Генрых Бёль - Дом без гаспадара

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Бёль - Дом без гаспадара» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Беларусь, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дом без гаспадара: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дом без гаспадара»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Дом без гаспадара» — антываенны, антыфашысцкі. Аўтар паказвае трагізм наступстваў фашызму для абалваневых гітлераўскай прапагандай, укручаных у крывавую бойню людзей. Трагізм пакалення «першакласнікаў 1946 года», якім давядзецда самім вырашаць усе жыццёвыя і маральныя праблемы, бо жыцці бацькаў праглынула жудасная гітлераўская ваенная машына.

Дом без гаспадара — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дом без гаспадара», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вільма перагартала задачнік амаль да апошняй старонкі. Тут таксама гаворка ішла пра тоны і кілаграмы. На малюнках былі караблі ў порце і таварныя вагоны, што беглі па рэйках: грузавікі і пакгаўзы. Вільма паказвала пальчыкам на матросаў, чыгуначнікаў і шафёраў і падзяляла іх на «татаў» і на «Леа». «Леа» сустракаліся значна часцей: большасць людзей на малюнках мелі нахмураныя, змрочныя твары. «Леа — Леа — тата — Леа — Леа — Леа — тата». На адным малюнку рабочыя валам валілі з заводскіх варот — усіх іх без разбору Вільма залічыла ў «Леа». Катэхізіс расчараваў яе — у ім не было малюнкаў, калі не лічыць пары віньетак. Назваўшы гронкі і гірлянды «цукрам», Вільма адклала катэхізіс. Затое хрэстаматыя аказалася проста скарбам: тут «татаў» на малюнках аказалася значна больш, чым «Леа»; святы Мікалай, святы Марцін, дзеці, што танцуюць у крузе, — усе падрад былі «таты».

Марцін ізноў узяў Вільму на калені і пачаў карміць яе, адломваючы кавалак за кавалкам ад свайго бутэрброда. Яе бледны тоўсты тварык ззяў, і перад кожным кавалкам яна абвяшчала: «Цукар!» Затым яна раптам раздурэлася і пачала безупынку выкрыкваць: «Цукар, цукар, цукар!»

— Д’ябал! — усклікнуў Генрых. — Прыдумай нейкую цішэўшую гульню.

Вільма напалохалася, зморшчыла лобік і з важным выглядам прыклала пальчык да вуснаў.

Фрау Барусяк спыніла спевы, і са сталярнай майстэрні не даносілася ані гуку. У гэты момант раптам зазванілі званы. Вільма заплюшчыла вочы І, стараючыся імітаваць іх звон, пачала крычаць: «Дон-дон-дон». Марцін таксама міжвольна заплюшчыў вочы і перастаў жаваць. Голас званоў зрабіўся бачным. За заплюшчанымі вачамі ўзнікла цэлая карціна. Званы вызвоньвалі ў паветры складаныя ўзоры, ззяючыя кольцы раслі, шырыліся, затым разляталіся і знікалі, іх змянялі квадраты і штрыхі, накшталт тых, што садоўнік граблямі вычэрчваў на дарожках саду. Мудрагелістыя шматкутнікі выплывалі са змроку, быццам штампаваны арнамент з бляхі на шэрай сцяне. А срэбранае «дзін-дон» Вільмы, быццам маленькае долата, грукала ў бясконцую шэрую сцяну, убіваючы ў яе рады ззяючых кропак. Пасля фарбы перамяшаліся. Пунсовы колер крывавых ружаў — раскрытый круглыя раты з ярка-чырвонымі вуснамі, жоўтыя хвалістыя лініі, а калі званы моцна ўдарылі апошні раз, з'явілася агромністая цёмна-зялёная пляма; яна павольна святлела, сціскалася і знікла разам з апошнімі водгукамі звона.

Вільма ўсё яшчэ сядзела на падлозе, заплюшчыўшы вочы, і паўтарала сваё: «Дон-дон-дон».

Марцін, не падымаючыся, выцягнуў руку, дастаў друг! бутэрброд, які ён паклаў на краі ложка, і адламіў ад яго кавалак і ўсунуў у рот дзяўчынцы. Вільма адкрыла вочы, усміхнулася і перастала выкрыкваць «дон-дон».

Вольнай рукой Марцін выцягнуў з-пад ложка скрынку, дапаўна набітую цацкамі Вільмы. На крышцы вялікімі літарамі колеру ржы было напісана: «Мыла Санлайт». У скрынцы ляжалі парожнія карабкі, кубікі, пакалечаныя завадныя аўтамабілі.

Вільма вылузнулася з ягоных каленяў і з сур’ёзным выглядам пачала адну за адной выцягваць цацкі з кардонкі. Яна падавала цацкі Марціну і называла іх адным словам, якое азначала ў яе ўсе неадушаўлёныя прадметы: «Цукар». Але цяпер яна вымаўляла яго ціха, зморшчыўшы лобік і пазіраючы на Генрыха, які ўсё яшчэ нешта разлічваў.

Марціну хацелася, каб фрау Барусяк зноў запела; скоса пазіраў ён на Генрыха, які па-ранейшаму важна сядзеў за сталом, і яму раптам зрабілася шкада яго.

— Што, зноў каштарыс складаеш? — спытаў ён.

— Эх, каб ты ведаў, як гэта мне надакучыла, адразу ж адазваўся Генрых, і твар яго расплыўся ў задаволенай усмешцы, — проста ванітуе! Паспрабуй зэканоміць дваццаць марак у месяц. А даводзіцца маме трэба новыя зубы ўставіць.

— Але, новыя зубы дорага каштуюць.

— Дорага! — засмяяўся Генрых. — Дорага — гэта, брат, не тое слова! Дзе ўзяць такую кучу грошай? Але ведаеш, што я высветліў?

— Што?

— А вось што: ужо два гады дзядзька Леа недадае нам грошай. Глядзі: абед абыходзіцца нам не ў трыццаць пфенігаў, як мы тады прыкінулі, а ў добрыя сорак. А снеданне? Не, ты надумай, якое свінства — наша норма была дваццаць грамаў маргарыну, а ён жрэ кожны дзень не менш сарака грамаў, ды яшчэ з сабой бутэрброды бярэ. Джэм я ўжо ўвогуле не лічу. Цяпер яйка — на яйка ён дае дваццаць пфенігаў у дзень. Але скажы, дзе ты знойдзеш яйка па дваццаць пфенігаў за штуку? Дзе?

Генрых нават ахрып ад абурэння.

— Не ведаю, — згадзіўся Марцін, — не ведаю, дзе гэта яны каштуюць так танна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дом без гаспадара»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дом без гаспадара» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрих Бёлль - Дом без хозяина
Генрих Бёлль
Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генри Бестон - Домик на краю земли
Генри Бестон
libcat.ru: книга без обложки
Генрих Бёлль
Генри Ким - Дом у дороги
Генри Ким
Каліноўскі Кастусь - Пад імем Яські-Гаспадара...
Каліноўскі Кастусь
Отзывы о книге «Дом без гаспадара»

Обсуждение, отзывы о книге «Дом без гаспадара» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x