Чарлз Дыкенс - Калядны харал

Здесь есть возможность читать онлайн «Чарлз Дыкенс - Калядны харал» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, Издательство: Зміцер Колас, Жанр: Классическая проза, Сказка, sf_mystic, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Калядны харал: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Калядны харал»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Калядны харал” — першая калядная аповесць, напісаная Чарлзам Дыкенсам, і ўвогуле першая ў свеце гатычная калядная аповесць, якая запачаткавала цэлы жанр, што дагэтуль не страчвае папулярнасці. Не страчвае папулярнасці і сам “Калядны харал” — у Вялікабрытаніі гэтая кніга ўвесь час дадрукоўваецца і ніколі не знікае з кнігарняў, асаблівы попыт маючы, безумоўна, у перадкалядны час. Імя “Скрудж” даўно ўвайшло ў ангельскія слоўнікі як сінонім да слова “скнара”, а любімы выраз галоўнага героя “Цьху, шахрайства!” даў, напрыклад, назву гатунку піва. Напісаны з мэтай прыцягнуць увагу да вострых сацыяльных праблемаў, “Калядны харал” зрабіўся адной з самых дасціпных у ангельскай літаратуры кніг для чытачоў усіх узростаў, такім самым сімвалам зімовых святаў, як вастраліст, смажаная гуска і калядны пудынг.
Перакладчыца дзякуе Антону Францішку Брылю і Кацярыне Маціеўскай за дапамогу ў падрыхтоўцы выдання.
Біблія ў аповесці і каментарах цытуецца паводле перакладу Васіля Сёмухі.

Калядны харал — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Калядны харал», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але хутка званы на вежах паклікалі ўсіх добрых людзей у цэрквы і малельні — і вось вуліцамі рушылі вясёлыя, святочна апранутыя натоўпы. І ў гэты самы час з усіх завулкаў, вулачак і безназоўных закуткаў паказаліся новыя плыні людзей, што неслі калядных гусак у пякарні [10] “Новыя плыні людзей, што неслі калядных гусак у пякарні…” — у часы Дыкенса бедныя гараджане не мелі ў дамах зручных печак для гатавання, а таму за невялікую плату смажылі калядных гусак у пякарнях. . Здавалася, што выгляд гэтых найбяднейшых гулякаў страшэнна зацікавіў Духа, бо ён спыніўся разам са Скруджам ля ўваходу ў пякарню і, падымаючы накрыўкі з усіх страваў, што праносіліся міма, пырскаў на іх кропелькай ладану са сваёй паходні. А паходня гэтая была, скажу я вам, вельмі незвычайная, бо калі раз ці два хтосьці пхаў суседа і пачыналася сварка, Дух крапіў з яе зласліўцаў, і да іх тут жа вяртаўся добры настрой. Хіба не сорамна сварыцца ў калядны дзень, казалі яны. Безумоўна, сорамна! Богам клянуся, што сорамна.

У належны час звон сціх і пякарні зачыніліся, затое з’явіліся добрыя знакі таго, што калядныя абеды ўжо гатуюцца: там, дзе за сцяной стаялі печы, снег пачаў раставаць, а ходнікі задыміліся так, нібыта іх смажылі разам з гускамі.

— Ты пырскаеш на іх абеды для нейкага асаблівага смаку? — пацікавіўся Скрудж.

— Ага, для асаблівага.

— І ён падыходзіць да любой сённяшняй стравы? — працягваў Скрудж.

— Да любой, прыгатаванай з любоўю, асабліва да бядняцкай.

— А чаму да бядняцкай?

— Таму што беднякам гэта патрэбна найбольш.

— Ведаеш, Дух, — сказаў Скрудж, хвілінку падумаўшы, — мяне дзівіць, што сярод усіх істотаў у вакольных сусветах менавіта ты хочаш пазбавіць гэтых людзей іх нявінных уцехаў.

— Я?! — усклікнуў Дух.

— Ты хочаш адабраць у іх магчымасць паабедаць кожны сёмы дзень тыдня [11] “Ты хочаш адабраць у іх магчымасць паабедаць кожны сёмы дзень тыдня…” — маецца на ўвазе кампанія сэра Эндру Эгні 1832–1837 гадоў за тое, каб у нядзелю пякарні былі зачыненыя. Гэтая забарона была не на карысць працоўным, якія часам толькі ў нядзелю і маглі нармальна паесці, прыгатаваўшы ежу ў пякарні. , — сказаў Скрудж. — А гэта ж часта адзіны дзень, калі яны ўвогуле нармальна ядуць. Хіба не так?

— Гэта я хачу?! — усклікнуў Дух.

— Ты ж дамагаешся, каб у нядзелю пякарні зачыняліся, — патлумачыў Скрудж. — Яно да гэтага і прывядзе.

— Я дамагаюся?! — закрычаў Дух.

— Прабач, калі я памыляюся, але ўсё гэта робіцца пад тваім імем ці, прынамсі, пад імем твае сям’і, — сказаў Скрудж.

— У вас на зямлі, — адказаў Дух, — ёсць людзі, што сцвярджаюць, нібыта водзяць з намі знаёмства. Яны патураюць сваім жарсцям, пыхлівасці, зласлівасці, нянавісці, зайздрасці, нецярпімасці і сябелюбству, і ўсё гэта — хаваючыся за нашым імем. Але гэтыя людзі для нас і ўсіх нашых родных і сяброў чужыя, іх для нас нібыта не існуе. Помні пра гэта і за іх справы пытай з іх саміх, а не з нас.

Скрудж паабяцаў, што так і зробіць, і яны, нябачныя, як і раней, перанесліся на ўскраіну горада. Яшчэ ля пякарні Скрудж заўважыў, што Дух мае адну цудоўную якасць: ён можа, нягледзячы на высачэзны рост, з лёгкасцю змясціцца дзе заўгодна і пад нізкім дахам стаіць з такой жа выгодаю і выглядае гэтак жа дзівосна, як пад скляпеннямі высачэзнае залы.

І ці то добраму Духу было прыемна паказваць гэтае ўменне, ці то яго дабрыня, шчодрасць, велікадушнасць і спачуванне ўсім добрым людзям скіравала яго наўпрост да Скруджавага клерка, але Дух вёў Скруджа, што ўчапіўся за яго ўбранне, менавіта туды. Ля самага парогу Дух з усмешкай спыніўся і блаславіў жытло Боба Крэтчэта, пакрапіўшы яго са свае паходні. Вы толькі падумайце! Боб атрымліваў усяго пятнаццаць “бобікаў”, то бок шылінгаў за тыдзень і клаў у кішэнь у суботы толькі пятнаццаць копіяў свайго хрысціянскага імені — і тым не менш Дух Сёлетніх Калядаў блаславіў яго чатырохпакаёвае жытло!

Тут паднялася місіс Крэтчэт, жонка Боба, апранутая ў бедную, двойчы пераніцаваную сукенку, смела абшытую стужкамі — таннымі стужкамі, усяго за шэсць пенсаў, але як жа яны выглядаюць! — і з дапамогай другой сваёй дачкі Белінды, таксама ў цудоўных стужках, паслала абрус. Юны Пітэр Крэтчэт тым часам апусціў відэлец у рондаль з бульбай, і калі куточкі яго гіганцкага каўнерыка — прыватнай уласнасці самога Боба, якая ў гонар свята перайшла да яго сына і спадчынніка — палезлі яму ў рот, адчуў сябе апранутым так элегантна, што адразу ж загарэўся жаданнем фарсануць кашуляй у самых модных парках. Тут у пакой імкліва ўварваліся двое малодшых Крэтчэтаў — хлопчык і дзяўчынка — і з радасным крыкам паведамілі, што ля пякарні пахне смажанай гускай, і гэтая гуска, без сумневу, належыць ім. Цалкам занятыя чароўнымі думкамі пра шалфей і цыбулю, малодшыя Крэтчэты закружылі вакол стала, да нябёсаў усхваляючы Пітэра Крэтчэта; той, нягледзячы на каўнер, які яго ледзь не задушыў, зусім не заганарыўся і пачаў раздзьмухваць агонь, пакуль бульбіны, што да гэтага меланхалічна булькаталі ў рондалі, не пачалі гучна барабаніць у накрыўку, патрабуючы, каб іх вызвалілі і ачысцілі ад шкуркі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Калядны харал»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Калядны харал» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Калядны харал»

Обсуждение, отзывы о книге «Калядны харал» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x