сто гадоў іх нашчадкі сустракаюцца ў Маскоўскім літаратурным інсцітуце. Узнікае каханне, афарбаванае рамантыкай і сувяззю пакаленняў…
Першая публікацыя раману адбылася ў часопісе «Полымя» ў 1962, пада навязанай рэдактарамі назвай "Нельга забыць", а першая кніжная — толькі ў 1982 г.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А што ты пра іх ведаеш? — усхадзіўся Яніс.

— А тое, — на твары Андрэя адразу з'явілася схаластычная міна. Тонам вельмі вучонага і трошкі грэблівага да аўдыторыі лектара ён вымавіў: — У апошняй сваёй навуковай працы пад назвай "Уздзеянне рускага флоту на рост грыбоў" я ўжо распавядала вам, шаноўныя слухачы, аб прынсіпах пабудовы твора… Дык вось, мікеланджэлаўскі "Давід" ёсць кангламерат прагрэсіўнага і рэгрэсіўнага ў творчасці аўтара… Адным плячом ён падаўся назад, бы прыкуты да традыцый італьянскага кватрачэнта, а другім пагражае праклятаму мінуламу ў асобе Галіяфа… Мастакі ж таго часу вызначаюцца незвычайнай тонкасцю лісіроўкі, гжэчнасцю і, я б сказала, мілагучнасцю ў кожным руху, гарманічнай гамай колераў… I ўсё гэта — «фумата», "сфумата"… Што ж датычыцца беларускіх кампазітараў, то ў іх, якраз як у Глінкі, менавіта і не больш, чым два вуха. Падабенства гэта ўзрастае яшчэ больш, бо іхнія оперы і песні таксама магчыма слухаць… Я скончыла.

Яніс не вытрымаў і зарагатаў, трымаючыся за бакі.

— Ну і свіння ж ты, Андрэй.

— Гэта нiчога, — сказаў Андрэй, — нейкi недурны паляк сказаў год трыста таму, што чалавек — "не найгорша сьвiня". Лепей я замест таго, каб хадзiць на лекцыi, буду прыбаўляць па жменi ў скарбнiцу дыяментаў беларускага прыгожага пiсьменства.

Яніс раптам пасур'ёзнеў.

— I ўсё ж ты схадзі. Вось заўтра якраз… У дванаццаць гадзін.

— Добра, — без асаблівага энтузіязму сказаў Андрэй, — давай схаджу разок.

— Тады — марш спаць. Трэба адпачыць. I без таго дзве ночы амаль не спалі.

Р а з д з е л V

Бронзавы Пушкін пасівеў.

Мокры снег ляжаў на яго кучаравай галаве, на вянку жывых кветак ля п'едэстала, на галінах ліп. Ён быў вельмі чыстым, гэты апошні снег.

Андрэю не хацелася ісці на лекцыю. Ён затрымаўся ля помніка, ляніва перайшоў вуліцу, доўга купляў папяросы ў ларку.

Снег пырхаў паміж белымі дрэвамі бульвара, снег ператварыў у белыя карункі краты агароджы перад інстытутам.

Андрэй неахвотна прамінуў браму і адразу ўбачыў, што насустрач яму рухаецца худая фігурка Марыі Крат.

Яны былі ўдваіх у заснежанай алеі. Чырвоная, строга па таліі футра Марыі была абсыпана снегам. I зноў зусім чужымі здаліся Андрэю халаднаватыя блакітныя вочы і светлыя, з залацінкай, валасы.

— Дзень добры, — сказала яна, — ты, аднак, не спяшаешся. Ні на лекцыі, ні да мяне.

— О Пацімат, — жартам, на ўсходні манер, адказаў Грынкевіч, — і як ты можаш добра ставіцца да мяне, апаганшчыка грабніц і мячэцяў.

Марыя ўскінула носік.

— Я не жартую. Я нервавалася. Учора сядзела ў крэсле і ўяўляла сабе розную лухту. Што было?

— Справы, — Грынкевiч паспрабаваў абняць яе за плечы.

Яна адхіснулася:

— Я вельмі зайздрошчу твайму ўменню за справамі забываць тую, каго кахаеш.

— Я заходзiў, - сказаў Андрэй, — ты спала.

Твар Марыі стаў іранічны.

— Няўжо табе ўпершыню заходзіць да мяне, калі я сплю? На тое ў цябе і ключ. Месца на ложку хопіць.

— Мне не падабаецца, як ты гаворыш, — сказаў Андрэй. — Я ніколі не казаў табе, што я кахаю. Нам проста добра адно з адным. Мы не дзеці. Мы проста сябры.

— Аднак… я нешта забыла. Ці, можа, нехта другі ўмаўляў мяне стаць яму жонкай?

Андрэй з сумнай усмешкай глядзеў на яе:

— Я працаваў абедзве ночы, Марыя. Нельга заўжды быць разам.

— Гм… А ты спытаў, што я рабіла ў гэтыя ночы?

— Ну, ты ў мяне разумнiца. Я табе веру.

Марыя зрабіла іранічную міну:

— О, мой даверлівы друг! А я вось не такая даверлівая. У тваім пакоі было цёмна.

— То, пэўна, я сядзеў у Вайвадса.

— Ну як жа… у Ванвадса. Нягоднік твой Вайвадс. Збівае цябе з панталыку.

Грынкевіч упершыню выйшаў з сябе. Узяў Марыю за запясце і сціснуў руку:

— Ты не руш Яніса. Ён добры друг. Не руш яго, калі хочаш быць мне другам.

— Балюча, — сказала яна. — Ты што, забыў?

Андрэй адпусціў яе.

— Ты меў сустрэчу з кімсьці, з нейкай жанчынай. На цябе глядзяць усе жанчыны. Мне брыдка.

— Марыя, — умольна сказаў Андрэй, — ты не горш за мяне ведаеш, што я не свіння. Я. быў з табою. Толькі з табою. Сорам табе казаць такое. Я не кахаю, але я вельмі добра стаўлюся да цябе. I я не хацеў бы гэтым засмучаць цябе.

Жанчына прыкусіла губу:

— У мяне неўроз сэрца ад кахання. А ты… Божа мой. Я ўпершыню адчуваю сілу кахання і рэўнасці. Мне жыцця не хопіць для кахання. Я баюся, што цябе ў мяне адбяруць. Я ўсё аддала табе. Я да цябе стаўлюся вельмі сумленна.

Яна казала гэта, напэўна, амаль шчыра, але манера вымаўляць словы была вельмі тэатральнай. Бываюць людзі, у шчырасць якіх менавіта з-за гэтага нельга паверыць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Обсуждение, отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x