Чарлз Дыкенс - Калядны харал

Здесь есть возможность читать онлайн «Чарлз Дыкенс - Калядны харал» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, Издательство: Зміцер Колас, Жанр: Классическая проза, Сказка, sf_mystic, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Калядны харал: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Калядны харал»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Калядны харал” — першая калядная аповесць, напісаная Чарлзам Дыкенсам, і ўвогуле першая ў свеце гатычная калядная аповесць, якая запачаткавала цэлы жанр, што дагэтуль не страчвае папулярнасці. Не страчвае папулярнасці і сам “Калядны харал” — у Вялікабрытаніі гэтая кніга ўвесь час дадрукоўваецца і ніколі не знікае з кнігарняў, асаблівы попыт маючы, безумоўна, у перадкалядны час. Імя “Скрудж” даўно ўвайшло ў ангельскія слоўнікі як сінонім да слова “скнара”, а любімы выраз галоўнага героя “Цьху, шахрайства!” даў, напрыклад, назву гатунку піва. Напісаны з мэтай прыцягнуць увагу да вострых сацыяльных праблемаў, “Калядны харал” зрабіўся адной з самых дасціпных у ангельскай літаратуры кніг для чытачоў усіх узростаў, такім самым сімвалам зімовых святаў, як вастраліст, смажаная гуска і калядны пудынг.
Перакладчыца дзякуе Антону Францішку Брылю і Кацярыне Маціеўскай за дапамогу ў падрыхтоўцы выдання.
Біблія ў аповесці і каментарах цытуецца паводле перакладу Васіля Сёмухі.

Калядны харал — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Калядны харал», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Фасады дамоў выглядалі досыць змрочна, а вокны — яшчэ змрачней на фоне гладкага белага снегу, што ляжаў на дахах, і крыху бруднейшага — на зямлі: цяжкія колы экіпажаў і вазоў пакінулі на ім глыбокія барозны, якія на перасячэнні вялікіх дарог сотні разоў скрыжоўваліся і перакрыжоўваліся адна з адной, утвараючы заблытаную сістэму каналаў, ледзь заўважных у вязкай жоўтай слоце і ледзяной вадзе. Прыціснутыя панылым небам, самыя кароткія вулкі ўжо задыхаліся ад ліпкага, напалову вільготнага, напалову колкага ад марозу туману, найбуйнейшыя часцінкі якога асядалі на зямлю дажджом з найдрабнейшых шматочкаў сажы — здавалася, усе коміны Брытанскага каралеўства дамовіліся разысціся на ўсю покалатку і з усяе моцы выдзьмухваць змесціва сваіх чэраваў. Ні надвор’е, ні сам горад не давалі падставаў весяліцца, і тым не менш навокал стаяла такая весялосць, што нават найчысцейшае летняе неба і найярчэйшае летняе сонца не маглі б з ёй спаборнічаць.

І ўсё таму, што людзі, якія зграбалі снег з дахаў, былі бадзёрыя і радасныя. Яны перакрыкваліся з тымі, што працавалі на ходніках, і час ад часу жартаўліва перакідваліся сняжкамі — снарады гэтыя былі лагаднейшыя за зброю слоўных войнаў, — весела смяяліся, калі траплялі, і яшчэ весялей — калі пудлавалі. Крамкі гандляроў птушкай яшчэ не зусім зачыніліся, а крамкі зяленіўшчыкаў прамяніліся сваім багаццем. Там стаялі вялізныя, круглыя, таўстапузыя кашы з каштанамі, падобнымі да тугіх камізэлек жыццялюбных старых джэнтльменаў. Яны вызіралі з-за дзвярэй і ледзь не выкочваліся на вуліцу ва ўсёй сваёй апаплексічнай раскошы. Там былі румяныя і загарэлыя таўсматыя гішпанскія цыбуліны, што блішчэлі тлустымі, як у гішпанскіх манахаў, бачкамі, і з гуллівай хітрынкай падміргвалі з паліцаў дзяўчатам, якія праходзілі міма, і з удаванай сціпласцю пазіралі на развешаныя паўсюль галінкі амялы [8] “З удаванай сціпласцю пазіралі на развешаныя паўсюль галінкі амялы…” — паводле ангельскага звычаю на Каляды мужчына мог пацалаваць дзяўчыну, калі яна стаіць пад галінкай амялы. . Там былі яблыкі і грушы, складзеныя ў высокія маляўнічыя піраміды, былі гронкі вінаграду, шчодрай рукой гандляра развешаныя на круках у самых бачных месцах, каб мінакі маглі бясплатна глытаць сліну, былі горы фундуку, бурага і імшыстага, водар якога нагадваў пра даўнія вандроўкі сярод лясоў і пра горы апалай лістоты, у якой так прыемна шамацець нагамі, норфалкскія печаныя яблыкі, кругленькія і цёмненькія, добра заўважныя на фоне жоўтых лімонаў і апельсінаў: усім сваім сакавітым выглядам яны настойліва ўгаворвалі і проста малілі пакупнікоў запакаваць іх у паперу і з’есці дома на дэсерт. І нават залатыя і срэбныя рыбкі, выстаўленыя ў чашы сярод усяго гэтага пладовага багацця, хай сабе і належалі да панылага і халаднакроўнага роду, тым не менш разумелі, што адбываецца нешта важнае, і, разяваючы раты, у марудным і абыякавым захапленні нарэзвалі кола за колам па сваім маленькім рыбіным свеце.

А бакалейная крамка! Ох ужо гэтая бакалейная крамка! Яе амаль замкнулі (адна ці дзве аканіцы ўжо зачыненыя), але колькі ўсяго яшчэ можна ўбачыць! Бо там не проста так весела пазвоньвалі вагі, апускаючыся да самага прылаўка, не проста так імкліва змотвалася з валіка вяроўка, бляшанкі скакалі туды-сюды, нібы ў руках жанглёра, не проста так радаваў ноздры змяшаны водар гарбаты і кавы, найвыдатнейшыя разынкі красаваліся цэлымі кучамі, міндаль здзіўляў сваёй белатой, галінкі цынамоны — сваёй роўнасцю і даўжынёй, а астатнія спецыі — сваёй духмянасцю, і не проста так пакрытыя цукровай глазурай цукаты змушалі нават самага абыякавага разяваку ледзь не траціць прытомнасць і потым яшчэ доўга пакутаваць ад разліцця страўнікавага соку. Там не проста так ляжаў вільготны і сакавіты інжыр, а кісленькі чарнасліў пабліскваў у багата размаляваных скрынях, і не проста так абсалютна ўсё выглядала так апетытна ў сваіх калядных пакунках — там яшчэ дагэтуль тоўпіліся прагныя пакупнікі, пхаючы адно аднаго ля дзвярэй, бязлітасна скрыгочучы лазовымі кошыкамі, забываючы свае пакупкі на прылаўку і вяртаючыся па іх, робячы сотні іншых такіх жа бязглуздзіц, але не трацячы пры гэтым пачуцця гумару, поўныя самых радасных надзеяў гэтага дня, а бакалейнік і яго памочнікі былі такімі бадзёрымі і шчырымі, што тыя бліскучыя сэрцы — спражкі, якімі яны прышпілілі свае фартухі, — можна было палічыць за іх уласныя, выстаўленыя на ўсеагульны агляд, каб іх маглі пакляваць калядныя галкі [9] “Каб іх змаглі пакляваць калядныя галкі…” — адсылка да “Атэла” Ўільяма Шэкспіра (акт І, сцэна 1): …на рукаве пачну насіць я сэрца Для галчыных бяседаў. Я — не я. , калі з’явіцца ў іх такое жаданне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Калядны харал»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Калядны харал» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Калядны харал»

Обсуждение, отзывы о книге «Калядны харал» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x