Генрых Бёль - Дом без гаспадара

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Бёль - Дом без гаспадара» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Беларусь, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дом без гаспадара: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дом без гаспадара»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Дом без гаспадара» — антываенны, антыфашысцкі. Аўтар паказвае трагізм наступстваў фашызму для абалваневых гітлераўскай прапагандай, укручаных у крывавую бойню людзей. Трагізм пакалення «першакласнікаў 1946 года», якім давядзецда самім вырашаць усе жыццёвыя і маральныя праблемы, бо жыцці бацькаў праглынула жудасная гітлераўская ваенная машына.

Дом без гаспадара — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дом без гаспадара», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Амаль на ўсіх. На Усходнім, на Заходнім, на Паўднёвым. Толькі на Паўночным не давялося пабыць. Пад канец вайны я быў у арміі Эрвіна.

— У якой арміі? У каго? — перапытала яна.

— У Эрвіна Ромеля. Хіба вам незнаёмае гэта імя?

— Імёны генералаў, прызнацца, мяне ніколі не цікавілі.

— Ну чаму вы такая злосніца?

— Злосніца? Вы быццам з дзяўчынкай размаўляеце: злая дзяўчынка-ўпора, не падае цётцы ручку — у кут яе! Зрэшты, вы, можа, не ведаеце, што мой муж загінуў на фронце?

— Ведаю, — сказаў ён, — патэр Віліброрд мне расказваў. Ды і хто гэтага не ведае. Прабачце мне.

— Што мне вам прабачаць? Што майго мужа прыстрэлілі? Шлёпнулі, і кропка! Перарэзалі стужку кінафільма, якому суджана было ўвасобіцца ў жыццё, ён застаўся нязбыўнай марай, абрыўкі стужкі валяюцца недзе ў архіве. Паспрабуй жа склей іх! Пасля ўсяго гэтага не так ужо і важна памятаць імёны генералаў.

Гезелер доўга маўчаў. Шанавальнае маўчанне! Назіраючы за ім збоку, яна зразумела, што ён думае пра вайну: успамінае суровыя гады нягод, франтавое сяброўства, Эрвіна.

— Як называецца ваш даклад?

— Мой даклад? «Перспектывы развіцця сучаснай лірыкі».

— Вы будзеце гаварыць пра майго мужа?

— Канешне! — адказаў ён. — У нашы дні нельга гаварыць пра лірыку, не гаворачы пра вашага мужа!

— Мой муж быў забіты пад Калінаўкай, — сказала яна і, глянуўшы на яго са здзіўленнем і расчараваннем, выявіла, што не адчувае аніякага хвалявання. Ніводзін мускул не ўздрыгнуў і на ягоным твары.

— Так, я ведаю, сказаў ён. — Дзіўна, я ж таксама быў у тых мясцінах. Летам тысяча дзевяцьсот сорак другога года я ваяваў на Украіне! Дзіўна, ці не так?

— Так, дзіўна, — сказала яна.

Ёй раптам захацелася, каб ён аказаўся толькі цёзкам таго, сапраўднага Гезелера.

— Забыў, усё забыў,— паўтарыў ён. — Я ўпарта праганяў з памяці вайну. Вайну трэба забыць!

— Так, забыць, — сказала яна. — Забыць усё — удоў і сірот, кроў і бруд, клопаты — і пракладваць шлях у светлую будучыню. Упэўненасці не хопіць — возьмем пазыку ў Крэдытным банку. Забудзем вайну, але абавязкова запомнім імёны генералаў!

— Ах ты, Божа мой, ну што тут асаблівага? Здараецца часам — скажаш слова на жаргоне тых гадоў.

— Сапраўды, — сказала яна, — гэта якраз жаргон тых гадоў.

— Хіба гэта настолькі ўжо кепска?

— Кепска! Кепскія хлопчыкі — так гавораць пра гарэз, якія цягаюць яблыкі з чужога саду. Але для мяне гэта горш, чым «кепска», калі я слухаю ваш «жаргон таго часу». Мой муж ненавідзеў вайну, і я не дам ніводнага верша для вашай анталогіі, калі вы не возьмеце ў дадатак адно з яго пісьмаў, тое, якое выберу я сама. Ён ненавідзеў вайну, ненавідзеў генералаў і ваеншчыну, і я павінна была б ненавідзець вас. Але, дзіўная рэч, вы толькі наводзіце на мяне нуду.

Гезелер усміхнуўся.

— Навошта ж вам ненавідзець мяне? — спытаў ён.

Голас яго прагучаў самотна, і твар набыў той пакутлівы выраз, які цалкам задаволіў бы пастаноўшчыка аматарскага спектакля.

— Я ненавідзела б вас, калі б са смерцю мужа не абарвалася і маё жыццё. Я хачу аднаго — уваскрасіць яго нянавісць, жыць яго нянавісцю. Бо калі б ён ведаў вас у тыя гады або цяпер, усё роўна, ён проста даў бы вам аплявуху. Я павінна была прадоўжыць яго справу, дзейнічаць і думаць так, як ён вучыў мяне, сцябаюць па шчоках людзей, якія забыліся пра вайну, але як слінявыя гімназісты з трапятаннем вымаўляюць імёны генералаў.

Гезелер маўчаў. Нэла бачыла, як ён моцна сціснуў вусны.

— Былі б вы, урэшце, больш сумленнымі! Адкрыта ўсхвалялі б вайну, не тоячыся ігралі б сваю ролю азлобленых гора-заваёўнікаў. Але робіцца проста жахліва, калі вы, менавіта вы, чытаеце даклады «пра перспектывы развіцця сучаснай лірыкі».

Гезелер збавіў хуткасць. Замак быў ужо блізка. У густой лістоце мільгануў барочны павільён. Над ім заўсёды кружылі галубы, тлустыя, адкормленыя бутэрбродамі экскурсантаў.

Вось і скончыўся рэкламны фільм, зняты бяздарным аматарам. Асвятленне нічога не вартае, і нават «хэпі энд» не атрымаўся. Традыцыйны «пацалунак у дыяфрагму» на фоне Брэрніхскага замка не адбудзецца. Яна захацела хутчэй вярнуцца дадому, зайсці ў кафэ да марожаншчыка Генэля, убачыць усмешлівага Луіджы, пачуць пласцінку, якую ён заўсёды ставіць, як толькі яна заходзіць у кафэ, і чакаць імгнення, калі скончацца апошнія такты мелодыі. Яе пацягнула да Альберта, да Марціна, і яна пашкадавала, што назаўсёды знік той уяўны Гезелер, якога можна было ненавідзець.

Дробны кар’ерыст, які сядзеў каля яе, не выклікаў у яе нянавісці. Хіба гэта той чорны чалавек, змрочны зладзей, чый вобраз маці яе спрабавала пасяліць ва ўяўленні дзіцяці? Фанабэрысты, дробязны, зусім не дурны. Такі зробіць кар’еру.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дом без гаспадара»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дом без гаспадара» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрих Бёлль - Дом без хозяина
Генрих Бёлль
Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генри Бестон - Домик на краю земли
Генри Бестон
libcat.ru: книга без обложки
Генрих Бёлль
Генри Ким - Дом у дороги
Генри Ким
Каліноўскі Кастусь - Пад імем Яські-Гаспадара...
Каліноўскі Кастусь
Отзывы о книге «Дом без гаспадара»

Обсуждение, отзывы о книге «Дом без гаспадара» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x