Генрых Бёль - Дом без гаспадара

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Бёль - Дом без гаспадара» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Беларусь, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дом без гаспадара: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дом без гаспадара»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Дом без гаспадара» — антываенны, антыфашысцкі. Аўтар паказвае трагізм наступстваў фашызму для абалваневых гітлераўскай прапагандай, укручаных у крывавую бойню людзей. Трагізм пакалення «першакласнікаў 1946 года», якім давядзецда самім вырашаць усе жыццёвыя і маральныя праблемы, бо жыцці бацькаў праглынула жудасная гітлераўская ваенная машына.

Дом без гаспадара — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дом без гаспадара», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён не адгукнуўся на словы Генрыха і толькі мацней прыціснуў да сябе сонную Вільму. Дзіця сагрэлася ў сне і ацяжэла.

— Вось бачыш, — сказаў Генрых, — у нас такія словы пішуць на сценах, у нас іх гавораць, а ў вас — не. Тут ужо нічога не зробіш.

Але лёд вытрымаў і на гэты раз, хоць ён сказаў няпраўду. Ён лічыў гэта слова вельмі кепскім, а сказаў, што не бачыць у ім нічога страшнага. Яму ўспомніўся Святы Іосіф на малюнку. Добры, пакорлівы чалавек з белым тварам: «Хай будзе ён вам прыкладам». Добры чалавек з белым тварам, ты бачыў калі дзядзьку Лea? I дзе мне цябе знайсці? Святы Іосіф стаіць недзе там, глыбока пад лёдам. Ён нерухомы і толькі зрэдку ажывае на імгненне і безвынікова спрабуе выплысці наверх. Але тоўшчу лёду яму не прабіць! Дый калі прабіць лёд, яго ўсё роўна не выцягнуць. Ён растае, мабыць, або зноў пойдзе ўглыб, назаўсёды застанецца там, на дне, і толькі зрэдку бездапаможна ўзмахне рукой, ён бяссільны проці Лea. I ў святога Генрыха, ягонага анёла-абярога, гэтакі ж пакорлівы твар, толькі больш строгі. У саборы стаіць яго каменная статуя. Настаяцель падарыў яму неяк фотаздымак гэтай статуі. «Бяры з яго прыклад!»

— Ведаеш, хто піша на сцяне гэтае слова? — цверда прагаварыў ён, павярнуўшыся да Марціна. Леа. Цяпер я пераканаўся ў гэтым.

Цагляна-чырвоная морда, што пахне адэкалонам. Ён спявае нейкія дзіўныя песні на матыў царкоўных псалмоў. Словы не разабраць, але гэта ўжо, відаць, нешта непрыстойнае. Мама заўсёды злуецца і гаворыць: «Перастань, калі ласка».

Марцін не адказваў. Навошта? Усё роўна нічога не паправіш. Маўчаў і Генрых. Ён вырашыў адмовіцца ад назначавай паездкі за горад. Няма чаго хадзіць па тонкім лёдзе — так і глядзі, правалішся. Гэта пачуццё ніколі не пакідала яго нават у Бітэнхане — у дзядзькі Віля і маці Альберта, дзе яны гадзінамі гулялі ў футбол, і дзядзька Альберт таксама гуляў з імі, дзе яны лавілі рыбу, хадзілі праз даліну Брэра да плаціны. Ярка свеціць сонца, ніякага клопату, што яшчэ, здаецца, трэба? А на душы неспакойна, прадчуванне нечага непазбежнага, што парушыць гэтую радасць. Пасля Вялікадня Марцін скончыць пачатковую школу і паступіць у гімназію. Ён баяўся нават думаць пра гэта. Вільма мармытала нешта ў сне, на падлозе засталіся параскіданыя цацкі і раскрытая хрэстаматыя. Святы Марцін на вараным кані мчыць праз завею. Залатым мячом ён рассякае свой плашч напалам, каб палову аддаць жабраку, — жабрак вельмі мізэрны: голы, кашчавы дзед сярод снежных гурбаў.

— Паслухай, табе трэба ісці,— сказаў Генрых. — Дзядзька Альберт проста з глузду з’едзе.

Марцін не адказаў, ён задрамаў. Стомлены і галодны, ён усё ж не хацеў ісці дадому. I не таму, што баіцца Альберта, а таму, што сам дзейнічаў па-свінску, і яму было сорамна.

— Эх ты, — сказаў Генрых. Цяпер ён гаварыў і не важнічаў, як звычайна ў такіх выпадках, а толькі ціха і сумна. — Дрэнь ты! Калі б я меў такога дзядзьку, як Альберт…

Голас яго задрыжаў, і ён змоўк, з цяжкасцю стрымліваючы слёзы. Быў бы Альберт ягоным дзядзькам… Вось адчыняюцца дзверы, і ўваходзіць Альберт у форме кандуктара. Яго лёгка можна ўявіць у гэтай форме. I ён надзяляе Альберта, акрамя ўласцівых яму вартасцей, усімі прывабнымі рысамі Герта і Карла. Мабыць, ён бы не пасаромеўся сказаць «дзярмо» — слова, што засталося ў спадчыну ад Герта. Гэтае слова не зусім да твару дзядзьку Альберту, але ў ягоных вуснах яно гучала б лагодна, без злосці.

Зрабілася зусім ціха. Толькі недзе высока гудзеў самалёт, які цягнуў за сабой па небе свой доўгі шлейф:

«Ці гатовы ты да ўсяго?» — і раптам зноў заспявала фрау Барусяк. Яна спявала сваю любімую песню. Працяжная мелодыя, поўная пяшчотнага суму: «Не пакінь нас, Дзева прасвятая». Голас сцякаў зверху павольна, кропля за кропляй, як густы духмяны мёд.

Дабрадзейная гераіня, — яна адмовілася ад пенсіі, каб жыць па законе. Пышная бялявая прыгажуня знайшла нарэшце ціхую прыстань. Заўсёды ў яе кішэні цукеркі, мядовыя карамелькі для дзетак. «Не пакінь нас у юдолі смутку», — спявала яна. А на вуліцы па-ранейшаму было ціха, толькі недзе зусім далёка гудзеў самалёт.

— У панядзелак мы ўсё ж пойдзем у кіно, як дамовіліся, — не расплюшчваючы вачэй, сказаў Марцін, — калі тваю маму не адпусцяць з работы, Больда пасядзіць з дзяўчынкай.

— Добра, — адказаў Генрых, — мы ж з табой дамовіліся.

Ён усё хацеў сказаць, што не паедзе за горад, але ніяк не мог рашыцца. Вельмі ўжо хораша было ў Бітэнхане, хоць ён і ведаў, што будзе там бянтэжыцца, чаго дома з ім ніколі не здаралася. Але там, у трэцім незразумелым свеце, Генрых заўсёды бянтэжыўся. Школа і дом суіснавалі неяк разам. Нават царква пакуль што магла суіснаваць з дамашнім светам. Ён жа яшчэ не зрабіўся распусным, не здзейсніў нічога бессаромнага. Хоць ён бянтэжыўся і ў царкве, але гэтая збянтэжанасць была іншай, гэта было цвёрдае разуменне, што тут-то, мабыць, дабром справа не скончыцца. Надта многія рэчы схаваныя ўглыбіні, і толькі вельмі нямногае застаецца на паверхні.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дом без гаспадара»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дом без гаспадара» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрих Бёлль - Дом без хозяина
Генрих Бёлль
Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генри Бестон - Домик на краю земли
Генри Бестон
libcat.ru: книга без обложки
Генрих Бёлль
Генри Ким - Дом у дороги
Генри Ким
Каліноўскі Кастусь - Пад імем Яські-Гаспадара...
Каліноўскі Кастусь
Отзывы о книге «Дом без гаспадара»

Обсуждение, отзывы о книге «Дом без гаспадара» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x