Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сярэдзіне XIX ст. рускі афицэр Юры Гораў, рызыкуя жыццём, дапамагае жонцы беларускага паўстанца Усяслава Грынкевіча даставиць загад аб памілаванні яе мужа. Праз сто гадоў іх нашчадкі сустракаюцца ў Маскоўскім літаратурным інсцітуце. Узнікае каханне, афарбаванае рамантыкай і сувяззю пакаленняў…
Першая публікацыя раману адбылася ў часопісе «Полымя» ў 1962, пада навязанай рэдактарамі назвай "Нельга забыць", а першая кніжная — толькі ў 1982 г.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Харошы чалавек, — сказала яна.

— Анёж не. Самы лепшы.

— Ну, а далей. Хіба толькі ў Буніне справа?

— Вядома, не. Бачу, скажам, што ў курсавых сакратарах не Янка ходзіць, добры, разумны і, галоўнае, чысты, а нейкі Каўтуновіч, палена, палена няструганае, баязлівец і падхалім. А я гляджу ў яго вочы і ведаю, што ён першы ўцёк бы, калі б на нас банда пад Ракшанамі навалілася. А ён гучныя словы гаворыць, а я ведаю: словы гэтыя хлусня і здзек. А доказаў няма.

Андрэй аж здрыгануўся ўвесь. Потым змоўк.

Пад адхонам шаптала рака, звінела ніцымі галінкамі вярбы.

— Ведаеш, Алёна, — ціха сказаў Андрэй, — мяне гэта вельмі мучыць.

— Нічога, — сказала Алёна, — усё павінна змяніцца. У няшчырасці нядоўгі век. Памятаеш, у цара Саламона на пярсцёнку быў надпіс: "Усё праходзіць".

…Так, усё праходзіць. Прайшла і тая вясна. Як прайшло потым і лета.

А тады здавалася, што гэтаму не будзе канца.

Неяк вечарам, якраз калі чэрвень увабраўся ў сілу, у рэдкую — не па лету — маладзіковую ноч, яны, тры хлопцы і чатыры дзяўчыны паехалі на чаўне за Дняпро, лавіць рыбу.

Не да рыбы, вядома, там было. Але затое, калі зніклі за дзесяткам лукавін агні горада, — колькі там было жартаў і смеху!

I ноч. Едзе ноч над зямлёю на чорным кані. Плашч у ночы чорны, кудлы чорныя. I твар у ночы таксама чорны. Бязгучна варушыць у паветры капытамі стомлены чорны конь.

Потым, калі яны сядзелі на беразе ля зыркага вогнішча, закрытыя ад астатняга свету густой сцяною лазы, нехта папрасіў, як маленькі:

— Андрэй, казку…

Грынкевіч пачаў. Ён умеў расказваць казкі. А гэтая, таемная, як абшары лясоў над межытокамі, асабліва добра клалася на ноч, вогнішча, месяц над вадой.

Можа, асабліва добра таму, што поруч была Алёна. Гэта была народная легенда пра вужыную каралеву. Ноч, пратокі, човен, заплецены белымі гарлачыкамі, браты, што катуюць дзяцей сястры, дапытваючыся, дзе іхні бацька. Сухая вярба над затокай. Ляжыць пад вадою юнак у залатым каптане.

Цішыня. Месяц, прабіўшыся праз лістоту лазы, кінуў на пясок тысячы срэбных месячыкаў-адбіткаў…

…Алёнка асцярожна зайшла ў ваду і паплыла. Плыла брасам, прыўзняўшы над паверхняю закінутую галоўку. Ён плыў поруч, бачыў, як рукі і ногі яе размерана рухаюцца, блакітна серабрацца пад вадой.

Калі яны выйшлі на бераг, ён працягнуў ёй руку, і яна раптам сказала яму:

— Ты… дарагі.

Андрэй скора заснуў на пяску, наўздалёк ад вогнішча, і прачнуўся таму, што добра прыпякло высакаватае сонца — у вачах кругі хадзілі, - і яшчэ таму, што на грудзі ўпала некалькі сцюдзёных кропель вады. Гэта Алёнка нахілілася над ім у мокрым блакітным купальніку.

— Уставай, глуптасю, напячэшся.

А ён сказаў ёй:

— Ты… каханая.

I пайшлі дні, поўныя толькі Алёнкай, сонцам, вершамі і вадой. У адзін з такіх дзён, праўдзівей, вечароў, Андрэй вельмі раззлаваўся на дзяўчыну: яна зусім без тармазоў скацілася на веласіпедзе са стромай Лешчыцкай гары, уз'язджаючы на якую дзядзькі падкладалі пад колы вазоў калодкі.

З Андрэя быў дрэнны яздок, але тут ён, забыўшыся, што сам неадменна разаб'ецца там, дзе гэтае малое чарцяня праскочыць без усякай шкоды, ляцеў за ёю і… не мог дагнаць. А яна, ластаўка, ляцела так, што валасы і сукенка аж пялёскаліся на вятры, і спявала нешта, і рагатала… рагатала.

Нарэшце яна, зусім ужо ўнізе, на пад'ёме, збочыла і звалілася ад смеху ў куст ядлоўцу ля дарогі. Устала, усё яшчэ смеючыся, і пабачыла яго страшны, збялелы ад гневу і жаху за яе, твар.

— Дурная, — сіпата крыкнуў ён і моўчкі таргануў веласіпед з яе рук.

Так яны і ішлі моўчкі — ён каціў два веласіпеды — да самага горада. А там, калі ён паставіў свой і яе веласіпед у сенцах хаты сябра, яна вінавата сказала:

— Ну прабач… Пойдзем зараз на Дняпро… Паходзім.

Ён усё яшчэ быў раззлаваны, калі яны прыцемкам выйшлі на адхон і паселі на траву ў бярозавым гаі.

— Дурная. Ты нават не ведаеш, што ты для мяне.

I прыцягнуў да сябе. Яна прыціхла. Сядзелі моўчкі.

— Вось, — сказаў ён пасля паўзы, — я за цябе ўвесь час так дрыжаць буду. Таму выходзь ты лепей за мяне замуж.

Яна хацела была, як заўсёды, пажартаваць, але адчула, як грозна і палка стукае яго сэрца. I таму, закрыўшы вочы, ціха сказала:

— Добра. Я не буду мучыць цябе. Добра, дарагі. Восенню, у верасні, калі хочаш.

…У жніўні, незадоўга да вяселля, яны з'ездзілі да бацькоў Алёнкі, у Мінск. Адтуль іх, разам з Алёнчыным бацькам, узяўся падкінуць дамоў палкоўнік, друг бацькі. Іван Століч сядзеў поруч з палкоўнікам, які кіраваў. Алёнка і Андрэй — на заднім сядзенні.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Обсуждение, отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x